З — Заменгоф. 5 фактаў пра чалавека, які стварыў мову «надзеі»

З дзяцінства адчуў прагу да мовазнаўства, хацеў памірыць людзей праз мову і пакінуў свой след на адной з цэнтральных вуліц Гродна. Усё гэта — пра Людвіга Заменгофа ў новых нататках «Гараденскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Людвіг Лазар Заменгоф. Малюнак Ігара Варкулевіча

1. Пачаў цікавіцца мовамі праз бацьку

Людвіг Лазар Заменгоф нарадзіўся ў Беластоку. Бацькам будучага мовазнаўцы быў настаўнік нямецкай мовы. Таму Людвіг з малых гадоў пачаў цікавіцца мовамі розных народаў і вывучаць іх. У дзяцінстве хлопчык авалодаў рускай, французкай, нямецкай мовамі, а таксама іўрытам. Паступіўшы ў гімназію, вывучыў англійскую і лацінскую мовы. Агулам за сваё жыццё Людвіг авалодаў 20 мовамі.

2. Сцерці моўныя бар’еры

Сям’я Заменгофаў жыла на Беласточчыне. Жыхары гэтага рэгіёна размаўлялі на некалькіх мовах: польскай, ідыш і беларускай. Праблема разнамоўя час ад часу рабілася падставай для канфліктаў паміж людзьмі. Аднойчы маленькі Людвіг стаў сведкам аднаго з іх. Пад уражаннем у Заменгофа з’явілася ідэя стварыць агульную для ўсіх мову эсперанта (эсп. espero — «надзея». — Заўв. Hrodna.life) — каб сцерці моўныя бар’еры, непаразуменні і канфлікты.

3. Каб мова была ўніверсальнай, недастаткова назваць яе так

Заменгоф вучыўся ў Маскве, Варшаве і Вене на афтальмолага. Скончыўшы адукацыю, паехаў у Варшаву працаваць па спецыяльнасці. Нягледзячы на медычную адукацыю, Людвіг працягваў займацца стварэннем універсальнай мовы. У 1887 годзе ў Расіі Заменгоф выдаў невялікую кнігу на 40 аркушаў. У ёй змяшчалася поўная граматыка. Аўтар кнігі быў падпісаны як «Доктар Эсперанта», і быў размешчаны дэвіз — «Для таго, каб мова была ўніверсальнай, недастаткова назваць яе так».

Праз вялікую заангажаванасць у стварэнні мовы эсперанта, усё меньш часу ў Заменгофа заставалася на медыцыну. У пошуках новай практыкі ў 1893 годзе Людвіг з сям’ёй пераязджае ў Гродна. Тут на вуліцы Паліцэйскай (суч. Кірава, 5. — Заўв. Hrodna.life) у здымнай кватэры ён адкрыў афтальмалагічны кабінет.

4. Стварыў у Гродне клуб эсперантыстаў

У час пражывання ў Гродне аўтар універсальнай мовы працягваў працу над паляпшэннем эсперанта. У 1893−1897 гадах Заменгоф скончыў працу над «Усеагульным слоўнікам», а таксама зборнікам практыкаванняў. У горадзе быў арганізаваны клуб эсперантыстаў. У гэты ж час Людвіг Заменгоф пераклаў на эсперанта твор Уільяма Шэкспіра «Гамлет» і аповесць гродзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі «Марта».

5. Узнагародзілі найвышэйшай адзнакай пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі

У 1905 годзе Людвіг Лазар Заменгоф быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легіёна. З таго ж года ён удзельнічаў у кожным з’ездзе і канферэнцыях на тэму мовы эсперанта. Стваральнік мовы «надзеі» памёр у 1917 годзе ў акупаванай нямецкімі войскамі Варшаве.

З 1920 года па ініцыятыве вянгерскага эсперантыста Дзьюла Багі 15 снежня (дзень народзінаў Людвіга Заменгофа. — Заўв. Hrodna.life) святкуецца ўсеагульнае свята эсперантыстаў.

Поделиться

Последние записи

«Мама умерла». Гродненец после потери жены сам воспитывает сына и ищет новую любовь

В один из дней декабря 2021 года семилетний Артурка проснулся и нашел в соседней комнате…

20 января 2025

Белорусская магия: как наши предки договаривались с природой

В том, что белорусы ценили и до сих пор ценят магию, убедиться несложно. Мы ведь…

19 января 2025

«С собой я вожу Беларусь». Коллекционер из Гродно собрал несколько десятков тысяч марок

Гродненец Андрей Мелешко увлекся марками еще в первом классе, когда вступил в филателистический кружок. И…

18 января 2025

Коложский водолей: гродненский артефакт, переживший века

Коложский водолей, или акваманил, – один из интереснейших артефактов, сохранившихся в Гродно из глубины веков.…

18 января 2025

«Как преподавать, прокуратуру не интересует». 7 фактов, как власти и патриотизм изменили белорусские школы

Теперь вместо писателей и музыкантов в белорусские школы все чаще приглашают активистов с «сильной гражданской…

17 января 2025

Площадь Флага и подвесной мост к замку. Андрей Хмель рассказал, как изменится Гродно (но не сказал, когда)

Сейчас городу больше всего не хватает парков и скверов, считает председатель Гродненского горисполкома Андрей Хмель.…

14 января 2025