Навіны

Больш за 1000 помнікаў, 650 ілюстрацый і тысячы кіламетраў дарогі. Гродзенскія гісторыкі напісалі кнігу пра мастацкую спадчыну Беларусі

Больш за 650 ілюстрацый будзе ў кнізе «Мастацкая спадчына Беларусі» гродзенскіх гісторыкаў Святланы і Сяргея Марозавых. У якасці ілюстрацый выкарыстаны ў тым ліку фотаздымкі Сяргея, якія ён збіраў 15 гадоў. У чым асабліваць кнігі і колькі часу заняла праца над ёй, расказаў тэлеграм-каналу «Hrodna 11:27» Cяргей Марозаў.

UPD 29 красавіка. Кніга Сяргея Марозава «Мастацкая спадчына Беларусі» выйшла з друку.

«Здаецца, усіх запісваў, хто рабіў перадзамову, але калі бачыце гэты пост, на ўсялякі выпадак дашліце плюсік у прыватныя паведамленні, каб не згубіў каго. Хто з Гродна — прывязу кнігу асабіста, хто з Беларусі - дашлю поштай з накладзеным плацяжом. Наклад абмежаваны і 85% замоўлены, таму калі яшчэ думаеце, верагодна, у вас не так шмат часу…», — напісаў Сяргей у Facebook.

Кніга «Мастацкая спадчына Беларусі». Крыніца: Старонка Сяргея Марозава ў Facebook

Сваё выданне Сяргей Марозаў лічыць першым у сучаснай навуцы, якое прысвечана мастацкай спадчыне.

«На першы погляд, пра беларускую культуру і яе помнікі, што дасталіся нам у спадчыну, напісана шмат кніг. Гэта энцыклапедыі і навуковыя выданні, прызначаныя для спецыялістаў, навукова-папулярныя кнігі па пэўных галінах культуры і адпаведных аб’ектах спадчыны, краязнаўчыя выданні пра асобныя помнікі, існуе шмат сувенірных альбомаў па жывапісе, архітэктуры і іншыя, дзе пераважаюць ілюстрацыі. Але да гэтага часу не было такога выдання, што давала бы цэласнае ўяўленне пра нашу спадчыну, было ёй спецыяльна прысвечана і падавала гэту спадчыну ў кантэксце развіцця беларускай нацыянальнай культуры і пануючых еўрапейскіх мастацкіх стыляў і тэндэнцый», — сказаў тэлеграм-каналу «Hrodna 11:27» суаўтар кнігі Сяргей Марозаў.

Матэрыялы назапашвалі з 2006 года

Кожны з аўтараў даследваў, папулярызаваў, выкарыстоўваў гісторыка-культурную спадчыну Беларусі ў кантэксце сваіх навуковых, творчых і выкладчыцкіх зацікаўленасцяў. Год за годам у абодвух аўтараў назапашваліся выпіскі, артыкулы і канспекты лекцый.

«На нейкім этапе з’явілася жаданне ўсё гэта выкласці ў кнізе, а заадно і самім узбагаціць і абнавіць свае веды пра спадчыну. Апошняй кропляй, якая прымусіла ўзяцца за працу, сталі актыўныя навуковыя, адукацыйныя, культурныя міжнародныя кантакты яшчэ перадковідных гадоў. Мы ўбачылі, што наша гісторыя, культура, спадчына цікавіць замежных вучоных, універсітэцкую прафесуру, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў не менш, чым нас саміх. Асабліва тых краін, з якімі ў нас гэта спадчына ў многім агульная», — сказаў Сяргей Марозаў.

У кнігу трапіў фотаздымак 2006 года. Менавіта тады, на думку Сяргея Марозава, пачалося «безсістэмнае назапашванне матэрыялаў». Шэраг фотаздымкаў датуецца 2010 годам. Актыўную працу над кнігай аўтары пачалі ў 2021-м.

Аўтары вырашылі сканцэнтраваць увагу на той частцы спадчыны, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у мастацкіх вобразах.

Помнік Тадэвушу Касцюшка. Крыніца: Старонка Сяргея Марозава ў Facebook

«Для нас, гісторыкаў, свет мастацтва, які сваёй мовай вобразаў увекавечвае гістарычныя падзеі і постаці, асабліва загадкавы. Для мяне ён цікавы і з пункту погляду маіх інтарэсаў у сферы гістарычнай памяці, то бок простае жаданне пашырыць свае веды», — сказаў Сяргей Марозаў.

Дзеля кнігі паехаў у экспедыцыю па Беларусі

У кнізе ўзгадваецца больш за 1000 мастацкіх помнікаў. Прысутнічае апісанне 600−700 твораў мастацтва. Помнікі, якім прысвечаны спецыяльныя сюжэты, суправаджаюць ілюстрацыі. Усяго ў кнізе 656 ілюстрацый, з іх 430 фотаздымкаў з архіва Сяргея Марозава. Летам 2021 года ён мэтанакіравана паехаў у экспедыцыю па Беларусі са спісам аб’ектаў, якія трэба сфатаграфаваць.

«Заранёў дамаўляліся, калі трэба было нешта зняць унутры. За тыдзень праехалі 4100 км. Але нешта ўпусцілі, нешта прыйшло ў галаву пазней, таму яшчэ быў шэраг невялікіх паездак да 600−700 км за раз па Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцям. Дарэчы, усе паездкі былі сям’ёю, з жонкай і дзецьмі, каб і яны Беларусь паглядзелі», — распавёў Сяргей.

«Проста выставілі прайс, прычым — касмічны»

Кніга павінна выйсці з друку ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» ў фармаце А4, у цвёрдай вокладцы, каля 550 старонак. Тэксты і здымкі будуць падзелены на блокі. Зараз аўтары спрабуюць сабраць папярэднія замовы, каб разумець, які наклад друкаваць. Арыентаваная цана за асобнік — $ 35.

«Кніга яшчэ не выйшла, але ўжо маем станоўчыя водгукі, нават пра сам факт такога выдання. Таму першапачаткова мы спрабавалі выйсці на супрацоўніцтва да буйных беларускіх выдавецтваў, якія маюць добрую сетку для распаўсюду кнігі. З прапановай — толькі выдайце, не трэба нам ганарар акрамя аўтарскіх асобнікаў. Але нас не пачулі - проста выставілі прайс. Пры чым, я бы сказаў - касмічны», — сказаў Сяргей Марозаў.

Перадзамову на кнігу можна па тэлефоне +375 297 874 070 (Viber) альбо праз пошту banifacyj@mail.ru.

Поделиться

Последние записи

Власти сделают «раскладушку» с достопримечательностями Гродно. Что туда попало?

Новый сувенир в виде «раскладушки» со знаковыми объектами Гродно создают власти. Его выполнят в виде…

22 декабря 2024

В Гродно прошел парад Дедов Морозов и Снегурочек

Несколько сотен Дедов Морозов, Снегурочек, собачек, белочек и всевозможных других персонажей 20 декабря прошли от…

21 декабря 2024

Недвижимость недели: в Гродно продают квартиру «коллекционера» с электрокамином

Трехкомнатная квартира находится на улице Советских пограничников. Стены в ней увешаны репродукциями, дверные проемы выполнены…

21 декабря 2024

И даже ICQ. В учреждении Гродно будут следить за переписками сотрудников

Специальное программное обеспечение для слежки за активностью в компьютерах закупает Гродненское агентство по государственной регистрации…

21 декабря 2024

У пруда на Репина появится детская инклюзивная площадка — уже запланировали строительство

В Гродно реконструируют территорию, прилегающей к водоему по ул.Репина. Там же обустроят детскую инклюзивную площадку.…

21 декабря 2024

В Гродно появится музей Льва Бакста? Такое предложение озвучили в синагоге

В Гродно открылась выставка, посвященная местному художнику Льву Баксту. Экспозиция разместилась в Хоральной синагоге, организаторами…

20 декабря 2024