Пад Гродна расійская кампанія плануе выпускаць экаўпакоўку для фруктаў

Экаўпакоўку для фруктаў хочуць вырабляць у Новай Гожы. Першую партыю плануюць выпусціць у чацвёртым квартале 2022 года, паведаміла «Перспектива».

Экаўпакоўка для гародніны і садавіны. Крыніца: euro-pack.ru

Хто будзе вырабляць экаўпакоўку

Вытворчасць арганізуе расійскі інвестар ААТ «Баринпак». Яго зарэгістравалі ў Свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) «Гроднаінвест» у чэрвені 2022 года. Сыравіну для вытворчасці ўпакоўкі будуць пастаўляць дзеючыя прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест».

Колькі новых працоўных месцаў з’явіцца

Новае прадпрыемства створыць больш за 20 працоўных месцаў. Пад вытворчасць мадэрнізуюць існуючую вытворча-складскую базу ў раёне Новай Гожы. Там усталююць сучаснае лазернае абсталяванне.

У чым будзе адметнасць упакоўкі

Упакоўку будуць вырабляць з драўляна-валакністых плітаў высокай трываласці. Яна будзе высокай плотнасці, трываласці і вільгацеўстойлівасці. Гэтыя ўпакоўкі будуць экалагічнымі, што плануюць пацвердзіць сертыфікатамі.

Упакоўку плануюць перадусім экспартаваць, але некаторую частку будуць рэалізоўваць у Беларусі ў межах паэтапнага пераходу краіны ад паліэтыленавай упакоўкі тавараў да экалагічна бяспечнай.

Чытайце таксама:

Гродзенец паскардзіўся на пластыкавыя пакеты, якія даваў яму касір. Што адказалі ў краме

У Беларусі забароняць пластыкавы посуд у сталовых і кавярнях

Поделиться

Последние записи

КГБ в Гродно допрашивал бывших студентов зарубежных вузов

Гродненец летом 2020 года пожаловался на вызовы местного КГБ с расспросами о его учебе за…

30 апреля 2024

База КГБ: как на «Радиоволне» не удалось собрать подписи за Лукашенко

Сотрудник “Радиоволны” в Гродно Александр Каяло пожаловался в КГБ на то, что не смог оставить…

30 апреля 2024

Самые денежные вакансии в Гродно. Кому готовы платить больше 4 тысяч рублей?

В Гродно нашлись актуальные вакансии, где предлагают зарплату больше 4 тыс. рублей в месяц. Пять…

30 апреля 2024

Один из руководителей польского парламента хочет открыть закрытую границу между Гродно и Белостоком

Вице-спикер Сената Польши Матей Живно вмешается в вопрос с закрытой границей. Он обратится в Министерство…

30 апреля 2024

Мост на Филарета в Гродно опасен — движение по нему пришлось ограничивать еще в прошлом году

Мост через Юрисдику на улице Филарета (бывшая Горкого) в Гродно ждет капитальный ремонт. Во время…

30 апреля 2024

Задержания в Лиде, суд за иностранную помощь, иск к Бондаревой. Как прошла неделя в Гродно и области

В Лиде силовики задержали пять человек. Гродненку Валерию Латош судили за получение иностранной помощи. Бондарева…

29 апреля 2024