Экаўпакоўку для фруктаў хочуць вырабляць у Новай Гожы. Першую партыю плануюць выпусціць у чацвёртым квартале 2022 года, паведаміла «Перспектива».
Хто будзе вырабляць экаўпакоўку
Вытворчасць арганізуе расійскі інвестар ААТ «Баринпак». Яго зарэгістравалі ў Свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) «Гроднаінвест» у чэрвені 2022 года. Сыравіну для вытворчасці ўпакоўкі будуць пастаўляць дзеючыя прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест».
Колькі новых працоўных месцаў з’явіцца
Новае прадпрыемства створыць больш за 20 працоўных месцаў. Пад вытворчасць мадэрнізуюць існуючую вытворча-складскую базу ў раёне Новай Гожы. Там усталююць сучаснае лазернае абсталяванне.
У чым будзе адметнасць упакоўкі
Упакоўку будуць вырабляць з драўляна-валакністых плітаў высокай трываласці. Яна будзе высокай плотнасці, трываласці і вільгацеўстойлівасці. Гэтыя ўпакоўкі будуць экалагічнымі, што плануюць пацвердзіць сертыфікатамі.
Упакоўку плануюць перадусім экспартаваць, але некаторую частку будуць рэалізоўваць у Беларусі ў межах паэтапнага пераходу краіны ад паліэтыленавай упакоўкі тавараў да экалагічна бяспечнай.
Чытайце таксама:
Гродзенец паскардзіўся на пластыкавыя пакеты, якія даваў яму касір. Што адказалі ў краме
У Беларусі забароняць пластыкавы посуд у сталовых і кавярнях