Тое, што праз Гродна прайшла чыгунка, стала ў многім лёсавызначальнай падзеяй для горада. Дарога стварыла шмат новых працоўных месцаў і выклікала пад’ём вытворчасці, рост насельніцтва, звязала горад з Еўропай. Пра гісторыю чыгункі ў Гродне чытайце ў новым матэрыяле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Звязаць чугункай Санкт-Пецябрбург і Варшаву «Государь император высочайше повелеть соизволил» 1 сакавіка 1852 года. Дарога павінна была прайсці праз Гродна. Крымская вайна моцна стукнула па імператарскай кішэні, таму для рэалізацыі праекта стварылі акцыянернае таварыства. Чальцамі суполкі сталі банкіры з Лондана, Варшавы, Парыжа, Берліна, Ліёна і Амстэрдама. Да Гродна чугунка дайшла праз 10 гадоў. У снежні 1862 года тут адкрылі драўляны вакзал і пачала дзейнічаць чугуначная станцыя. У 1894 чугунку выкупіла дзяржава. Акцыянернае таварыства было распушчана.
Падчас паўстання 1863 годзе група жыхароў Гродна меркавала здзейсніць узброены напад на чыгунку, захапіць цягнік і рушыць на Парэчча, каб далучыцца да паўстанцаў Каліноўскага. Планы ўдалося рэалізаваць часткова. Угналі толькі паравоз. Да месца прызначэння на ім дабраліся каля дзясятка чалавек з меркаванай сотні. Аб гэтых падзеях гродзенцам і зараз нагадвае барэльеф работы Уладзіміра Панцялеева на фасадзе вакзала.
Драўляны вакзал хутка перастаў задавальняць патрэбы пасажыраў. У 1868 годзе пачалі ўзводзіць новы цагляны будынак. Падчас Другой сусветнай ён быў амаль цалкам разбураны і адноўлены толькі ў 1945 годзе. У выніку атрымаўся эклектычны палац, які яшчэ памятае і аб якім сумуе старэйшае пакаленне гродзенцаў.
На вакзале мясціліся касы, рэстаран, мытня і залы чакання, сярод якіх «афіцэрская» і «ўрадавая». Пазней на вакзале з’явіліся таксама бюро «Інтурыста», а таксама цырульня.
У 1986 годзе, нягледзячы на пратэсты з боку мясцовых актывістаў, будынак вакзала разбырылі. Новы вакзал, што сустракае гасцей горада зараз, пабудавалі яшчэ да разбурэння старога. Яго спраектавалі ў лепшых традыцыях сацрэалізму — гмахам са шкла і бетону, каб годна прадстаўляць «заходнюю браму» Савецкага Саюза.
У 1914 годзе Гродна наведаў Мікалай ІІ з сям’ёй. Самадзержца ўрачыста сустракалі на вакзале з аркестрам. Гэта сцэна адлюстравана ў мастацкім фільме 1956 года «Міколка-паравоз». Па сюжэце Міколка не змог пабачыць цара, бо той не выйшаў з вагона. Насамрэч, імператар не толькі пакінуў цягнік, але нават паехаў аглядаць фарты. Час быў трывожным, ішла Першая Сусветная вайна.
Але што дакладна захаваў для нас гэты фільм — гэта выгляд старога чугуначнага вакзала ў Гродне.
Працаваць на чыгунцы ва ўсе часы было даволі прэстыжна. Тут былі адносна высокія заробкі. Апроч таго, доўгі час у сістэме беларускай чыгункі існавалі ўласныя крамы «ДорОРС», установы культуры і бібліятэкі, ведамасныя бальніцы і паліклінікі. З гродзенскай чугуначнай паліклінікай звязана імя Самуіла Клейна, бацькі вядомых гісторыкаў Барыса і Льва Клейнаў.
Самуіл Клейн кіраваў чугуначнай бальніцай у паваенны час. Яго звольнілі ў 1953 у сувязі са «справай лекараў», адкрылі следства, а таксама пачалі «кляйміць» у мясцовай прэсе. Тады «забойцаў у белых халатах» падазравалі ў замахах на партыйную эліту. Ад суда і верагодна смяротнага выраку Самуіла Клейна ўратавала толькі смерць Іосіфа Сталіна.
Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…
Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…
Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…
Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…
Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…
Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…