Гродзенскія псіхолагі распавялі, што варта рабіць у стане трывогі і жаху. Яны могуць з’явіцца, калі чалавек адчувае небяспеку і пераймаецца за блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Там 24 лютага пачалося вайсковае ўварванне з боку Расіі.
Самае галоўнае — вярнуць кантроль над целам
На сітуацыю ва Украіне мы паўплываць не можам. Але можам уплываць на сваё цела. Гэта першы крок да супакаення. Галоўнае — не спыняцца.
«Бо жах паралізуе цела і знерухомлівае чалавека. Каб не траўмавацца праз гэтую сітуацыю патрэбен любы рух. Па магчымасці выходзіць гуляць на вуліцу, а калі такой магчымасці няма, можна хадзіць па пакоях», — распавяла падчас стрыму ў Instagram псіхалагіня Святлана Бузук.
Супраць панікі - дыхальныя практыкаванні
У час панікі варта зрабіць дыхальныя практыкаванні. «Трэба зрабіць удых на чатыры падлікі, зрабіць паўзу на два падлікі і выдах на шэсць падлікаў, каб ён быў даўжэйшы. Паўтарыць практыкаванне трэба ад чатырох да шасці разоў».
Працягваць жыць, не маўчаць і будаваць планы
«Вайна — тое, што выклікае посттраўматычныя растройствы, з якімі цяжка жыць», — сказала Святлана. Таму патрэбна не спыняцца, а працягвацць жыць далей і рабіць звычайныя і банальныя рэчы. Напрыклад, памыць посуд, зрабіць прыборку ў кватэры.
Важна прызнаваць свае адчуванні. Гаварыць калі злуемся ці бяссільныя. Але абавязкова камусці пра гэта казаць. Таксама трэба марыць і планаваць на бліжэйшы і далейшы час.
Сканцэнтравацца на падзеях, на якія вы можаце паўплываць
Парадамі падзялілася гродзенская псіхалагіня Таццяна Петушок. «Я ведаю, што побач вайна. Я ведаю, што ўсё што адбываецца выклікае жах і трывогу», — напісала Таццяна ў сваих сторыз у Instagram.
Яна параіла:
- Піць больш вады;
- Сканцэнтравацца на падзеях, на якія вы можаце паўплываць;
- Выводзіць вопыт перажыванняў праз экспрэсію (маляваць, размаўляць, лаяцца, праявіцца дасяжным і бяспечым спосабам);
- Не ігнараваць патрэбу ў ежы, сне, адпачынку;
- Не патрабаваць ад сабе зараз і сёння прадукцыйнасці;
- Даведацца інфармацыю аб блізкіх і знаёмых, якія засталіся на небяспечных тэрыторыях. Падумаць пра рэальную дасяжнасць дапамогі (грашовы перавод, інфармацыя пра сувязі, усё што заўгодна);
- Узгадаць, што раней дапамагала спраўляцца з перажываннямі: якія дыхальныя тэхнікі, думкі ці дзеянні спрацоўвалі;
- Зразумець вартасць працэса самападтрымкі. Гэта рэальная дапамога, якую я магу сабе даць у надзвычайнай сітуацыі.
Чытайце таксама: