Калядная інсталяцыя па матывах казкі “Шчаўкунок” з’явілася ў Цэнтры гарадскога жыцця напярэдадні Новага году. Гэта – фотазона і дэкарацыя для казачных віншаванняў дзяцей, што прыйдуць сюды 28 і 29 снежня. Іх чакаюць сустрэчы з аніматарамі, падарункі і – самы сапраўды калядны настрой.
Новы фармат Беларускай ялінкі
Раней у Цэнтры гарадскога жыцця штогод арганізоўвалі “Беларускія ялінкі”. Сёлета, праз эпідэміялагічную сіітуацыю, вырашылі не збіраць усіх разам. Дзеці могуць прыйсці ў Цэнтр 28 ці 29 снежня ад 17 да 20 гадзін.

“Беларуская ялінка і раней была запатрабавана сярод гародзенцаў. Апошнія разы на свята прыходзілі да ста дзяцей. Цяпер вырашылі зрабіць свята напрацягу двух дзён. У любы час аўначанага перыяду дзеці могуць прыйсці да нас каб атрымаць порцыю добрага настрою на ўвесь наступны год”, кажа Павал Мажэйка.
Свята ў правільных колерах
Казачнымі героямі калядных віншаванняў стануць акторы-аніматары. А канцэпцыю дэкарацый распрацавалі мастак Аляксандр Балдакоў і дызайнерка Ірына Варкулевіч. Адна з ідэй афармлення – свята ў правільных колерах — для падтрымання ўрачыстага святочнага настрою.

“Вырашылі зрабіць тут не проста сустрэчу з Дзедад Марозам, але стварыць сапраўдны дух Калядаў, атмасферу “жыцця пад елкай”. Тут Шчаўкунок, Пацучыны кароль з сям’ю галовамі, дзяўчынка, каторая яго перамагла і — пернікавыя домікі ды салодкія падарункі”, — расказала Ірына Варкулевіч.

Падарункі за вершы і песні
Традыцыйна удзельнікі ўрачыстасцяў атрымаюць падарункі. Сёлета іх падрыхтавалі Цэнтр гарадскога жыцця, крама “Адметнасць”, медыя Hrodna.life, суполка Мова Нанова, іншыя інстытуцыі і асобы. “Гэта будуць салодкія, смачныя і запамінальныя падарункі”, — кажа Павал Мажэйка.

У астатні час можна прыйсці ў Цэнтр гарадскога жыцця, каб зрабіць фотаздымкі ў святочнай фотазоне і пабачыць выставу “Калядныя конікі” мастачкі Валянціны Шоба.
Калядныя конікі — таксама «Пагоня». У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба
Хотите получать регулярный доход? Узнать подробнее и узнать, как вложить инвестиции в кубитек, можно воспользовавшись сайтом online-clubs.com. Что такое QubitTech, и почему стоит инвестировать именно сейчас.





