«Месца бабы на кухні». Як звязаныя горад і гендар — адказ у падкасце

Гендар — новае модна слова для азначэння панятка «пол» ці канструкт, які абумоўлівае нашыя ўзаемаадносіны з горадам? Гендарная даследчыца Таня Сяцко выступае за другі варыянт. Мы паразмаўлялі з Таняй пра ўзаемасувязь гарадскіх праблем і гендарных ідэнтычнасцяў; пра тое, як мы дзелім прасторы на мужчынскія і жаночыя; і пра тое, як гарадскі менеджмент можа перамагчы праблему гвалту над жанчынамі.

Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скароце ніжэй.

Што такое ўласна гендар і пры чым тут горад?

Пол чалавека — гэта біялагічная прыкмета, а гендар — гэта прыкмета сацыяльная. У розных грамадствах рознае разуменне таго, як мусяць паводзіць сябе жанчыны і мужчыны. У розных культурах адныя і тыя ж якасці могуць прыпісвацца прадстаўнікам розных палоў. Зноў жа, у залежнасць ад канкрэтнага грамадства, мужчыны і жанчыны адыгрываюць розныя сацыяльныя ролі.

Роля гендараў у гарадах змянялася з цягам часу. Калісьці прыстойнай жанчыне нельга было без асуджэння пакінуць дом для мэтаў іншых, чым для наведвання царквы ці рынку, дзе яна мусіла набыць нешта для сям'і. Не кажучы ўжо пра карчмы, якія лічыліся традыцыйна мужчынскімі месцамі.

На першы погляд можа падацца, што цяпер такога раздзялення не існуе. Гэта не зусім так. Сапраўды, наўрад ці мы зможам знайсці ў сучасным Гродна нейкія месцы, куды проста забаронены ўваход для жанчын або мужчын. Аднак ёсць гендарна афарбаваныя месцы: мужчыны рэдка ходзяць у салоны прыгажосці, жанчыны не наведваюць барбер-шопы, двое сяброў увечары пятніцы хутчэй пойдуць у бар на піва, чым у кавярню на пірожныя, у настольныя гульні ў парках гуляюць сталыя мужчыны, тым часам як ля пад’ездаў на лавачках чынна сядзяць сталыя жанчыны. Так ці інакш шмат месцаў у горадзе маюць гендарныя адценні.

Чаму жанчынам менш утульна ў горадзе, чым мужчынам?

У цяперашні час менавіта жанчыны пераважна займаюцца дзецьмі, гуляюць з імі, водзяць у паліклінікі, «сядзяць у дэкрэце», урэшце. Таму праблемы пабітых дарог, па якіх трэба каціць вазок, вузкіх пандусаў і высокіх уваходаў у грамадскі транспарт — гэта праблема менавіта гендарна афарбаваная, жаночая.

Статыстыка паказвае, што менавіта жанчыны нашмат часцей становяцца ахвярамі згвалтавання. То бок любы неасветлены пад’езд, цёмная вуліца і змрочныя кусты ўздоўж дарогі прадстаўляюць большую небяспеку менавіта для жанчын, бо яны знаходзяцца ў гэтай зоне рызыкі.

Гарадское кіраванне можа значна спрасціць жыццё жанчынам, калі ўсе вуліцы будуць асветленымі, грамадскі транспарт не будзе скончваць рух рана ўвечары, а патрульныя міліцыянты, да якіх будзе давер у грамадстве, будуць патруляваць горад увечары і ноччу.

Слухайце таксама: Горад і супольнасці: як гараджане дамаўляюцца паміж сабой — у новым выпуску «Утульнага горада»

Поделиться

Последние записи

В Гродно появился американский десерт — печенье с разными начинками

В Гродно начали продавать «крамбл кукис» — американское печенье с различными добавками и сладкими топпингами.…

28 апреля 2025

Недвижимость недели: в Гродно продают дом с ажурным балконом в 60 метрах от Нёмана

В Гродно на продажу выставлен дом на 2-м Подольном переулке - по соседству с рестораном…

26 апреля 2025

Школьники из Гродно попали под профилактику за «зигование» и нацистскую символику

Милиция Гродненской области мониторила интернет и обеспокоилась “нацизмом” среди школьников. Они “зигуют”, слушают музыку Третьего…

25 апреля 2025

В Гродно провели белорусско-польский форум для бизнесменов. Говорили о важности России

Диалоговая площадка для бизнесменов из Беларуси и Польши прошла в Гродно 25 апреля. Местные власти…

25 апреля 2025

«Будет капать на головы» — что гродненцы думают о новых цветочных арках на Советской

Гродненцы не оценили новые конструкции для цветов на Советской. В апреле на пешеходной улице установили…

24 апреля 2025

Студента из Гродно будут судить за сообщения в «Беларускі Гаюн»

Три преступления за “экстремизм” возбудили против подростков в Гродненской области в 2024 году. В том…

24 апреля 2025