Што такое зручны гарадскі транспарт і якія праблемы з ім у Гродне? Адказ — у падкасце

Гродзенцы часта скардзяцца на гарадскі транспарт. Маўляў, аўтобусы і тралейбусы даводзіцца чакаць амаль гадзінамі, а кіроўцы маршрутак не клапоцяцца аб бяспецы пасажыраў, калі ўвогуле спыняюцца, каб гэтых пасажыраў забраць. Як адрозніваецца сітуацыя ў іншых беларускіх гарадах? Якім павінен быць зручны гарадскі транспарт? Ці патрэбен Гродна трамвай? Пра гэта ў новым выпуску падкаста «Утульны горад» яго аўтарка паразмаўляла з антраполагам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым.

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

У якім стане зараз знаходзіцца грамадскі транспарт у Гродне?

Сітуацыя ў Гродне мала адрозніваецца ад сітуацыі ў іншых беларускіх гарадах. Перапоўненыя аўтобусы і тралейбусы, якія ходзяць адзін-два разы на гадзіну — тыповая сітуацыя для Беларусі. Выключэннем з’яўляецца толькі сталіца.

Уласна маршруты ў Гродне распрацаваны даволі добра. Тралейбусная і аўтобусная сеткі ахопліваюць амаль увесь горад з улікам нават аддаленых раёнаў. Іншая справа, што транспарту відавочна бракуе. Рашэнне ў такой сітуацыі дастаткова простае: трэба павялічыць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў, да таго павялічыўшы іх памер.

Як зрабіць гарадскі транспарт прыбытковым?

Кароткі адказ — ніяк. Спецыфіка гарадскога транспарту ў тым, што зрабіць яго прыбытковым ці нават самаакупляльным ніколі не атрымаецца. Гэта і не патрэбна: годны грамадскі транспарт дапамагае сэканоміць у іншых сферах бюджэту.

Зручны транспарт матывуе людзей часцей выходзіць з дому, бываць у розных установах, спажываць там тавары і паслугі. Калі ў людзей ёсць у доступе тралейбус, шмат з іх адмаўляецца ад уласнага аўтамабіля. Як вынік — меншая загазаванасць у горадзе, што вядзе да паляпшэння экалагічнай сітуацыі, і ў будучыні - меншай нагрузкі на медычную сістэму.

Чытай таксама: У Гродне мяняюць расклад транспарту. Што яшчэ варта змяніць, каб ім было зручней карыстацца

Час праведзены ў грамадскім транспарце мае быць якасным

У вялікіх гарадах паездка ў тралейбусе можа займаць гадзіны. Зразумела, пасажыры імкнуцца правесці гэты час камфортна. Таму важна магчымасць утульна сядзець, чытаць кнігі і слухаць музыку. Гукавое асяроддзе не павінна перабівацца ані граючым радыё, ані гучнай рэкламай. Да таго ж сталы вонкавы шум вядзе да таго, што людзі перастаюць звяртаць на яго ўвагу, і могуць прапусціць сапраўды істотную абвестку.

Ці патрэбен Гродна трамвай?

Перш чым будаваць у горадзе новую інфраструктуру, трэба прааналізаваць тую транспартную спадчыну, якая ўжо ёсць. Будаваць з нуля трамвайныя рэйкі або, тым больш, метро — гэта заўсёды вялікі стрэс і для гараджан, і для гарадскога бюджэта. Да таго ж, такая будоўля можна зацягнуцца на доўгія гады. Таму мэтазгодна будзе адпачатку паляпшаць той транспарт, які ў Гродне ўжо ёсць.

Добра разгалінаваная сетка тралейбусаў патрабуе толькі павелічэння колькасці транспарту на маршрутах. Таксама, тралейбусы і аўтобусы варта рабіць большых памераў, каб умяшчаць болей людзей. Добрым рашэннем можа быць стварэнне адмысловых выдзеленых палос для грамадскага транспарту.

Слухайце таксама:

Поделиться

Последние записи

В центре Гродно открылась пельменная — в названии есть отсылка на легендарное кафе, которое обожали гродненцы

«Пельменная 1961» начала работу на Советской, 23 в субботу, 22 февраля. Заведение открылось на том…

23 февраля 2025

«Ад на земле». Гродненка поделилась, как работает кадастровое агентство во время ремонта

Многочасовые очереди, перфоратор и два окошка на регистрацию. Девушка сходила в Гродненское агентство по государственной…

21 февраля 2025

В конкурсе «Гродно Азот» ко Дню родного языка поучаствовало два пенсионера и идеолог

Предприятие “Гродно Азот” 12 февраля в Telegram-канале анонсировало конкурс ко Дню родного языка. К самому…

21 февраля 2025

В Польше закрыли дело о доведении белорусского экс-политзаключенного до самоубийства

Политзаключенный из Гродно Кирилл Кетурко покончил с собой в Центре содержания под стражей в Варшаве-Служевце…

21 февраля 2025

Директора предприятия из Волковысского района судят за разглашение служебной тайны

Бывшему сенатору и директору «Красносельскстройматериалы» Владимиру Киселеву грозит до трех лет колонии за разглашение служебной…

21 февраля 2025

Сырки «Молочного мира» не понравились МАРТ — там нашли пропаганду нацизма

"Молочный мир" обязали сменить название для серии глазированных сырков. После чьей-то жалобы в Министерство антимонопольного…

21 февраля 2025