Пабудову атамнай электрастанцыі ў Польшчы абмяркуюць на грамадскіх абмеркаванняў у Гродне. Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) адбудзецца з 25 студзеня па 24 лютага 2023 года, паведаміла «Гродзенская праўда».
Польскую АЭС магутнасцю 3750 МВт (у Беларускай АЭС — 2400 МВт — Hrodna.life) плануюць пачаць будаваць ў 2026 годзе. Месца пад будаўніцтва выбралі на беразе Балтыйскага мора — у раёне гмінаў Хочэва альбо Гневіна і Крокава ў Паморскім ваяводскі (адміністрацыйны цэнтр ваяводстка — горад Гданьск).
Увесці ў эксплуатацыю першы блок плануюць у 2033 годзе.
Ад задуманага месца пабудовы АЭС — каля 100 км да Калінінградскай вобласці Расіі, 188 км да Літвы і каля 400 км да Гродна. У Польшчы вырашылі, што паведамленне і дакументы трэба накіраваць усім краінам у радыусе 1000 км: Беларусь, Германія, Чэхія, Нідэрланды, Венгрыя, Славакія, Украіна, Літва, Расія, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Швецыя, Данія і Аўстрыя.
Паводле справаздачы аб АУНА, пляцоўку для АЭС абралі так, што рызыкі мінімальныя. Тэктанічныя актыўнасці там ужо не адбываюцца, пагроза наваднення мінімальная, а пад’ём узроўня мора і рызыкі форс-мажораў з-за надвор’я ўлічылі. Сур’ёзныя ядзерныя аварыі на станцыі фактычна выключаныя, сцвярджаецца ў АУНА.
З дакументацыяй АУНА можна азнаёміцца ў Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя на вуліцы Савецкай, 23. Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць спецыялісту Святлане Мікалаеўне Скабелка па тэлефоне 8 (0152) 620 160 альбо на email: oblkomprios@ohranaprirody.gov.by.
На "Гродно Азот" 2 мая 2024 года, можно и время произошла атака киберпартизанов. Из системы…
Гродненец Ежи Григенча попал под спецпроизводство. Процесс против мужчины начали 2 мая 2024 года. Ежи…
Польские визовые центры в Гродно и Лиде подняли цену сервисного сбора. Сейчас при подаче на…
Самый быстрый рост цен на пищевую продукцию в Беларуси наблюдается в Гродненской области. За первый…
Гродненских школьников привели в изолятор временного содержания. Это произошло в рамках экскурсии, сообщила пресс-служба Управления…
В центре Гродно достраивают офис IT-компании “Афранс”. Он будет состоять из двух зданий на улице…