Прадаваць кветкі да 8 сакавіка ў Гродне можна толькі ў акрэсленых месцах. Прадаўцу трэба заплаціць арэнду за месца для гандлю, паведаміла Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.  

8 сакавіка ў Гродне будуць лавіць нелегальных прадаўцоў кветак. Дзе арэндаваць месца, каб не плаціць штраф
Цюльпаны. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Дзе можна прадаваць кветкі 

З 6 па 9 сакавіка 2023 года жывыя кветкі можна прадаваць па 40 адрасах у горадзе. За продаж кветак у іншых месцах можна атрымаць штраф да пяці базавых велічынь для фізічнай асобы (185 рублёў), ад пяці да дзесяці базавых для індывідуальнага прадпрымальніка (185-370 рублёў), ад 10 да 12 базавых для юрыдычнай асобы (370-44 рублі). Гродзенская ЖКГ сумесна з іншымі органамі будзе праводзіць рэйды.

Ленінскі раён

  • Побач з крамай “Баторыя” на вул. Стэфана Баторыя,10;
  • Побач з крамай “Ратушны” на вул. Савецкай, 1;
  • Побач з ГД “Нёман” на вул. Савецкай, 18;
  • Побач з крамай “Санта” на бульвары Ленінскага Камсамола, 44б;
  • Побач з міні-рынкам “Дзевятоўка” і будынкам на вул. Дзяржынскага, 113Б
  • Побач з домам №32 і крамай “Еўраопт” на вул. Ліможа;
  • Побач са скверам на вул. Будзёнага;
  • Побач з крамай “Бакалея Гродна” на вул. Брыкеля,10;
  • Побач з домам на вул. Віктара Саяпіна, 12А;
  • Побач з домам на вул.Віктара Глухава, 5А;
  • Побач з крамай на вул. Урублеўскага, 26А;
  • Побач з будынкам на вул. Урублеўскага, 44;
  • Побач з рэстаранам “Залатое цяля” на бульвары Ленінскага Камсамола, 29;
  • Побач з крамай “Квасоўскі Двор” на вул. Болдзіна, 16;
  • Побач з крамай каля ўніверсама “Рытэйл” на вул. Максіма Горкага, 88;
  • Пообач з крамай “Дабраном” на вул. Максіма Горкага, 53;
  • Побач з універсамам “Рытэйл” на вул. Максіма Горкага, 75;
  • Побач з крамай “Родны Кут” на вул. Гожскай, 3
  • Побач з крамай “Алмі” на вул. Белыя Росы.

Кастрычніцкі раён

  • Побач з прыпынкам “Аўтавакзал” на праспекце Касманаўтаў (няцотны бок);
  • Побач з прыпынкам “Аўтавакзал” на праспекце Касманаўтаў (цотны бок);
  • Побач з канчатковым прыпынкам “Вішнявец” на вул. Крамко;
  • Побач з міні-рынкам “Фолюш” на вул. Лізы Чайкінай;
  • Побач з крамай “Рытэйл” на праспекце Янкі Купалы, 49;
  • Побач з крамай “Алмі” на вул. Агінскага, 22;
  • Побач з крамай “Рытэйл” на Індурскай шашы, 8;
  • Побач з крамай “Алмі” на вул. Кабяка, 13;
  • Побач з крамай “Рытэйл” на вул. Паповіча, 14;
  • Побач з крамай “Алмі” на вул. Савецкіх пагранічнікаў, 110А;
  • Побач з прыпынкам “Сярэдняя школа №37” на вул. Соламавай (цотны бок);
  • Побач з прыпынкам “крама “Фламінга”” на вул. Соламавай (няцотны бок);
  • Побач з гандлёвым цэнтрам Kazzarma Mall на вул. Шчорса, 11А;
  • Побач з прыпынкам “Гасцініца “Турыст”” на праспекце Янкі Купалы (цотны бок);
  • Побач з прыпынкам “Аўтобусны парк” на праспекце Янкі Купалы;
  • Побач з прыпынкам “Станцыя пералівання крыві” на вул. Кабяка (няцотны бок);
  • Побач з крамай “Светлафор” на вул. Вялікая Альшанка, 1;
  • Побач з крамай “Санта” на вул. Вялікая Альшанка, 13;
  • Побач з крамай “Фламінга” на вул. Кляцкова, 21Б;
  • Побач з канечным прыпынкам “Фолюш” на вул. Соламавай.

Што трэба каб арандаваць месца

Для атрымання дазволу на гандаль трэба падпісаць дамову арэнды. Перад гэтым — запоўніць заяву для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб альбо фізічных асоб

Заявы прымаюць з 20 лютага на вул. Кірава, 32 (уваход са двара). Час працы: панядзелак — пятніца з 08:00 да 17:00 (абед з 13:00 да 14:00).

Юрыдычнай асобе могуць прадаставіць неабмежаваную колькасць месцаў, але не больш за тры па адным адрасе. Індывідуальны прадпрымальнік можа атрымаць да чатырох месцаў, але не больш за 3 па адным адрасе. Фізічная асоба — толькі адно месца і толькі па адным адрасе. 

Арэндная аплата за месца ў 3 кв.м — 1,2 базавых велічыні (20,28 рублёў). Аплату трэба здзейсніць па р/р BY34 BAPB 3012 2253 2001 4000 0000 в ААТ «Белаграпрамбанк».BIC: BAPBBY2X,
УНП 500048360,
код плацяжа – 21801 арэнда нерухомасці.