Вёска, у якой заклаў прамысловасць падскарбі надворны літоўскі. Месца, план забудовы якога распрацаваў архітэктар з Італіі. Мануфактуры, на якія працоўныя прыехалі з Францыі, Нямеччыны і Швейцарыі. Усё гэта — пра раён Гарадніца ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Новы раён горада пачалі забудоўваць у 1765 годзе ў вёсцы Гарадніца. Роўная мясцовасць на землях каралеўскага фальварка была аддзелена натуральнымі межамі. З усходу дугой працягнулася Гараднічанка. З поўначы — глыбокі роў рэчкі Юрыдыкі. Дзякуючы гэтаму ў архітэктараў атрымалася стварыць ідэальны для эпохі позняга барока праект гарадской забудовы.
Антоній Тызенгаўз запрасіў для распрацоўкі праекта і забудовы новага раёнаітальянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Жыллёва-прамысловы комплекс Гарадніцы складаўся з 85 будынкаў і быў падзелены на тры зоны.
Першая — адміністрацыйна-культурная. Яна размяшчалася на захадзе раёна. Гэта найбольш захаваная да нашых дзён частка. У ёй месціўся палац Тызенгаўза, дом віцэ-адміністратара, дом лясной адміністрацыі, будынак тэатра і лямус.
Другая — навучальная. Яна знаходзілася ў цэнтральнай частцы раёна. Сёння ад той забудовы захаваўся толькі будынак медыцынскай школы і парк імя Жылібера.
Трэцяя зона — прамысловая. Месцілася ва ўсходняй частцы раёна. Яна складалася з будынкаў мануфактур і дваццаці жылых дамоў рамеснікаў. Да сёння захаваўся адзін такі дом.
Чытайце таксама: Як выглядалі дамкі майстроў на вуліцы Ажэшкі, якія знішчылі вялікія грошы
Агулам Тызенгаўз стварыў 21 мануфактуру. Восем з іх працавалі ў Гродне. На іх выраблялі тое, што спажывала шляхта: панчохі, сукно, палатно, шаўковую матэрыю, падобныя да слуцкіх паясы, карункі, ювелірныя вырабы, шкляны посуд, металічныя вырабы і нават піва. У розных месцах адчынялі водныя і паветраныя млыны, бровары і гарбарні. Для будаўніцтва Гарадніцы выкарыстоўвалі бліжэйшыя лясы і пушчы. З дрэва узводзіліся масты і плаціны, рамантаваліся старыя гасцінцы.
На мануфактурах працалава каля 3000 прыгонных рабочых. Каля 400 вучняў, да 70 майстроў і наглядальнікаў з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Швейцарыі і іншых краін.
Галоўнай воссю, вакол якой планавалі і забудоўвалі новы раён, была сучасная вуліца Ажэшкі. Уздоўж яе пабудавалі першую на тэрыторыі Беларусі комплексную тыповую жыллёвую забудову: 20 рамесніцкіх, альбо «басняцкіх» дамоў. Тут жылі замежныя майстры. Яны прыехалі ў Гродна па запрашэнні Тызенгаўза для працы на новаствораных мануфактурах. Усе дамкі мелі ўнікальную канструкцыю: драўляны зрубны дом з мураваным фасадам з боку вуліцы.
Яшчэ за Тызенгаўзам вытворчыя мануфактуры пачалі перавозіць на Ласасянку. На рэчцы Гараднічанцы для паўнавартаснай працы механізмаў не хапала вады. На момант адстаўкі Тызенгаўза з пасады падскарбія літоўскага планаваная забудова Гарадніцы не была завершана. Пазней да гэтых планаў ужо не вярнуліся.
В один из дней декабря 2021 года семилетний Артурка проснулся и нашел в соседней комнате…
В том, что белорусы ценили и до сих пор ценят магию, убедиться несложно. Мы ведь…
Гродненец Андрей Мелешко увлекся марками еще в первом классе, когда вступил в филателистический кружок. И…
Коложский водолей, или акваманил, – один из интереснейших артефактов, сохранившихся в Гродно из глубины веков.…
Теперь вместо писателей и музыкантов в белорусские школы все чаще приглашают активистов с «сильной гражданской…
Сейчас городу больше всего не хватает парков и скверов, считает председатель Гродненского горисполкома Андрей Хмель.…