Ад 2 да 5 чэрвеня, на час Фестывалю нацыянальных культур, у цэнтры Гродна перакрыюць некалькі вуліц, а таксама забароняць паркаваць аўтамабілі. Грамадскі транспарт паедзе па змененых маршрутах. Пра гэта паведаміў «Вечерний Гродно».
Якія вуліцы і калі перакрыюць
- вул.Замкавую перакрыюць 2 чэрвеня з 18:00 да 5 чэрвеня 22:00
- вул. Мітрапаліта Філарэта (ад пл.Тызенгаўза да вул. Міцкевіча), пл. Тызенгаўза, вул. Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 1 Мая) (за выключэннем тралейбусаў), вул. Сацыялістычная (ад вул. Дзяржынскага да вул. Карбышава), вул. Ажэшкі (ад вул. Дзяржынскага да вул. Леніна), вул. Карбышава, вул. Тэлеграфная, будуць перакрыты з 3 чэрвеня 13:00 да 01:00, а таксама 4 чэрвеня з 09:00 да 22:00.
- вул. Вялікая Траецкая, вул. Стэфана Баторыя, вул. Кірава (ад вул. Сацыялістычнай да вул. Калючынскай), вул. Карла Маркса (ад вул. Стэфана Баторыя да вул. Сацыялістычнай), вул. Кастрычніцкая, вул. Маставая, вул. Давыда Гарадзенскага, зав. Віленскі, вул. Віленская, вул. Парыжскай Камуны, перакрыюць 3 чэрвеня з 19:30 да 01:00 4 чэрвеня. Забарона на рух не тычыцца аўтобусаў і тралейбусаў.
- вул. Вялікая Траецкая, вул. Стэфана Баторыя, вул. Кірава (ад вул. Сацыялістычнай да вул. Калючынскай), вул. Карла Маркса (ад вул. Стэфана Баторыя да вул. Сацыялістычнай), вул. Кастрычніцкая, вул. Маставая, вул. Давыда Гарадзенскага, зав. Віленскі, вул. Віленская, перакрыюць 4 чэрвеня з 09:00 да 22:00. Забарона на рух не тычыцца аўтобусаў і тралейбусаў.
- вуліцу Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 1 Мая) перакрыюць 3 чэрвеня з 17:30 да 21:00, а таксама 4 чэвреня з 09:00 да 22:00.
Як паедзе грамадскі транспарт
У сувязі з перакрыццём вуліц у цэнтры Гродна, 3 чэрвеня з 13:00 да 01:00 і 4 чэрвеня з 09:00 да 22:00 зменіцца рух грамадскага транспарту.
Дзе забароняць стаянку аўтамабіляў
На цэнтральных вуліцах Гродна падчас фестывалю забароняць паркоўку на:
- вул. Замкавая 2 чэрвеня з 06:00 да 5 чэрвен 22:00
- пл.Тызенгаўза 2 чэрвеня з 06:00 да 24:00
- вул. Давыда Гарадзенскага (за будынкам Драмтэатра), вул. Вялікай Траецкай (каля будынку Сінагогі), з 2 чэрвеня 06:00 да 4 чэрвеня 22:00
- вул.Вялікай Траецкай (каля крамы «Абухоўскі»), Віленскай, Мітрапаліта Філарэта, пл. Тызенгаўза, з 3 чэрвеня 06:00 да 4 чэрвеня 22:00
- вул. Лермантава (каля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна), 1 Мая, Леніна (каля Пакроўскага Сабора), Карбышава (за будынкам Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ад вул. Сацыялістычнай да вул. Міхася Васілька), Стэфана Баторыя, Калючынскай, Кастрычніцкай, Кірава, Карла Маркса, Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай, Ажэшкі (ад вул. Дзяржынскага да вул. Леніна), Тэлеграфнай, з 3 чэрвеня 13:00 да 01:00 4 чэрвеня. А таксама 4 чэрвеня з 09:00 да 22:00.