Традыцыйныя штогадовыя купанні з нагоды свята Вадохрышча прайшлі 19 студзеня на Юбілейным возеры. Нягледзячы на мароз і пандэмію, у 13.00 каля палонкі сабралося каля 300 гродзенцаў. У гэты час прыехаў бацюшка, каб памаліцца і асвяціць ваду.
Для жадаючых акунуцца паставілі два намёты, асобныя для мужчын і жанчын, з печкай- буржуйкай, дзе можна было пераапрануцца і абагрэцца. Побач частавалі салдацкай кашай і гарбатай. За правядзеннем мерапрыемства назіралі супрацоўнікі МНС.
Удзельнічалі людзі розных узростаў: сталыя, маладыя і сем'і з дзецьмі.
Вераніка прыйшла на возера с сяброўкай. «Я не збіралася акунуцца, але хіба падхапіла дух авантурызму і вырашыла паспрабаваць. Вада вельмі халодная», — кажа яна. І абяцае на наступны год падрыхтавацца лепш.
Анастасія ўдзельнічае ў купанні трэці год. Для падрыхтоўкі рэкамендуе лазню.
Алёна прыйшла паглядзець на смелых людзей. Яна цяжарная, таму акунацца не можа, але з задавальненнем паспрабавала салдацкую кашу.