Гродзенскаму рок-музыку і палітзняволенаму Ігару Банцэру змянілі рэжым утрыманьня на больш жорсткі: з «хіміі» на калонію агульнага рэжыму. Прысуд вынеслі ў Віцебску 29 верасня.
У Віцебску Ігар Банцэр абываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9. Ён знаходзіцца там з 17 чэрвеня 2021 года і мусіў выйсці ў лютым 2022 года. Зараз жа гэты тэрмін пералічаны ў сувязі са зменай рэжыму на больш жорсткі.
Рашэнне вынес суд Чыгуначнага раёну Віцебска. Суддзя Аляксеенка прысудзіў Ігару пакаранне ў 1 месяц і 25 дзён калоніі агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам на пасяджэнні быў Краўцоў. Нагодай для змены рэжыму палічылі шэсць парушэнняў. Раней Ігар іх называў: не быў у ложку пасля «адбою», не пагаліўся, кепска прыбраўся ў камеры, заснуў на крэсле, нібыта крычаў на супрацоўніка ізалятара, у час адбывання пакарання запісаў відэа для кліпа Лявона Вольскага і Маргарыты Ляўчук.
Музыку ўзялі пад варту адразу пасля абвяшчэння прысуду. Спачатку яго змесцяць у СІЗА Віцебску, там ён будзе чакаць накіравання ў калонію. Пакуль невядома, якую менавіта.
15 верасня Ігар Банцэр выйшаў з штрафнога ізалятара (ШЫЗА). Музыку некалькі разоў працягвалі тэрмін знаходжання там. Агулам ён правёў у ШЫЗА 40 дзён. 19 з іх ён трымаў галадоўку і схуднеў на 10−15 кг. Вярнуўшыся з ізалятара, ён даведаўся пра ліст ад Юрыя Васкрасенскага з прапановай папрасіць памілавання. Музыка адмовіўся. У яго прынцыповая пазіцыя — «Не падпісваць лісты ад „праўладных дзеячоў“».
Ігара Банцэра асудзілі за перформанс у верасні 2020 года, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.
Да таго пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў «сухую» галадоўку (не прымаў ежы і вадкасці) 16 дзён. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем. У выніку галадовак у яго пагоршылася здароўе.
Чытайце таксама:
Гродненец Ежи Григенча попал под спецпроизводство. Процесс против мужчины начали 2 мая 2024 года. Ежи…
Польские визовые центры в Гродно и Лиде подняли цену сервисного сбора. Сейчас при подаче на…
Самый быстрый рост цен на пищевую продукцию в Беларуси наблюдается в Гродненской области. За первый…
Гродненских школьников привели в изолятор временного содержания. Это произошло в рамках экскурсии, сообщила пресс-служба Управления…
В центре Гродно достраивают офис IT-компании “Афранс”. Он будет состоять из двух зданий на улице…
Получить товары из-за границы должна была религиозная миссия Благотворительного католического общества “Каритас” Гродненской епархии. Пограничники…