Да рэдактаркі спецпраектаў Ірыны Новік, 30 траўня ў 19:00 прыйшлі сілавікі. Яна праходзіць па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах». Пра гэта паведаміў яе муж Анатолій Новік.

К редакторке спецпроектов Hrodna.life пришли силовики
Ірына Новік

Сілавікі прыехалі да дому Ірыны праз пару хвілін, як адпусцілі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Супрацоўнікі міліцыі падзяжурылі каля пад’езда і з’ехалі. Ірына Новік дома.

У сакавіку ў Ірыны ўжо праводзілі ператрус. Тады яна праходзіла сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч.3 арт.130 КК). Ператрус доўжыўся чатыры гадзіны. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.