Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама накіравала ў суд заяўленне аб ліквідацыі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Пра гэта 14 жніўня паведаміла дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка ў сваім Facebook.
«14 гадоў майго жыцця аддана хоспісу. Мне празмерна пашанцавала з маімі калегамі. І мы ўспрымаем гэтыя падзеі аптымістычна і рэалістычна. Мы пратрымаліся больш за 10 месяцаў, прыйшла пара мадэрнізавацца», — напісала Вольга Вялічка на сваё старонцы ў Facebook.
У паведамленні, якое прыслалі Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу гаворыцца, што гэта адказ на «чарговы зварот звязаны з пятым пакетам санкцый». Па словах Вольгі Вялічкі, ніякіх афіцыйных зваротаў ад хоспіса яны не дасылалі.
Ліквідацыя будзе адбывацца па рашэнні абласнога суда. Першае паседжанне адбудзецца 20 жніўня.
Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям і іх сем’ям.
Ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс распачаўся пасля выбараў 2020 года. Тады дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка была чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў разам з паплечнікамі спрабавала стварыць савет народнага даверу ў Гродне. Удзельнічала ў пратэстах. Адсядзела суткі ў ізалятары нібыта за ўдзел мітынгу і атрымала штраф.
У снежні 2020 года Дзіцячая паліклініка № 2 скасавала дамову арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, які арандаваў памяшканні ў паліклініцы. Прычына скасавання дамовы — эпідэміялагічная сітуацыя.
У студзені прадстаўнікі ДФР прыходзілі ў памяшканне хоспіса з намерам забраць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выняцце тэхнікік адбывалася ў межах крымінальнай справы, заведзенай супраць Вольгі Вялічкі.
12 сакавіка ў памяшканні хоспіса праніклі невядомыя. Яны ўзламалі дзверы, бо нікога з супрацоўнікаў хоспіса ў гэты час не было. Па версіі Вольгі, яны шукалі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. У выніку невядомыя зрабілі ў хоспісе фота і сышлі.
27 траўня падчас размовы Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс.
Напачатку жніўня 2021 года супраць дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса завялі другую крымінальную справу. Яе кватэру ў Гродне ўскрылі, а яе саму ўнеслі ў спіс Інтэрпола.
Гродненцы обратили внимание, что со здания по улице Ожешко, 42 пропала вывеска «Спорттовары». Instagram-аккаунт магазина…
Имиджевый фильм об инвестиционной привлекательности Гродно задумали в горисполкоме. На него потратят бюджетные деньги. Видео…
В Гродно начали продавать «крамбл кукис» — американское печенье с различными добавками и сладкими топпингами.…
В Гродно на продажу выставлен дом на 2-м Подольном переулке - по соседству с рестораном…
Милиция Гродненской области мониторила интернет и обеспокоилась “нацизмом” среди школьников. Они “зигуют”, слушают музыку Третьего…
Диалоговая площадка для бизнесменов из Беларуси и Польши прошла в Гродно 25 апреля. Местные власти…