Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец ў чэрвені 2022 года заявіў, што ад 2023−2024 навучальнага года ў Беларусі ўвядуць абавязковую школьную форму. Ужо летам 2022 беларускія фабрыкі паказалі калекцыі школьнай формы. Сярод іх некалькі варыянтаў «капсул». Hrodna.life паглядзеў, што прапануюць дзецям і падлеткам і ў колькі гэта абыдзецца бацькам.
Акрамя класічных капсул для школьнага гардэроба фабрыка прадставіла варыянты клёш, оверсайз, а таксама кеды ў спалучэнні з афіцыйна-дзелавым стылем. Склад адзення — напалову воўна ці хлопак разам з сінтэтыкай.
Капсула — каспульны гардэроб — калекцыя з некалькіх асноўных прадметаў адзення, якія не выходзяць з моды — спадніцы, кроп-топы нагавіцы і пальто, якія можна дапоўніць сезоннымі прадметамі.
У лінейцы адзення для дзяўчат вытворца паказаў не толькі спадніцы, сарафаны і нагавіцы, але і шорты, а таксама скарочаныя штаны. Цана за адзінку адзення ад 20 да 25 рублёў (без уліку ПДВ).
Для хлопчыкаў ёсць выбар жакетаў і джэмпераў. Іх склад — напалову хлопак, напалову сінтэтыка. Цана за адзінку ад 13 да 30 рублёў (без уліку ПДВ).
Вытворца заявіў, што ў калекцыі вырашыў выкарыстоўваць «зручныя канструкцыі з мінімумам ускладняючых элементаў». Памерная шкала складаецца з 60 па 84 памеры.
Цана на такое адзенне:
Брэнд «SLV» сцвярджае, што форма адпавеядае нормам дзелавога адзення. Акрамя гэтага, яна дысцыплінуе і настройвае на працу. Паводле словаў брэнда, што вучань будзе адчуваць гонар за свой знешні выгляд.
Вытворца спартовай формы заяўляе, што калекцыя адзення — стылёвая і элегантны. Форма пашыта з хлопка, эластана, паліэфіра і віскоза. Па словах кампаніі, форма дае дзецям паказаць сваю індывідуальнасць і застацца ў межах школьнага дрэс-кода.
Новая калекцыя «Калинки» — аптымальнае вырашэне для сучасных дзяцей, бацькі якіх сочасць за тэндэнцыямі моды і цэняць стабільную якасць, напісана ў прэзентацыі. У калекцыі ёсць сукенкі для дзяўчын, джэмперы і штаны. Якія будуць цэны на форму, фабрыка не пазначыла.
Фабрыка сцярджае, што яе школьнае калекцыя адказвае сучасным тэндэнцыям і актуальным стылёвым накірункам. У калекцыі ёсць джэмперы для дзяўчын з блакітным арнаментам, які падобны да вышыванкі.
Прадпрыемства «БелКредо» прапануе хлапчуковыя пінжакі, камізэлькі і штаны. Цана за пінжак і штаны будзе прыкладна 100 рублёў.
«Галантея» у 2022 годзе прадставіла каля 100 відаў заплечнікаў. Яны маюць светаадлюстроўваючыя элементы, жорсткія рэльефныя спінкі з анатамічнымі ўстаўкамі, а таксама шчыльныя лямкі. Заплечнікі ёсць як для навучэнцаў пачатковай школы, так і для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў.
Абутак прадставіла гродзенская абутковая фабрыка «Нёман». Паводле прэзентацыі, школьны абутак адпавядае нормам дзелавога аддзення, дысцыплінуе, наладжвае на працу. Дзякуючы абутку ў дзіцёнка ўзнікае пазітыўна настрой, жаданне навучацца і ён адчувае гонар за свой знешні выгляд. Арыгінальны дызайн — тое, што цікава сучасным дзецям.
Чытайце таксама: Забяспечыць замовамі і павялічыць заробак. Як «Белвест» плануе адраджаць гродзенскі «Нёман»
Гродненец летом 2020 года пожаловался на вызовы местного КГБ с расспросами о его учебе за…
Сотрудник “Радиоволны” в Гродно Александр Каяло пожаловался в КГБ на то, что не смог оставить…
В Гродно нашлись актуальные вакансии, где предлагают зарплату больше 4 тыс. рублей в месяц. Пять…
Вице-спикер Сената Польши Матей Живно вмешается в вопрос с закрытой границей. Он обратится в Министерство…
Мост через Юрисдику на улице Филарета (бывшая Горкого) в Гродно ждет капитальный ремонт. Во время…
В Лиде силовики задержали пять человек. Гродненку Валерию Латош судили за получение иностранной помощи. Бондарева…