Гродзенец Валерый Руселік працуе журналістам на «Белсаце». Некалькі гадоў ён вядзе на YouTube канал «daroha», дзе распавядае пра падзеі ў Беларусі, публікуе анімацыю ды песні. 10 снежня Валерый выпусціў кліп «Шлях».
«Гэта вельмі важная для мяне песня. Я напісаў яе яшчэ ў 2008-м годзе, калі жыў у лесе пад Вільняй. Песня пра ўласны выбар, які мы робім і з якім заўжды застаемся сам-насам. Мне здаецца, сёння гэта вельмі важна — зрабіць уласны асэнсаваны выбар ды несці за яго адказнасць», — напісаў у апісанні песні Валерый Руселік.