«Юбілейка» насамрэч вадасховішча, а не возера, як звычайна кажуць гродзенцы. Яго адкрылі ў 1967 годзе і з таго часу штогод жыхары горада прыязджаюць сюды, каб улетку пазагараць і паплаваць, паглядзець кіно альбо палавіць рыбу. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» — 5 фактаў пра гродзенскае вадасховішча.
Юбілейнае вадасховішча афіцыйна адкрылі 12 жніўня 1967 года. Падчас адкрыцця адбылося тэатралізаванае мерапрыемства на вадзе. Старажытнарымскі ўладар мора Нептун з’явіўся на імпрэзе не з вады, а з паветра. Ён прыляцеў на верталёце і спусціўся на пірс па вяровачнай лесвіцы.
«Юбілейка» — адно з папулярных месцаў для летняга адпачынку гродзенцаў. Тыя, хто прыязджае адпачываць на бераг вадасховішча, не звяртаюць увагі на забруджанасць вадаёма і абіраюць бераг Юбілейнага возера, а не хлараваны басейн.
Дадаткова, побач з вадасховішчам ёсць магчымасць скупацца ў Ласасянцы альбо пастаяць пад прахалодным вадаспадам.
Штогод 19 студзеня на Юбілейным возеры арганізуюць свята Вадохрышча. Каля ратавальнай станцыі падрыхтоўваюць купель. Усталёўваюць намёты для пераапранання мужчын і жанчын. Таксама арганізоўваюць кухню, дзе можна пачаставацца вайсковай кашай.
Летнімі вечарамі на беразе адбываюцца кінапаказы. На вялікім экране можна глядзець фільмы наўпрост з салона ўласнага аўтамабіля. Гук кіно транслюецца як з дапамогай калонак, так і праз радыёхвалі, на якія можна наладзіць радыё у аўто. З-за моцнага гуку дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.
Побач з вадасховішчам месціцца комплекс гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каралінскі фальварк Тызенгаўза». У XVIII стагоддзі гэтыя землі належалі гродзенскаму старасце Антонію Тызенгаўзу. Пад яго кіраўніцтвам тут пабудавалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, а таксама стварылі парк.
Беловежская пуща сегодня разделена на две, а на самом деле на три части: белорусскую, польскую…
Уже несколько десятилетий метал-музыка объединяет людей не только одних музыкальных пристрастий, но и схожего мировоззрения.…
В ТРК Triniti гродненцы заметили таракана — насекомое бегало по дивану в зоне фуд-корта. Hrodna.life…
Белорусская группа Ulis просуществовала более 20 лет. Ее наследие живет - музыканты делают каверы, а…
В 500 метрах от забора, возведённого на польской стороне границы с Беларусью, стоит деревня Озераны…
Белоруска Мария Тычинская сыграла эпизодическую роль в фильме «Анора», который получил «Золотую пальмовую ветвь» Каннского…