А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку»

Яна пачала пісаць, натхніўшыся паўстаннем Каліноўскага і стала першай беларускай, намінаванай на Нобеля. Пасля найвялікшага пажару яна ўзначальвала збор сродкаў на адбудову Гродна. На яе пахаванне прыйшоў увесь горад. Усё гэта — пра гарадзенку Элізу Ажэшка. Яе імем Hrodna.life пачынае навы спецпраект.

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Эліза Ажэшка нарадзілася ў вёсцы Мількаўшчына, ў сям'і памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. У 17 гадоў выйшла за муж і з’ехала на Палессе. Калі пасля паразы паўстання 1863 года мужа саслалі ў Сібір, яна пасялілася ў Гродне і праславіла наш горад.

1. Намінавалася на Нобеля за сто гадоў да Алексіевіч

Свае першыя творы Ажэшка пачала пісаць пасля паўстання 1863−1864 гадоў. На той час яна жыла ў Мількаўшчыне, дзе адкрыла школу для вясковых дзяцей. Першы твор Ажэшкі, апавяданне «Малюнак з галодных гадоў», надрукавалі ў 1866 годзе ў адным з варшаўскіх часопісаў.

У 1905 годзе Ажэшка вылучалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. У той жа год намінаваўся і Леў Талстой, але тым разам Нобеля атрымаў Генрых Сянкевіч. Другі раз Элізу Ажэшка намінавалі на прэмію ў 1909 годзе. Але пераможцай тады стала Сэльма Лагерлёф.

Наступнай беларускай, намінаванай на прэмію, стала Святлана Алексіевіч. У 2015 годзе яна атрымала Нобеля і стала першай лаўрэаткай з Беларусі.

Беларускія намінанткі на Нобелеўскую прэмію Эліза Ажэшка і Святлана Алексіевіч.

2. Распачала і ўзначаліла краўдфандынг для пагарэльцаў

Самы вялікі пажар за ўсю гісторыю Гродна пачаўся 10 чэрвеня 1886 года і доўжыўся тры дні. Шматлікія сем'і засталіся без дамоў - згарэла тры чвэрці горада. Ажэшка пісала пра тыя падзеі:

«Раз'юшанае полымя пераўтварае ў попел жыллё, а чалавечыя сэрцы ў руіны. Паветра напоўнена горкім дымам, адчайным набатам званоў, жудаснымі стогнамі і крыкамі. На вялікім Сенным рынку звалены горы хатніх рэчаў і вузлоў. Мітусяцца ашалелыя натоўпы смяротна перапужаных і плачучых людзей. Але вогнішча яшчэ не бачна. Тут размаўляюць пра яго, як аб жывой істоце. Прыйдзе ён сюды, альбо не? Куды з гэтымі напалаову знішчанымі набыткамі бегчы тады? Можа, затрымаць яго? У імгненне разрываючы крык заглушыў усе званы і гукі вайсковых труб: Прыйшоў! Вось яго ўжо бачым! Над нізкімі дахамі Сеннага рынка ўспыхнула яскравая свяча, вецер раскалыхвае яго ў розныя бакі, яна, набухаючы, расце, выкідвае вялізарныя клубы дыма. Прагучаў выбух, падобны на выстрал з гарматы, затым яшчэ некалькі, і ўсё патанула ў полыме …»

Пасля пажару пісьменніца ўзначаліла гарадскі камітэт па сборы сродкаў на дапамогу пагарэльцам і сама актыўна дапамагала пацярпелым.

3. Уратавала Траўгута, назваўшы братам

У 1863 годзе на тэрыторыі Беларусі ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ажэшка была адной з актывістак гэтага паўстання і актыўна падтрымлівала паўстанцаў. У траўні - чэрвені 1863 года яна хавала ў сябе аднаго з кіраўнікоў паўстання Рамуальда Траўгута. Пасля Ажэшка таемна пераправіла яго за мяжу пад выглядам свайго хворага брата. У той час арыштавалі мужа Элізы, Пятра Ажэшку. У сакавіку 1865 года яго выслалі ў Сібір. Фармальна — за тое, што не данёс уладам аб праходжанні паўстанскага атрада праз свой маёнтак.

Рамуальд Траўгут

4. Апісала каля 300 мясцовых раслінаў

Аліза Ажэшка цікавіласямясцовымі раслінамі і зёлкамі. У яе калекцыі больш за 228 гербарыяў. Сёння яе гербарыі можна ўбачыць у аптэцы-музеі ў Гродне каля Фарнага касцёла. Расліны захаліся так добра, што ніводзін пялёстак не апаў.

Падчас падарожжаў па Гродзеншчыне, пісьменніца распытвала знахарак і знахараў пра зёлкі, іх карысныя вартасці і варыянты прымянення, запісвала народныя назвы раслін. Пазней гэтыя нататкі сабраліся ў кнігу «Ludzie i kwiaty nad Niemnem» («Людзі і кветкі над Нёманам»).

5. Пахаванне Ажэшкі і прыгоды помніка пісьменніцы

Ажэшка памерла 18 траўня 1910 года. На развітанне з пісьменніцай прыйшоў амаль што ўвесь горад. Па некаторых дадзеных на пахаванні была каля 15 000 чалавек. Каб падтрымаць парадак, на вуліцы адправілі 88 паліцэскіх і конную варту. Але яны не спатрэбіліся. Парадак падчас пахавальнай працэсіі падтрымлівалі самі гарадзенцы. Элізу Ажэшка пахавалі на «старых» гродзенскіх могілках.

У горадзе першы помнік Ажэшцы усталявалі ў парку ў 1929 годзе. Яго прыбралі падчас вайны па загаду акупацыйных уладаў. Па адной з гарадскіх легендаў прыхільнікі пісьменніцы схавалі помнік на каталіцкіх могілках. У 1949 помнік вярнулі ў гарадскую прастору. зараз ён стаіць на скрыжыванні вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай.

Поделиться

Последние записи

Зонтик, халат, check-up здоровья. 11 идей, что подарить мужчине на праздник

Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…

20 декабря 2024

«Навевает сплин и возмущение». Белорус посетил Новогрудок и разочаровался — город запущен, а сервис не развит

Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…

18 декабря 2024

Витина, драккар или славянское фэнтези? Почему проект ресторана-ладьи на Немане вызывает вопросы

Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…

18 декабря 2024

Дьякон, хакер и многодетный отец. Как белорус исполнил американскую мечту

Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…

17 декабря 2024

Всеслав Чародей — квадробер, а Франтишка Уршуля Радзивил — найк про. Объясняем молодежный сленг на исторических фигурах

Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…

9 декабря 2024

Можно попробовать на большинстве заправок. Как в Гродно обжаривают кофе для всей Беларуси

Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…

9 декабря 2024