Новости

“Права на справядлівы разгляд было парушана”. Аляксей Шота — аб прызнанні Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім

Рашэнне суда вынеслі 9 ліпеня пасля перапынка ў судовым паседжанні. Суддзя Вольга Шуманская прызнала канал Hrodna.life экстрэмісцкім.

Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, не пагаджаецца з прысудам: «Лічу, што маё права на справядлічы разгляд справы было парушана. Суд, згода з арт.160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу (ГПК), павінен быў прыпыніць пасяджэнне да моманту, калі будзе разгледжана мая скарга на заключэнне экспертнай камісіі. Раней падаць скаргу я не мог у прынцыпе — толькі за дзень да суду я азнаёміўся з матэрыяламі справы», — кажа Аляксей Шота пра сваё хадайніцтва, якое суддзя не задаволіла.

Чытай таксама: Ці прызнаюць Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім? У судзе перапынак

«Каментарыі, у якіх суд угледзеў праявы экстрэмізму, былі апублікаваныя не адміністрацыяй канала, а чытачамі. Гэта іх меркаванні, за якія мы не павінны адказваць. Больш за тое, каментарыі размяшчаліся ў асобным чаце, у якога асобны адрас і ідэнтыфікацыйны нумар. Каментарыі яшчэ да пачатку суда былі адключаныя, чат быў выдалены».

Рашэнне абскарджваць экспертызу Аляксей тлумачыць шэрагам няпэўных і незразумелых фармулёвак экспертнага заключэння:

«Па сутнасці, эксперт не адказаў на самае істотнае пытанне: „Ці ёсць у прадстаўленых матэрыялах прыкметы праяваў экстрэмізму, у чым яны праяўляюцца?“ То бок, у заключэнні эксперта няма высновы аб тым, што ў інфармацыйнай прадукцыі ёсць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганда такой дзейнасці. Больш за тое, у адзіным пытанні, на якое эксперт здолеў адказаць, ён выйшаў за межы сваіх кампетэнцый. Аднак гэта не перашкодзіла суду задаволіць патрабаванне пракуратуры».

Поделиться

Последние записи

«Будет капать на головы» — что гродненцы думают о новых цветочных арках на Советской

Гродненцы не оценили новые конструкции для цветов на Советской. В апреле на пешеходной улице установили…

24 апреля 2025

Студента из Гродно будут судить за сообщения в «Беларускі Гаюн»

Три преступления за “экстремизм” возбудили против подростков в Гродненской области в 2024 году. В том…

24 апреля 2025

На кладбище в Гродно появилась плита российского солдата, который воевал против Украины

Плита Ведника Леонида Анатольевича, который, вероятно, погиб на войне против Украины, появилась в колумбарии на…

23 апреля 2025

Как будет выглядеть столетний дом в стиле конструктивизма на Мицкевича после перестройки: проект

Деревянное здание в стиле конструктивизма 1930-х на Мицкевича, 1 в Гродно перестроят в трехэтажную гостиницу с рестораном…

23 апреля 2025

В Гродно можно сделать снимок радужки глаза — услуга нравится парам

Макроснимок радужки глаза можно сделать в Гродно на ул. Буденного. Влюбленным предлагают сделать парное фото.…

23 апреля 2025