Новости

Віфлеемскі агонь міру прыбыў у Гродна. Зноў не праз Брузгі, а вакольнымі шляхамі

Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Віфлееме, прыбыў у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 19 снежня. Прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў ZHP перадалі агонь біскупу Аляксандру Кашкевічу, паведаміў grodnensis.by.

Як і летась, скаўты перадалі біскупа агонь не ўрачыста ў час вячэрняй імшы, а да яе. На перадачы вагню прысутнічалі ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек.

Біскуп адзначыў, што «ў нашы сённяшнія часы жаданнем кожнага чалавека з’яўляецца тое, каб разам з гэтым святлом нашы дамы і сем'і, нашу краіну і ўвесь свет агарнуў доўгачаканы мір», «каб мы былі здольныя прабачаць адзін аднаму, падаваць руку, пазбягаць гневу і нянавісці, а думкі нашыя заўсёды былі поўныя дабрыні».

Вернікі змогуць запаліць свячу і аднесці дамой вагонь з Віфлеему штодзённа да Раства па Грыгарыянскім календары, якое адзначаецца 25 снежня.

У Мінск агонь трапіў раней, чым у Гродна

Агонь міру пачаў падарожжа па каталіцкіх парафіях Беларусі з 15 снежня. Першым касцёлам, які яго прыняў, была парафія ў Вялікай Бераставіцы. 17 снежня беларускія каталіцкія скаўты даставілі агонь у парафіі Мінска.

Раней Гродна быў першым горадам, які атрымліваў агонь міру, бо знаходзіцца бліска мяжы, а агонь перадавалі з Польшчы. З мінулага году агонь пайшоў па новым маршруце — праз пункт пропуску «Баброўнікі-Бераставіца». Гэта звязана з тым, што пункт пропуску «Кузніца-Брузгі» ўсё яшчэ закрыты ў выніку міграцыйнага крызісу.

Як Віфлеемскі агонь развозяць па свеце

Першы раз акцыю распаўсюджвання Віфлеемскага полымя арганізавалі прадстаўнікі аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ў 1986 годзе. Яны прывезлі лампаду з агнём з Віфлеема, каб падтрымаць хворых і самотных людзей перад святам Раства. Распаўсюдзіць агонь дапамаглі аўстрыйскія скаўты. Праз год перадсвяточная акцыя стала міжнароднай. З таго часу агонь штогод прывозяць самалётам з Віфлеема ў Вену, адкуль ён распаўсюджваецца па Еўропе.

У 1998 годзе Віфлеемскі агонь упершыню перадалі ў Беларусь, сюды ён патрапіў дзякуючы харцэрам — польскаму аналогу скаўтаў. З 2008 года распаўсюджваннем Віфлеемскага агню займаюцца беларускія каталіцкія скаўты.

Па Беларусі маршрут падарожжа Віфлеемскага агню звычайна складае каля 5000 кіламетраў. Полымя сустракаюць у 120 каталіцкіх парафіях і ва ўсіх кафедральных саборах.

Поделиться

Последние записи

Хочешь учиться в Испании в 2025? Вот что нужно для визы

Список документов на студенческую визу в Испанию Подача на студенческую визу в Испании 2025 включает…

15 мая 2025

Белорусских гидов обязали знать основы идеологии

Гиды и экскурсоводы в Беларуси теперь должны знать основы государственной идеологии. Такое требование появилось в…

14 мая 2025

Священник из Гродно встретился с новым Папой Львом XIV

Отец Андрей Крот из Гродно был в делегации белорусских священников, которая встретилась с новым понтификом.…

14 мая 2025

На пляже в Лососно установили «прозрачную» раздевалку

Фотография кабинки для переодевания на пляже в Лососно попала в редакцию Hrodna.life. Деревянные балки в…

14 мая 2025

Гродненку Ольгу Величко исключили из Координационного совета. Она узнала про это случайно

Психолога и директорку ликвидированного Гродненского детского хосписа Ольгу Величко исключили из списка делегатов Координационного Совета…

14 мая 2025

Белорус спас аистенка и вызвал волну споров. Можно ли возвращать птенцов в гнездо?

Мужчина возвращает в гнездо аистам выпавшего птенца - такое видео в последнюю неделю набирает популярность…

14 мая 2025