Выставу «Танцтэатр у тэатры» ў Цэнтры гарадскога жыцця адкрылі 12 сакавіка перфомансам балетмайстра Гродзенскага драмтэатра Вікторыі Бальцар. Выстава прысвечана 25-годдзю танцтэатра «Галерэя». Напярэдадні юбілею калектыву Вікторыя даведалася, што з ёй не працягваюць кантракт. Правесці выставу ў памяшканні тэатра забаранілі.
Вернісаж распачаўся ў 21.40 з перформансу балетмайстра. «Афіцыйна наш працоўны дзень у драмтэатры сканчаецца ў 21.40. Таму кожны раз [калі акторы праводзілі імпрэзы у Цэнтры — Hrodna.life] мы пісалі тлумачальныя лісты, чаму адсутнічаем у наш працоўны вечаровы час. Сёння мы вырашылі сабрацца пасля гэтай гадзіны», — патлумачыла Вікторыя Бальцар выбар часу мерапрыемства.
«У гэтай выставе — ўсё жыццё. Ад 96-га года да апошняй пастаноўкі»
Гледачам прадставілі спектакль пад назвай «XXL». «Мне здалося, што гэтая харэаграфія тут [у памяшканні Цэнтра — Hrodna.life] канцэптуальна цікавая. Людзі прыходзяць сюды і я знаходжуся сярод іх, а не ў вялікай зале. Я паказала, што ў ва мне адкрываецца. Я здымаю простую абалонку, а там, унутры ў кожнага з нас, шмат усялякага».
Чытай яшчэ: «Осталось сыграть два спектакля». Гродненский драмтеатр не продлил контракт с актрисой Оксаной Пликус
«Танец — выдатна. Забарона мастацтва — абсурд»
«Цэнтр гарадскога жыцця — адзіная незалежная пляцоўка ў горадзе. Калі адміністрацыя драматэатра забараніла праводзіць выставу, вырашылі зрабіць гэта тут. Нягледзячы на тое, што мы жывем у стане пастаяннай забароны, трэба шукаць пазітыўныя моманты. Яны ёсць у мастацтве. Танец — гэта выдатна. Забараніць мастацтва — гэта абсурд», — распавяла Hrodna.life куратарка выставы Ірына Варкулевіч.
«Дуэт Аляксандра Цебянькова і Вікторыі Бальцар першым у Гродне пачаў танцаваць кантэмпарары. Яны паказалі, што танец — гэта не тое, што ты бачыш, а тое, што адчуваеш. У танцы Вікторыі я пабачыла рэтраспектыву ўсяго, што было, а таксама і саму Вікторыю, якой яе ведаю», — расказала Hrodna.life глядачка Іна Максімчык.
31 сакавіка ў Вікторыі Бальцар сканчаецца працоўны кантракт з драматэатрам. Балемайстру паведамілі, што падаўжаць кантракт адміністрацыя не будзе. Патлумачыць рашэнне кіраўніцтва адмовілася.
Пабачыць выставу можна ў Цэнтры гарадскога жыцця да 18 сакавіка.
Чытай яшчэ:
- «Меня копируют, значит я чего-то стою». Выставка Юрия Яковенко «Безвременье» открылась в Гродно
- «Много работаем и мало спим». Как гродненская команда Zmitrev создает картины в формате 3D
- «Вошел и не понял — ты в Лондоне или в Париже». Художники Гродно возвращают город в Европу
- «Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне