Напалеон Орда не быў гродзенцам і ніколі стала не жыў ў Гродне. Ён бываў тут толькі наездамі і не заўсёды па сваёй волі - пэўны час ён быў вязнем гродзенскай турмы. Не зважаючы на гэта, імя мастака зараз носіць адна з вуліц горада. Больш цікавостак пра мастака чытайце ў новым выпуску «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Пра жыццё Орды ў Гродне і месцы, дзе ён прыпыняўся, зараз амаль нічога невядома. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ён жыў тут у 1863−64 гадах. Дакладна вядома, што з 15 мая 1866 па красавік 1867 Орда знаходзіўся ў гродзенскай турме. Ён апынуўся за кратамі па падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Адзін з малюнкаў Орды зроблены з двара гродзенскай вязніцы.
На іншых малюнках адлюстравана забудова, якую наўрад ці можна назваць шэдэўрам архітэктуры. Магчыма, гэтыя дамы мелі дачыненне да асабістага жыцця Напалеона Орды. Праўда зараз нават даследчыкі не могуць дакладна вызначыць, дзе тыя дамы знаходзіліся.
Яшчэ адна нагода лічыць Напалеона Орду гродзенцам — рапарт пінскага спраўніка мінскаму губернатару ад 7 красавіка 1880 года. У дакуменце напісана, што «па вяртанні ў Расію па недаказаннасці праў дваранства Напалеон Орда залічаны да мяшчан г. Гродна».
Зараз Напалеон Орда найбольш вядомы як мастак, але ён быў таксама кампазітарам, піяністам, пісьменнікам, педагогам і вучоным. І нават гэта яшчэ не ўсё. У сваім маёнтку Варацэвічы на Кобрыншчыне ён стварыў узорную гаспадарку. Там праявіўся яшчэ адзін талент Орды — талент сельскагаспадарчага капіталіста. Мастак купляў і сам удасканальваў сучасныя малацільныя машыны, набыў 1000 галоў іспанскіх авец і больш за 600 галоў буйной рагатай жывёлы. «Гэтыя новаўвядзенні дазволілі ўзняць даходнасць варацэвіцкага маёнтка на 30%», — адзначае гісторык Алесь Радзюк.
У часы Орды яшчэ не шмат фатаграфавалі. Вядомыя здымкі Гродна той эпохі можна пералічыць літаральна па пальцах. Малюнкаў Напалеона Орды таго ж перыяду нашмат больш. Вялікая каштоўнасць гродзенскіх малюнкаў Напалеона Орды не толькі ў іх фатаграфічных падрабязнасцях. І нават не ў адлюстраванні страчаных архітэктурных пярлінаў. Яго выявы захавалі для нас выгляд шэраговай забудова драўлянага Гродна. Тыя будынкі мала цікавілі сучаснікаў Орды, а пазней практычна цалкам згарэлі ў пажары 1885 года. Калі б не малюнкі Орды, мы б іх ніколі не пабачылі.
За сваё жыццё Напалеон Орда не раз бываў пад наглядам паліцыі, на яго заводзілі следчыя справы і праводзілі ператрусы ў маёнтку. Мастак і праўда меў дачыненне да паўстанняў супраць царызму. Але найбольшыя падазрэнні выклікаў яго… талент. Калі Орду было 73 гады, яго прынялі за шпіёна і нават распачалі следчую справу. Пільны чыноўнік дакладваў мінскаму губернатару, што мастак займаецца чарчэннем планаў гарадоў і фартэцый, адпраўляе малюнкі за мяжу і атрымлівае за гэта грошы. Праўда, сабраць дастаткова доказаў шпіянажу не атрымалася і справа развалілася.
Яшчэ зусім нядаўна кожны беларус не адмовіўся б мець у кішэні малюнак ад Орды. Бо Нясвіжскі замак у выкананні гродзенскага мяшчаніна ўпрыгожваў банкноту ў 100 тысяч рублеў. Нават калі зараз вы знайшлі такі «малюнак» у кішэні старога паліто — не ўсё страчана. Да 1 студзеня 2022 года банк абмяняе іх на сучасныя грошы. Пасля грошы, якіх так не хапала на працягу жыцця Напалеону Ордзе, зноў стануць звычайнымі паперкамі, цікавымі толькі калекцыянерам і даследчыкам мінулага.
Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…
Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…
Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…
Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…
Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…
Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…