Доўгачаканае кафэ з выглядам на стары горад адкрыюць 14 лютага: месцаў абяцаюць шмат

Новае месца для прыцягнення турыстаў з’явіцца ва ўнівермагу. Тут гасцям Гродна прапануюць пракаціцца на панарамным ліфце, а падчас абеду палюбавацца і зрабіць фота старога Гродна з амаль 20-метровай вышыні, піша «Гродзенская праўда».

Адкрыццё новай залы спецыяльна прымеркавалі да Дня святога Валянціна, каб закаханыя парачкі маглі запомніць гэты дзень, зрабіўшы сэлфі на фоне старога горада. Ва ўнівермагу лічаць, што новая кавярня стане яшчэ адной турыстычнай адметнасцю бязвізавага Гродна.

— Пасля ўвядзення бязвізавай зоны ў Гродне ўнівермаг стаў адным з абавязковых месцаў, куды прыходзяць замежныя турысты. Зараз яны часцей купляюць абутак, адзенне, якая прадаецца ў гандлёвых залах. Але пасля запуску панарамнага ліфта і адкрыцця новай залы «Вялікага буфета» ў іх з’явіцца падстава падняцца на чацвёрты паверх, — кажа дырэктар ААТ «Гандлёвы дом «Нёман» Аляксей Яўлаш.

У новай зале столікі адмыслова размясцілі так, каб наведвальнікі змаглі палюбавацца старым Гродне. З амаль 20-метровай вышыні бачныя дахі дамоў, кавалачак вуліцы Савецкай, Фарны касцёл і Свята-Пакроўскі сабор.

Фота Руслана Кулевіча
Пад новую залу кафэ кіраўніцтва ўнівермага аддало плошчы, на якіх раней размяшчаліся кабінеты адміністрацыі.

— Мы даўно хацелі, каб такімі прыгожымі відамі маглі любавацца не толькі нашы супрацоўнікі. Цяпер рабіць фатаграфіі Гродна з новага незвычайнага ракурсу зможа кожны жадаючы, — дадаў Аляксей Явлаш.

Рамонтныя работы ў новай зале «Вялікага буфета» падыходзяць да канца. Цяпер ідзе афармленне інтэр'ераў. Дызайнеры вырашылі ў аснове пакінуць стыль лофт, а вось у каляровым афармленні зала будзе аформленая ў больш спакойных танах. У новай зале змогуць адначасова размясціцца 100 чалавек, а агульная ўмяшчальнасць кафэ павялічыцца амаль у два разы.

Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стане панарамны ліфт, на якім госці новага кафэ змогуць патрапіць прама ў абноўленае кафэ. Ён таксама пачне працаваць 14 лютага. Кафэ захавае ранейшы фармат самаабслугоўвання, па-ранейшаму тут будзе бясплатны Wi-Fi.

[irp posts="18 430″ name="У Гродне з’явіцца назіральная пляцоўка з відам на стары горад і кавярняй"]


Для того, чтобы измельчать курительные смеси используется гриндер. На сегодняшний день, если вы решите гриндер купить украина вам не составит это особого труда, единственное вы можете запутаться с выбором. Ведь их выбор просто огромен.


Поделиться

Последние записи

«Будет капать на головы» — что гродненцы думают о новых цветочных арках на Советской

Гродненцы не оценили новые конструкции для цветов на Советской. В апреле на пешеходной улице установили…

24 апреля 2025

Студента из Гродно будут судить за сообщения в «Беларускі Гаюн»

Три преступления за “экстремизм” возбудили против подростков в Гродненской области в 2024 году. В том…

24 апреля 2025

На кладбище в Гродно появилась плита российского солдата, который воевал против Украины

Плита Ведника Леонида Анатольевича, который, вероятно, погиб на войне против Украины, появилась в колумбарии на…

23 апреля 2025

Как будет выглядеть столетний дом в стиле конструктивизма на Мицкевича после перестройки: проект

Деревянное здание в стиле конструктивизма 1930-х на Мицкевича, 1 в Гродно перестроят в трехэтажную гостиницу с рестораном…

23 апреля 2025

В Гродно можно сделать снимок радужки глаза — услуга нравится парам

Макроснимок радужки глаза можно сделать в Гродно на ул. Буденного. Влюбленным предлагают сделать парное фото.…

23 апреля 2025