Баруны-Крэва-Наваспаск. Ад віленскага барока да жаночага батальёна смерці

Яшчэ тры кропкі падарожжа з Гродна ў Смаргонь — Баруны, Крэва і Новаспаск. У Барунах захаваўся касцёл Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока. Крэва знакаміты сваім замкам і легендамі. Пад Навоспаскам падчас Першай сусветнай прыняў свой адзіны бой «жаночы батальён смерці» Марыі Бачкаровай. Каб убачыць гэтыя месцы і даведацца, як #ЖывесабеБеларусь, мы адправіліся ў падарожжа на 500 кіламетраў і 2,5 дні. Выбірайце маршруты для падарожжаў па Гродзеншчыне разам з Hrodna.life.

Касцёл Святых Пятра і Паўла: пачаўся з іконы і перажыў саветаў

Касцёл у Барунах пабудавалі ў 1757 годзе ў стылі віленскага барока. Для гэтага стылю характэрны «вертыкалізм» сілуэтаў з двух’яруснымі вежамі ды хвалістыя фасады, упрыгожаныя скульптурай.

Але калі прыглядзецца да Барунскага касцёла ўважліва, можна заўважыць, што ён не зусім сіметрычны.

Беларускія помнікі віленскага барока ў большасці перажылі войны. Найвялікшую шкоду ім прынесла савецкая антырэлігійная кампанія 1960-х. У той час шмат храмаў было моцна пашкоджана ці знішчана. Косцёлу ў Барунах пашанцавала перажыць і гэты складаны перыяд.

Першапачаткова касцёл збудавалі на месцы драўлянай уніяцкай царквы. Адразу за храмам стаіць мураваны манастырскі корпус, пабудаваны ў 1778−93 гадах. Ён належаў манахам-базыльянам. У XVIII — XIX стагоддзях у кляштары працавала 6-класная школа базыльянаў. Тут вучыліся пісьменнікі Ігнат і Леанард Ходзькі, Антоні Адынец, Юльян Корсак. У пачатку XX стагоддзя ў кляштары была беларуская настаўніцкая семінарыя.

У 1833 гозе манастыр перадалі праваслаўным, а ў 1922 - вярнулі католікам.

Гістарычная даведка: Адна з цікавостак касцёла — цудатворны абраз Божай Маці Барунскай. Гэта ікона ў XVII стагоддзі належала пробашчу полацкага ўніяцкага манастыра. Пазней ён падарыў абраз Мікалаю Песляку, які ў 1692 годзе заснаваў у Барунах уніяцкі манастыр.

У падземнай капліцы пад касцёлам б’е крыніца са святой вадой. Патрапіць у падзямеллі ды і ў сам касцёл не вельмі проста. Храм адчынены толькі падчас службаў. Але ў двары касцёла стаіць бочка з крынічнаю вадой. Ахвотныя могуць напіцца ці набраць бутэльку з сабой.


Крэва: Гедымін, Ягайла і невядомы Юрка

Крэўскі замак пабудавалі ў XIV стагоддзі на загад вялікага князя літоўскага Гедыміна. Гэты замак быў першай крэпасцю, якую цалкам узвялі з каменя.

Шырыня сцен замка даходзіла да 2,5 метраў, а вышыня да 12 метраў. Пабудова ўваходзіла ў Лінію абароны супраць крыжакоў. Амаль такі самы замак з лініі абароны быў праз 40 кіламетраў, у Медніках (зараз гэта літоўскі Мядзінінкай).

Чытайце таксама: Дзе канчаецца Еўропа? Як сёння выглядаюць замкі-блізняты ў Крэве і Медніках

Існуе нават легенда, што будавалі абодва замкі веліканы-блізняты. І што карысталіся пры гэтым агульнымі інструментамі. Калі трэба было нешта пазычыць, то проста кідалі прылады адзін аднаму, каб не хадзіць. Для веліканаў 40 кіламетраў паміж Крэвам і Меднікамі не былі праблемай.

У адрозненні ад Крэўскага замка Мядзінінкайскі цалкам адноўлены. У ім працуе музей.

У 1382 годзе ў Крэўскім замку па загадзе Ягайлы забілі яго дзядзьку, вялікага князя Кейстута.

Гістарычная даведка: Найбольшую знакамітасць замку прынёс 1385 год. Тады было падпісана пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім — Крэўская унія.

Ад пачатку XIX стагоддзя замак быў закінуты. Падчас Першай Сусветнай Вайны ён моцна пацярпеў - праз Крэва праходзіла лінія фронту. Расійская артылерыя наўпрост абстрэльвала замак, за сценамі якога хаваліся немцы.

Зараз тут ідуць работы па кансервацыі руінаў.

Глядзіце таксама: Як будзе выглядаць адноўленая Княская вежа ў Крэве, калі на яе знойдуцца грошы

Юр’ева Гара

Пра паходжанне пагорка з назвай Юр’ева Гара ў Крэве ёсць некалькі паданняў. Па адным з іх тут мясцілася паганскае капішча. Другое кажа, што гару насыпаў мясцовы хлопец Юрка. Той Юрка аднаго разу правініўся і яму загадалі нанасіць гару пяску сваёй шапкай. Каб загладзіць віну, Юрка пастараўся і ўправіўся з працай за адзін дзень. Паводле другой версіі падання справа была ноччу, а Юрку прыснілася месца, дзе ляжыць золата. Сасніўшы, ён адразу пайшоў выкопваць скарб. Кажуць, так спяшаўся справіцца за адну ноч, што яго засыпала ў яме пяском. А горка так і засталася.

Яўрэйскія могілкі

Гэтыя могілкі - самыя вялікія на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Першыя пахаванні тут адбываліся яшчэ ў XVIII стагоддзі. Зараз старую частку могілак чысцяць ад кустоўя валанцёры.

Чытайце таксама: У Крэве талакой аднаўляюць яўрэйскія пахаванні, сярод якіх — магілы продкаў ізраільскага прэмʼера Нэтаньяху

Касцёл Перамянення Гасподняга

Гісторыя касцёлу ў Крэве пачалася ад ХІІІ стагоддзя. Храм шмат разоў разбуралі, але кожны раз адбудоўвалі нанова.

У 1868 будынак касцёла перадалі пад праваслаўную царкву. Гэты будынак быў зруйнаваны падчас Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту.

Гістарычная даведка: Будынак Касцёла Перамянення Гасподняга, што зараз стаіць у Крэве, пабудавалі ў 1997 годзе. Гэта мураваны дзвюхвежавы храм у стылі неабарока. Ён паўстаў побач са старым драўляным касцёлам 1930-х гадоў. У гэтым будынку ад 1961 была бальніца, а ў 2003 яго разабралі.

Царква Святога Аляксандра Неўскага

Царкву ў Крэве пабудавалі ў 1854 годзе. Як амаль усе знакавыя будынкі гэтай мясцовасці, яна была разбурана падчас Першай сусветнай. Аднавілі храм праз 10 гадоў.

Царква пабудавана з цэглы і натуральнага каменю. Мае трох’ярусную вежу і званіцу. Агулам храм мае рысы заходне-еўрапейскага афармлення, характэрныя для невялікіх храмаў.

Новаспаск: Скарб пана Букаціча і жаночы батальён Бачкаровай

Наваспаск можна было б праехаць наскрозь без перапынку, каб не велічныя руіны храма на гары пры дарозе — былой царквы Перамянення Гасподняга. Храм быў разбураны падчас Першай сусветнай, калі праз вёску праходзіла лінія фронту. Вядома, што тут прыняў свой адзіны бой жаночы батальён смерці пад кіраўніцтвам Марыі Бачкаровай.

Гістарычня даведка: Марыя Бачкарова — адзіная жанчына — поўны георгіеўскі кавалер, ініцыятарка стварэння жаночых батальёнаў і жаночых санітарных атрадаў. Растраляная ў 1920 у Краснаярску.

Царква перамянення Гасподняга

Уніяцкую царкву пабудавалі ў XVIII стагоддзі з цэглы па замове мясцовага пана Букаціча. Будаўніцтва доўжылася больш за 35 гадоў. Таўшчыня сцен дасягала 5 метраў, а сам храм быў двухпавярховым. Пад храмам былі глыбокія падвалы і падземныя хады.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Новаспаск адышоў да Расіі і храм перарабілі ў праваслаўны.

Пасля вайны яго хацелі аднавіць як каталіцкі, але сродкаў на гэта не знайшлося.

Ёсць легенда, што недзе ў сцяне наваспаскай царквы замураваны скарб пана Букаціча. У схованцы павінны быць грошы на рэстаўрацыю, каштарыс па выдатках і шыльда з датай заснавання храма. Ці знаходзіў нехта тыя грошы і дакументы — невядома. То скарбашукальнікі не страчваюць надзеі.

Цяпер побач з руінамі стаіць новы праваслаўны храм.

Чытай больш:

Поделиться

Последние записи

Зонтик, халат, check-up здоровья. 11 идей, что подарить мужчине на праздник

Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…

20 декабря 2024

«Навевает сплин и возмущение». Белорус посетил Новогрудок и разочаровался — город запущен, а сервис не развит

Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…

18 декабря 2024

Витина, драккар или славянское фэнтези? Почему проект ресторана-ладьи на Немане вызывает вопросы

Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…

18 декабря 2024

Дьякон, хакер и многодетный отец. Как белорус исполнил американскую мечту

Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…

17 декабря 2024

Всеслав Чародей — квадробер, а Франтишка Уршуля Радзивил — найк про. Объясняем молодежный сленг на исторических фигурах

Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…

9 декабря 2024

Можно попробовать на большинстве заправок. Как в Гродно обжаривают кофе для всей Беларуси

Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…

9 декабря 2024