Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі - проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30−40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі габрэі. Не складана здагадацца, што менавіта габрэйская культура наклала велізарны адбітак на сучасную беларускую гарадскую культуру. Але які менавіта адбітак? Падкаст «Утульны горад» разбіраецца разам з культурным антраполагам Сцяпанам Стурэйкам.
Слухайце ў падкасце «Утульны горад» або чытайце ў вялікім скароце ніжэй. Усе выпускі падкаста можна праслухаць тут.
У 1921 годзе 53,9% гродзенцаў былі менавіта габрэямі. Зразумела, што ў такім выпадку не даводзіцца казаць пра нейкае кампактнае пражыванне на абмежаванай тэрыторыі. Габрэі, як большасць насельніцтва, жылі па ўсім горадзе. Мы не можам сказаць дакладна, якія са старых гродзенскіх дамоў належалі ў той час габрэям, але ведаем, што квартал вакол Вялікай харальнай сінагогі быў менавіта габрэйскім. Якія элементы габрэйскай культуры дасталіся нам у спадчыну акрамя прыгожай архітэктуры?
Чытайце таксама: 7 фактаў з гісторыі яўрэйскай абшчыны ў Гродне
Мова. Як не дзіўна гэта гучыць, але беларуская мова насычана германізмамі, якія мы пазычылі менавіта з ідышу. Гэта не толькі «хеўра», «кагал» і «хаўрус», але і спрадвечныя нашыя, здавалася б «цвік», «гандаль» і «цыбуля». Нават нашая спецыфічная беларускай інтанацыя з павышэннем голаса ў канцы (расейцы часта не разумеюць, ці сцвярджаюць беларусы нешта, ці пытаюцца) — таксама, верагодна, засталася нам у спадчыну ад ідыша.
Чытайце таксама: Вялікі пагром ў Гродне. Як горад перажыў трохдзённыя беспарадкі пасля смерці «марака»
У шматлікія беларускія казкі, паданні і астатні фальклор увайшоў персанаж габрэя. Нават у традыцыйным калядаванні разам з казой і дзедам прысутнічаў персанаж-габрэй.
Добры кейс, на думку Сцяпана Стурэйкі, — гэта Вялікая харальная сінагога. Хаця ў Гродне няма вялікай габрэйскай грамады, супольнасць працягвае рабіць намаганні, каб жыццё ў сінагозе кіпела. Менавіта таму там ладзяцца гарадскія канцэрты, выставы і іншыя імпрэзы. Трэба разумець, што сінагога — гэта не тое ж самае, што царква ці касцёл. Сінагога не з’яўляецца менавіта святым месцам, а толькі месцам збору. Таму няма нічога абразлівага ў тым, каб выкарыстоўваць будынак для іншых, акрамя рэлігійных, падзей.
Спадар Сцяпан кажа, што нашая праблема — у асэнсаванні габрэйскай спадчыны. Мы не адчуваем яе сваёй, не лічым сябе спадкаемцамі. Быццам бы сапраўдныя спадкаемцы, якія або загінулі, або зʼехалі ў Ізраіль і ЗША, цяпер мусяць дбаць пра гэтую спадчыну, калі яны нам тут яе пакінулі. Такі падыход — цалкам памылковы. Габрэйская спадчына — неадʼемная частка нашай беларускай культуры. Менавіта праз захаванне і развіццё габрэйскай спадчыны мы пераасэнсоўваем і саміх сябе.
Чытайце таксама: Юрыст з-пад Ваўкавыска хацеў спыніць Гітлера. Ён вядомы на ўвесь свет, але забыты ў Беларусі
Новый сувенир в виде «раскладушки» со знаковыми объектами Гродно создают власти. Его выполнят в виде…
Несколько сотен Дедов Морозов, Снегурочек, собачек, белочек и всевозможных других персонажей 20 декабря прошли от…
Трехкомнатная квартира находится на улице Советских Пограничников. Стены в ней увешаны репродукциями, дверные проемы выполнены…
Специальное программное обеспечение для слежки за активностью в компьютерах закупает Гродненское агентство по государственной регистрации…
В Гродно реконструируют территорию, прилегающей к водоему по ул.Репина. Там же обустроят детскую инклюзивную площадку.…
В Гродно открылась выставка, посвященная местному художнику Льву Баксту. Экспозиция разместилась в Хоральной синагоге, организаторами…