Этого события поклонники гродненского музыканта ждали 15 лет. Шалкевич записал студийный альбом новых песен и еще в полном звуке. Релиз вышел двойным с 14 хитами исполнителя в дополнение. Интернет-премьера на TuzinFM!
О своем намерении посетить студию, чтобы записать альбом, Виктор Шалкевич объявил еще пять лет назад. Но дальше презентации концертных версий новых песен дело за это время так и не доходило. Предыдущие два альбома гродненского барда «Шчаслівая сямёрка» (2010) и «Гарадзенец прызямліўся ў Менску» (2006) также представляли из себя концертные записи.
И вот наконец на 60-летие музыканта увидел свет двойной CD «Такая доўгая зіма» с новыми записями и давними хитами. Всего в релиз вошли 33 трека — 9 из них совершенно новые, которые записывались в студии монастыря в Барановичах. К каждому из них музыкант записал еще предисловие. А во второй диск вошло 14 избранных хитов Шалкевича, которые в свое время были записаны и сведены в студии «Радио Белосток». Специально к презентации на TuzinFM автор альбома подготовил предисловие.
Хіба гады з паўтары таму да мяне падышоў вядомы гродзенскі журналіст, грамадскі дзеяч і проста харошы чалавек, Павел Мажэйка, дырэктар Цэнтра гарадскога жыцця, і запрапанаваў мне да майго 60-гадовага юбілею выдаць альбом…
Альбом запісваць вельмі цяжка. Арганізацыйных пытанняў больш, чым творчых адказаў - з кім, калі, дзе, за якія грошы, што, хто будзе рабіць вокладку, дзе друкаваць дыскі, ці добра сыграе той ці гэты? Але грошы знайшліся, і якраз на дзевяць песень…
З вопыту працы над папярэднімі альбомамі ведаеш адно — важна ўсіх пазбіраць, сустрэць, напаіць, накарміць, прымусіць зайграць тое, што ты хочаш, з другога ці трэцяга дублю, аддаць ганарар, пасадзіць на бліжэйшы цягнік ці ў аўтобус і адправіць дахаты.
Тое, што ты там наспяваеш — гэта на апошнім месцы… Галоўнае — калектыў…
Ёсць у файным горадзе Баранавічы пры кляштары айцоў вербістаў студыя гуказапісу, стварэнне якой дабраславіў сам кардынал Казімір Свёнтак, а парадку там пільнуе Вечаслаў Банкевіч, Слава, вельмі чуйны музыка і выдатны гукарэжысёр. З ім мы згаварыліся, што будзем працаваць, і Слава ўзяў на сябе адказнасць за музычны бок, тым больш што ў яго меўся цэлы спіс харошых студыйных баранавіцкіх музыкантаў, сяброў і знаёмых.
Вось мы і запісалі дзевяць твораў, і атрымаўся альбом. Альбом падвойны — апрача новых песень, на другім дыску сабраныя чатырнаццаць найлепшых старых баладаў…
Канцэпцыя ягоная ў ім жа і выкладзена — перад кожнаю песняю я распавядаю, чаму яна і нашто яна.
Прыемнага праслухоўвання!
Віктар Шалкевіч — «Такая доўгая зіма» (2019)
У запісе ўзялі ўдзел:
Віктар Шалкевіч — музыка, словы, сьпеў, гітара
Віктар Грышук — сола-гітара
Анатоль Кандыба — клявішныя, майстарынг
Натальля Трухан — скрыпка
Фота — Ільля Гелей
Графічны дызайн - Зьміцер Гупянец
Прадусар — Павал Мажэйка
Объявления о сдаче помещений в аренду появились в Instagram-аккаунте royal.grodno и на “Куфаре”. В объявлениях…
Гродненские пункты выдачи заказов Wildberries и Ozon оказались переполнены подарками для животных. Это результат Тайного…
Новый сувенир в виде «раскладушки» со знаковыми объектами Гродно создают власти. Его выполнят в виде…
Несколько сотен Дедов Морозов, Снегурочек, собачек, белочек и всевозможных других персонажей 20 декабря прошли от…
Трехкомнатная квартира находится на улице Советских Пограничников. Стены в ней увешаны репродукциями, дверные проемы выполнены…
Специальное программное обеспечение для слежки за активностью в компьютерах закупает Гродненское агентство по государственной регистрации…