Спадчына

Ё — нЁман. 5 фактаў пра раку, якая дала назву фабрыкам, музыкам і спартовым клубам

Нёман расцягнуўся амаль на 1000 кіламетраў. Яму прысвячалі вершы і песні творцы розных краін. Гэта рака аднойчы замяняла Тэмзу, а таксама дала назву фабрыкам і спартовым клубам. Пра ўсё гэта чытайце ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Нёман. Малюнак: Ігар Варкулевіч

1. Што мы ведаем пра назву

У старажытнасці для абазначэння ракі на мапах географы выкарыстоўвалі назву «Кронан». Гэтую назву можна звязаць са старажытнагрэцкім богам часу — Хронасам. Пад гэтай назвай рака патрапіла на першыя еўрапейскія мапы.

Сучасная назва Нёман сугучна са словам «нямы», што значыць «ціхі». Ва ўсходніх прусаў рака мела назву Мемель, што таксама азначала «нямую» і «ціхую». Балцкія карані назвы Нямунас кажуць, што ён ўсё ж такі «хатні», «наш» і «свой».

2. Як Нёман замяніў Тэмзу

У 1979 годзе на рацэ Нёман здымалі фільм паводле твора Джэрома К. Джэрома — «Трое ў чоўне і пёс з імі». Зняць падарожжа трох сяброў па Тэмзе было не магчыма. Таму ў ваколіцах горада Савецка (Калінінградская вобласць — Hrodna.life) Тэмзу замяніў Нёман.

Па Нёмане з Вольгай Соламавай. «Вінтажны» гродзенскі цеплаход адкрыў сезон рачных прагулак (у мінулае)

3. Рака, пра якую пісалі і спявалі

Шматлікія аўтары ўзгадвалі Нёман ў творчасці альбо прысвячалі яму творы. У бібліяграфіі гродзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшка ёсць кнігі «Над Нёманам» і «Людзі і кветкі над Нёманам». Рускі паэт Фёдар Тютчаў у 1853 годзе напісаў верш — «Нёман». Савецкі паэт Анатоль Астрэйка напісаў вядомы верш «Ой, бацька мой Нёман», які пазней стаў знакамітай песняй, якую спяваюць і дасюль. Польскі музыка Чэслаў Выдрыцкі выкарыстаў назву ракі як творчы псеўданім. Сёння мы ведаем яго як Чэслава Немена.

4. Што яшчэ носіць назву ракі?

Не толькі Чэслаў Немен выкарыстаў назву ракі як сваё імя. Некалькі беларускіх спартовых клубаў названы ў гонар трэцяй па велічыні ракі ў Беларусі. Таксама назву Нёман маюць шклозавод у Бярозаўцы, абутковая і тытунёвая фабрыкі ў Гродне.

5. На «Нёмане» можна было пракаціцца.

У міжваенныя часы на вуліцы Брыгіцкай (суч. Карла Маркса — заўв. Hrodna.life) знаходзілася «Крэсова фабрыка ровараў і матацыклаў „Нёман“». Гэта было адно з вядучых прадпрыемстваў Гродна таго часу. На фабрыцы выпускалі ровары, мапеды і матацыклы. Зараз прадукыі гэтай фабрыкі няма нават у гісторыка-археалагічным музеі. Адзінкавыя ровары можна знайсці ў калекцыянераў.

Поделиться

Последние записи

«Это нестрашно. Главное — знать». Как в Беларуси и Польше анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

Проверка на ВИЧ, сифилис и гепатит для пациентов зачастую не только волнительна, но и стеснительна.…

14 мая 2025

Гайд по bubble tea в Гродно: изучили цены, вкусы и отзывы

Сейчас в Гродно работают три заведения, специализирующихся на bubble tea. Попробовать азиатский чай можно также…

14 мая 2025

Ставка на фермеров или поддержка колхозов на плаву? Сравнили сельское хозяйство в Польше и Беларуси

В Беларуси на самом высоком уровне обсуждается дефицит картофеля. Лукашенко поручил дополнительно посеять семенной, а…

13 мая 2025

Советы Караеву: топ-5 мест Гродно и области, которые можно взять штурмом

В Слониме и Лиде планируют повторить гродненский “штурм Рейхстага”. По мнению председателя Гродненского облисполкома Юрия…

13 мая 2025

«Голубая карта» и защитный ордер. Изучили опыт борьбы с домашним насилием в Беларуси и Польше и нашли что позаимствовать у соседей

По оценкам ВОЗ, каждая третья женщина в мире когда-либо подвергалась физическому или сексуальному насилию. По…

8 мая 2025

В Беларуси — имущество, в Польше — живые существа. Сравнили, как в двух странах решают проблему бездомных животных

Бездомные животные — проблема для многих стран. Но решается она по-разному. Например, в Польше государство…

7 мая 2025