Да рэдактаркі спецпраектаў Ірыны Новік, 30 траўня ў 19:00 прыйшлі сілавікі. Яна праходзіць па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах». Пра гэта паведаміў яе муж Анатолій Новік.

Сілавікі прыехалі да дому Ірыны праз пару хвілін, як адпусцілі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Супрацоўнікі міліцыі падзяжурылі каля пад’езда і з’ехалі. Ірына Новік дома.
У сакавіку ў Ірыны ўжо праводзілі ператрус. Тады яна праходзіла сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч.3 арт.130 КК). Ператрус доўжыўся чатыры гадзіны. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.