Прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вонкавымі ворагамі. Зрабіў Гродна другой сталіцай вялікай дзяржавы. Пашырыў межы дзяржавы да самых буйных у Еўропе. Усё гэта — пра князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта у новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Гродзенскае княства Вітаўт атрымаў ад свайго бацькі Кейстута у 1374 годзе. У барацьбе са стрыечным братам Ягайлам за ўладу ў ВКЛ, гродзенцы падтрымалі Вітаўта. У выніку перамоваў двух князёў у 1384 годзе Гродна стаў другой сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.
Гродзенскі замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта. У 1398 годзе замест драўлянага дзядзінца князь збудаваў каменны гатычны замак з пяццю вежамі. Крутая гара і высокія сцены замка павялічылі непрыступнасць пабудовы для крыжакоў. Тут Вітаўт збіраў сваё войска перад паходам на Грунвальд у 1410 годзе, а праз шэсць гадоў адсвяткаваў сваё вяселле з трэццяй жонкай — княгіняй Уллянай Гальшанскай.
Менавіта пры Вітаўце Гродзенскае княства стала адным з самых развітых у эканамічным і культурным плане.
Вітаўт стаў Вялікім князем яшчэ пры жыцці. Падчас яго княжання Вялікае Княства Літоўскае стала самай буйной дзяржавай на тэрыторыі Еўропы. У 1395 годзе да ВКЛ быў далучаны Смаленск. Пасля вайны з Маскоўскім княствам ў 1408 годзе мяжа пралягла па рэках Угра і Ака на ўсходзе. Яна дасягала Чорнага мора на правабярэжных стэпах сённяшняй тэрыторыі Украіны.
Вітаўт хрысціўся тры разы. Першы раз — у 1382 годзе па каталіцкім абрадзе. Другі раз — у 1384 годзе па праваслаўным абрадзе пад імем Аляксандр. Трэці раз — у 1386 годзе зноў па каталіцкім абрадзе, таксама пад імем Аляксандр. Пасля апошняга хрышчэння ў Гродне з’явіўся першы драўляны каталіцкі храм, вядомы гараджанам як Фара Вітаўта. Першапачаткова храм быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Маці Божай.
Дзеля каранацыі Вітаўт згадзіўся на прапанаваны Ягайлам кампраміс. Па гэтай дамоўленнасці пасля смерці Вітаўта карона пяройдзе аднаму з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчылі, што ён пагаджаўся на такое рашэнне. Але яго мэта каранавацца і забяспечыць суверынітэт дзяржаве не здзейсніліся: 27 кастрычніка 1430 года князь Вітаўт нечакана памёр.
Забор на границе Польши и Беларуси делит Беловежскую пущу на две части. По обе стороны…
Егор с партнеркой пережили три переезда и войну, и когда внешнего дерьма стало меньше -…
Сто лет назад в Гродно произошло самое громкое убийство 1925-го: в центре города убили известного…
В преддверии Дня святого Валентина все больше женщин в мире отмечают День Галентайна - женской…
Масленица в этом году приходится на 2 марта, а масленичная неделя начинается с 24 февраля.…
Старинные карты и планы представляют большой интерес для исследователей. Они показывают рост города, изменения его…