Трэцяе падарожжа Hrodna.life — гэта 10 вёсак і гарадоў з вядомымі і невядомымі цікавосткамі гісторыі. Выехаўшы з Гродна раніцай можна пабачыць велічныя сядзібы і паркі ў Падароску і Красках, драўлянае дойлідства ў Багудзенках, даўні бровар у Вердамічах і адзіную сінагогу з бутавага каменю ў Поразаве. Алея герояў, дзе Сталін суседнічае з Траўгутам і Каліноўскім, таксама ўваходзіць у гэты маршрут. Мы праехалі яго за 12 гадзін, каб на ўласныя вочы пабачыць, як #ЖывесабеБеларусь.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Свіслач, дзе гімназія стала бальніцай, а Сталін суседнічае з Каліноўскім

Першы прыпынак падарожжа — у Свіслачы. На цэнтральнай плошчы горада — чатырохгранны белы слуп з шарам і шпілем. Такі слуп у XVIII стагоддзі ўсталяваў Вінцэнт Тышкевіч, тагачасны ўласнік мястэчка. Па легендзе, калі ў 1939 годзе слуп узарвалі, знайшлі капсулу з пасланнем: «Пакуль будзе стаяць гэты слуп, будзе квітнець горад». Аднавілі абеліск праз 80 гадоў.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Праваруч ад плошчы — «алея герояў». Яе адкрывае помнік воінам і партызанам, што загінулі ў Другой сусветнай.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

За ім — манументы Сталіна і Леніна, помнік кіраўніку паўстання 1864−64 гадоў Рамуальду Траўгуту, помнік салдатам, што загінулі ў Афганістане.

Алея выводзіць акурат да гарадской бальніцы, дзе раней была губернская гімназія.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Гімназію ў Свіслачы адкрылі ў 1805 годзе на сродкі графа Тышкевіча. Яна праіснавала да 1845 года. Тут вучыліся арганізатары і ўдзельнікі паўстання 1830−31 гадоў - Рэйнальд Сухадольскі, Лявон Зянковіч, а таксама адзін з кіраўнікоў паўстання 1863−64 гадоў Кастусь Каліноўскі. Выпускнікамі Свіслачскай гімназіі былі таксама мастак Напалеон Орда, кіраўнік паўстання Рамуальд Траўгут, арганізатар патрыятычнага таварыства гімназіі Віктар Гельтман.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Помнік Кастусю Каліноўскаму аўтарства Заіра Азгура стаіць на галоўнай вуліцы горада, каля мастацкай школы.

Адным з выкладчыкаў гімназіі быў паэт, фалькларыст і этнограф Ян Чачот. Ён выкладаў у Свіслачы гісторыю і геаграфію.

У гімназіі дзейнічалі тры таемныя таварыствы вучняў - філаматы, філарэты, а таксама «Заране». Фiлaмaты — aмaтapы нaвyк, i фiлapэты — aмaтapы дaбpaчыннacцi, меліся зацікавіць да самаадукацыі ды пaдpыxтaвaць моладзь да гpaмaдcкaй i пaтpыятычнaй дзeйнacці. «Заране» таксама сумяшчалі культурна-асветніцкую дзейнасць з палітычнай.

Пасля паўстання Каліноўскага гімназію за ўдзел у ім панізілі ў статусе да прагімназіі. Пасля тут былі прыходскае вучылішча, прыватны дзявочы пансіён Арлоўскай, сельскае прыходскае вучылішча для дзяржаўных сялян і яўрэйскія рэлігійныя пачатковыя школы — хедары. У савецкі час будынак аддалі пад медыцыну.

«Была гімназія, а зараз бальніца, — кажа Станіслаў Блыш, стораж. - Шмат вядомых людзей тут вучыліся».

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Падрабязнасці ён раіць «паглядзець у інтэрнэце», бо сам добра не ведае. З цікавостак райцэнтра раіць наведаць парк: «Там ціпа фундамент здзелалі, дзе была сядзіба». Яшчэ Станіслаў узгадаў, што яўрэйскіх могілак больш няма — на іх месцы стаяць дамы, а пра сінагогу ён нават не чуў: «Якая сінагога? Дзе вы відзелі? Я гэта ўпусціў, не знаю».

Сінагога канца XIX — пачатку XX стагоддзя знайшлася ў выглядзе Сектара па працы з дзецьмі і моладдзю. Зараз яе цяжка пазнаць.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Будынак сінагогі адзначыўся ў гісторыі Свіслачы і ў канцы вайны. На ім 17 ліпеня 1944 года савецкія салдаты ўзнялі сцяг перамогі ў гонар вызвалення Свіслачы.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Парк і сядзіба графа Тышкевіча

Французскі парк у Свіслачы заклаў прускі землеўладальнік Крышпін Кіршэштэйн ў XVII стагоддзі. Тады ён быў уладальнікам Свіслачы. Але еўрапейскую славу горад атрымаў ад 1778 года, у часы графа Вінцэнта Тышкевіча, сенатара ВКЛ.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Пры Тышкевічу мястэчка разбудавалася. Граф атрымаў ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага права на правядзенне ў Свіслачы пастаянных кірмашоў. Вінцэнт Тышкевіч памёр у 1816 годзе. Сядзібны дом перайшоў да яго пляменніка, Тадэвуша Тышкевіча. Пазней сядзібу канфіскавалі праз удзел яго ў паўстанні 1830−1831 гадоў і перадалі расійскаму памешчыку Фон Пельцу. Дом згарэў у 1910. Ацалеў толькі падмурак.

Яшчэ адзін гістарычны будынак у Свіслачы — Царква Узвышэння Святога Крыжа на гарадскіх могілках. Пабудавалі яе ў XIX стагоддзі. Царква моцна пацярпела падчас вайны. Яе аднавілі ў 1997 годзе.

Недзе побач з царквой пахаваны брат Канстанціна Каліноўскага — Віктар Каліноўскі. Дакладнае месца пахавання невядомае, а магіла ля царквы — сімвалічная. Эксгумацыя і ДНК-экспертыза паказалі, што там пахаваная невядомая асоба.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

2. Вердамічы: бровар у парку, дзе да гэтага часу шукаюць скарб Талочкаў

На пад’ездзе да вёскі нельга абмінуць вытанчаную капліцу.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гэта адзіная пабудова, што засталася ад сядзібы Талочкаў. Пабачыць яе цалкам можна толькі на малюнку Напалеона Орды.

Гістарычная даведка. Юльян Талочка набыў Вердамічы ў 1817 годзе. Ён заклаў тут парк і ў 1830 годзе пабудаваў сядзібу. Месца стала радавым гняздом для некалькіх пакаленняў яго нашчадкаў. Дом шмат разоў перабудоўваўся і ў выніку ператварыўся ў сапраўдны палац на 99 пакояў. Інтэр'ерамі будынка займаўся архітэктар Чаевіч з Варшавы. Апошнім уласнікам сядзібы быў праўнук Юліяна, Станіслаў. Палац згарэў у 1915 годзе і больш не аднаўляўся. Да нашага часу захаваліся капліца-пахавальня і гаспадарчых пабудовы — бровар, свіран, кузня, флігель, стайня і лядоўня.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Знайсці былую сядзібу няпроста. Парк ператварыўся амаль у лес, а дарога зарасла травою. Дапамог у пошуках жыхар вёскі Тадэвуш Касінскі.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

«Вось тут быў калісці бровар. Працаваў яшчэ да 1997-га. Спірт тут рабілі. А як пачалася барацьба за цвярозасць, закрылі. То ён стаяў-стаяў ды разваліўся. Адно сцены засталіся».

Тадэвуш расказаў, што за савецкім часам будынкі яшчэ доўга выкарыстоўваліся: «Тут варка была, тут склады, там зернясховішчы, саладоўня, там клуб быў. Усе яшчэ панскае. А з другога боку кароўнік быў і стайні. Сажалкі былі прыгожыя і парк. Яго неяк раней чысцілі, а потым грошай хіба не хапіла, закрылі. Зарасла ўсё. Нічога не засталося. Адно што шыльду павесілі „каштоўнасць“. А што тут за каштоўнасць ужо? Разабралі, каму не ляніва было. Паставілі [знак], што праезд забаронены і ўся работа».

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Другі мясцовы, вайсковы пенсіянер Юрый Адашчык, расказаў пра дамы каля былога панскага бровара:

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

«Дамы тыя „чваракі“ называлі. Вы ж беларусы, разумееце. Чваракі - значыць на 4 кватэры. Жылі там людзі, што ў Талочкі на бровары і сядзібе працавалі».

Па словах Юрыя, у міжваенны час на каменных дамах дабудавалі другі паверх з цэглы і выкарыстоўвалі пад жыллё. Зараз яны стаяць закінутыя. Яшчэ адна цікавостка ад Юрыя — расповед пра таямніцу парка:

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

«Пана Талочкі сын ці ўнук прыяўджаў сюды пару гадоў таму. Бо тут недзе ёсць скарб. Шукалі яны па старым плане парка, па нумарах дрэваў. Але тыя дрэвы ці спіленыя даўно, ці ветрам паваленыя. Так нічога і не знайшлі. Абе скарб ёсць. Людзі шукаюць».

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

3. Поразава — амаль Мінск. З уласнай пячаткай і магдэбургскім правам

Паводле адной з легендаў, вёску назвалі Поразава ад вяровак — паўрозаў. Нібыта, такімі вяроўкамі мясцовыя жыхары выцягнулі з гразі каля ракі карэту князёўны. З часам паўрозы перайначыліся ў Поразава і засталіся ў назве.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Казкі казкамі, але рэальная гісторыя Поразава здзіўляе не менш. Магдэбургскае права мястэчка атрымала ў 1523 годзе, а герб з вобразам Найсвяцейшай Панны Марыі - ў 1616-м. Пасля Мінска Поразава стала другім месцам у Беларусі, якое атрымала права на ўласную пячатку.

«Яшчэ ў 80-х тут было 12 магазінаў, — расказвае Святлана. — Прыязджалі сюды на закупы з вёскі. У тым, што зараз знеслі, я некалі магнітафон купляла за дэкрэтныя грошы».

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Зараз Святлана з Генадзем і сабакам Тузікам прыязджаюць сюды «з горада», то бок, са Свіслачы. Тут у іх лецішча ў бацькоўскай хаце. З сучасных цікавостак паказваюць на касцёл і плябанію, узгадваюць царкву і сінагогу, а яшчэ вельмі раяць наведаць сядзібу ў Багудзенках.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Касцёл Святога Міхаіла Архангела пабудаваны ў Поразаве ў 1828 году дзякуючы Міхаілу Грабавецкаму. Зроблены з цэглы і бутавага каменю. Над уваходнай брамай размяшчаецца звон з сюжэтнай гравіроўкай, адліты ў 1749 годзе. У 1867 годзе храм закрывалі на некалькі гадоў з-за ўдзелу мясцовых жыхароў у паўстанні 1863 года. У розныя часы пры храме працавалі шпіталь і прытулак для беднякоў ды падарожных.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Недалёка ад касцёла знаходзіцца закінутая старая плябанія, пабудаваная ў 1907 годзе.

Гістарычная даведка. Траецкую царкву ў Поразаве пабудавалі ў 1872 годзе. Помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стылю.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Сінагога ў Поразаве пабудавана ў канцы ХІХ стагоддзя. Падчас Другой сусветнай вайны мясцовую яўрэйскую грамаду знішчылі, а будынак сінагогі пацярпеў ад пажару. Па вайне яе аднавілі і зачынілі. Да апошняга часу выкарыстоўвалася ў гаспадарчых мэтах мясцовым райпо. Ёсць верагоднасць, што гэта адзіная ў Беларусі сінагога з бутавага каменю, што захавалася да нашых дзён.

Летась сінагогу выстаўлялі на аўкцыён як «склад» за 6 тысяч долараў. Але ахвотных набыць не знайшлося.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Сядзіба Багудзенкі - маёнтак і закапантскім стылі і водар 200-гадовых ліпаў

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Сядзібу пабудавалі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Гэта дом у рэдкім для Беларусі закапанскім стылі належаў роду Бутаўт-Анджэйковічаў. Плошча дома — каля 500 квадратных метраў. Гаспадар маёнтка, Тадэвуш, быў адным з найбагацейшых памешчыкаў Гродзеншчыны. Ён адным з першых набыў аўтамабіль і, кажуць, аднойчы ездзіў на ім абедаць у Варшаву. У 1937 мясцовыя жыхары выкупілі ў яго сядзібу, каб зрабіць бальніцу. Але вайна і саветызацыя ўсё змянілі. Бальніцу, але ўжо дзяржаўную, тут адкрылі пасля вайны. Яна працавала да 2002 года. Сядзіба Багудзенкі прызнана помнікам драўлянага дойлідства з элементамі барока і класіцызму. У 2014 годзе маёнтак выкупіў прыватны інвестар, але нічога не зрабіў. Зараз маёнтак зноў прадаецца.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

У назве сядзібы выразна чуваць падзяка да Бога «Bogu dzieki!», а мясцовыя легенды расказваюць, што паходзіць яна ад самых Адама і Евы. Нібыта прыйшлі яны, выгнаныя з раю, на гэты пагорак, азірнуліся і сказалі: «Богу дзенкі, што адсюль відаць Поразава!»

4. Лыскава: адзіная ў Беларусі царква, фрэскі на руінах касцёла і магіла паэта

У пошуках гістарычных цікавостак мы перасяклі мяжу Гродзенскай вобласці, каб пабачыць Траецкі касцёл у Лыскаве Брэсцкай вобласці. Побач з касцёлам месціцца і былы кляштар місіянераў, а таксама магіла паэта Францішка Карпінскага.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Манахі-місіянеры пабудавалі касцёл у Лыскаве ў 1785 годзе. Пры кляштары яны адкрылі школу і шпіталь. Верагодна, у будаўніцтве касцёла браў удзел архітэктар Ёган Самуэль Бекер, аўтар праекта Ружанскага палац. У 1818 годзе да храма прыбудавалі вежу. Манахі заставаліся ў Лыскаве да 1842 года. У 1866 годзе касцёл перайшоў да праваслаўнай царквы і быў перабудаваны. У 1880 храм загарэўся ад маланкі. Рэстаўрацыю пасля пажару праводзіў архітэктар Залатароў. У 1921 храм вярнулі католікам. За савецкім часам касцёл зачынілі. Усё абсталяванне храма перанеслі ў Ружанскі касцёл. Да нашых дзён захаваліся руіны храма. На некаторых унутраных сценах засталіся фрэскі.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Кляштар насупраць касцёла пабудавалі ў XVIII стагоддзі. За савецкім часам там была бальніца. Зараз месціцца амбулаторыя.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Магіла паэта і драматурга Францішка Карпінскага каля Траецкага касцёла. Апошнія гады жыцця ён правёў недалёка ад Лыскава. У 1793 году прысутнічаў на апошнім сойме Рэчы Паспалітай. Карпінскі стаў вядомы праз лірычныя вершы і рэлігійныя песні, якія да гэтага часу выконваюць ў каталіцкіх храмах. Мемуары Карпінскага «Гісторыя майго краю і людзей, з каторымі я жыў» сталі папулярнаю кнігай. Імя Карпінскага насіла школа ў Лыскаве.

Гістарычная даведка. Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Лыскаве пабудавана ў 1930−1933 гадах з дрэва на ахвяраванні мясцовых жыхароў. У стылістыцы пабудовы ёсць уплыў архітэктуры Закарпацця і мадэрну. Такая царква ў беларусі адзіная. Яе адметная рэліквія — ікона «Маці Божая Адзігітрыя» XVIII стагоддзя.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Царква Раства Прасв. Багародзіцы і вежа былога касьцёла місіянераў. Здымак 1941−43 гг.Фота © Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com)
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Здымак са старонкі Vedaj.by

5. Харашэвічы: царква з падземным ходам у 10 кіламетраў

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Царква Святой Ганны стаіць у полі паміж Харашэвічамі і Задваранамі. Яе пабудаваў на ўласныя сродкі памешчык Якім Булгарын ў 70-х гадах XVIII стагоддзя. Спачатку храм быў уніяцкім, а потым стаў праваслаўным. Царква перажыла тры пажары. Больш за ўсё разбурылася падчас апошняга, у 1972 годзе. У ходзе аднаўлення пасля пажару выявілі абрушаны стары тунэль пад зямлёй. Ён вёў да Лыскава і меў даўжыню каля 10 кіламетраў.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

У храме знаходзіцца цудадзейны абраз святой Ганны з дачкой Марыяй на руках. Святую Ганну лічаць апякункай сем’яў, што не могуць займець дзяцей. Для іх штогод 7 жніўня тут ладзяць адмысловае набажэнства.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

6. Краскі - замкнёная брама сядзібы і Паша-«кулібін», які можа ўсё (эксклюзіўная прыгода нашага падарожжа)

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Сядзіба ў вёсцы Краскі ад 1796 года належала роду Сухадольскіх. У 1836 годзе яе набылі Булгарыны, а ў 1914 — Сегені. Гэта сям’я валодала маёнткам да 1939 года. Сядзіба складаецца са старога драўлянага тынкаванага будынка часоў Булгарына і каменнай прыбудаванай часткі, якую ў 1905 году дадалі Сегені. У савецкі час тут размяшчаўся санаторый для хворых на сухоты, а пазней — лячэбна-працоўны прафілакторый. Пасля развалу СССР будынак пуставаў і разбураўся. У 2009 годзе сядзібу купіў з аўкцыёна расійскі бізнесмэн Вадзім Селіх. Цяпер у будынку вядзецца рэканструкцыя і рэстаўрацыя. Доступ туды абмежаваны.

«Не пускаюць туды. Шкада. Хай бы людзі глядзелі», — спачувае нам мясцовы мінак.

На гэтым расповед пра трэцяе падарожжа Hrodna.life мог бы скончыцца. Мы выпадкова закрылі дзверы машыны, пакінуўшы ключы ўсярэдзіне. Інтэрнэт у Красках амаль не ловіць. Дазваніцца да горада — праблема. Так бы мы і стаялі да сканчэння батарэяў на тэлефонах. Нас чакала рамантычная ноч у Красках, пад закрытымі варотамі сядзібы, каля замкнёнай машыны. Але тут падыйшоў да нас мясцовы мужчына. Ад роспачы мы нават імя ў яго забыліся запытаць і між сабой пасля называлі яго Дзед. Паслухаўшы пра нашу бяду, ён сказаў: «Ёсць у нашай вёсцы адзін „кулібін“ - Паша. Калі хто вам дапаможа, то адно ён».

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Праз некалькі хвілін вярнуліся ўжо ўдвох. Паша ацаніў сітуацыю, пастукаў нагой па колу і спакойна сказаў, што адкрыць нашу машыну — справа трох хвілін. Пашаптаў Дзеду, той пайшоў і вярнуўся з кавалкам вяроўкі. Яшчэ некалькі хвілін Пашавай варажбы над дзвярыма і - вуаля — машына адкрыта.

Праз слёзы радасці ад вызвалення мы пачалі распытваць героя — адкуль такое майстэрства.

«Я з 7-і гадоў раблю машыны, — адказаў проста Паша. — Мне было 8, як дзядзька купіў сабе Жыгулі тройку. Паехаў ён у суседнюю вёску да цесця, пасля прыйшоў да нас ды кажа: „Нешта стукае пярэдняя падвеска“. Пайшлі мы з ім, павярнулі жыгулі на бок і я разабраў увесь перад. Прыйшла цётка. Паглядзела і кажа: „То што, у Ваўкавыск заўтра не паедзем?“ Кажу — чаму? За гадзіну ўсё абратна сабраў».

Былі ў Пашы і гісторыі з дзвярыма, калі братава жонка таксама выпадкова закрыла ключы ў машыне, ды яшчэ шмат розных гісторый, пасля якіх ён пайшоў вучыцца і стаў аўтаслесарам ужо з дыпломам.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Мы ехалі далей і ўсю дарогу размаўлялі пра Пашаў талент. Уяўлялася, што ён мог бы стаць гангстарам-угоншчыкам у якім Чыкага, але стаў ратавальнікам для сваёй вёскі Краскі. Дзед казаў, што Пашу ў Красках усе ведаюць і звяртаюцца з самых розных нагодаў. На ўсе запыты ў Пашы -«кулібіна», насамрэч — Янкоўскага, ёсць рашэнні.

А ў нас, дзякуючы Пашу, ёсць працяг падарожжа.

7. Падароск: мястэчка, дзе нарадзіўся даследнік Вавілону і гасцяваў Напалеон Банапарт

Некалі Падароск быў знакамітым мястэчкам і меў магдэбургскае права. Тут у 1802 году нарадзіўся каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, філосаф, археолаг, першы даследнік старажытнага Вавілону і заснавальнік першай у Ліване вышэйшай навучальнай установы Максіміліян Станіслаў Рыла.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Траецкую царкву пабудавалі ў Падароску ў 1776 годзе на месцы старой драўлянай царквы 1634 года. Раней храм быў уніяцкім, потым праваслаўным, а ў 1925 годзе яго перадалі каталікам. Верагодна, менавіта тут ахрысцілі Масіміліяна Станіслава Рылу. У 1939 годзе касцёл зачынілі. Пасля вайны храм выкарыстоўвалі як збожжасховішча, а пазней як склад мінеральных угнаенняў. У 1990 годзе храм перадалі праваслаўным. А пад касцёл у 1993 годзе перабудавалі былы клуб пажарнай службы.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Сядзібу ў Падароску пабудаваў ў сярэдзіне XVI стагоддзя літоўскі магнат і дзеяч ВКЛ Мацвей Клачко. Ад таго часу маёнтак змяніў шмат гаспадароў. Ім валодалі Дольскія, Грабоўскія, Пухальскія, Чачоты і Бохвіцы. У ХІХ ст. Раман Бохвіц перабудаваў сядзібу ў стылі позняга класіцызму. Апошняга гаспадара сядзібы, Ота Бохвіца, у 1939 растралялі бальшавікі. За савецкім часам у сядзібе была кантора мясцовага калгаса. У 2012 годзе маёнтак набыў з аўкцыёна расійскі прадпрымальнік беларускага паходжання Павел Падкарытаў. Цяпер у сядзібе вядзецца рэканструкцыя. Тут будзе музей беларускай шляхты і гатэль.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

8. Ізабелін, дзе да гэтага часу жывуць беларускія немцы

У XVI стагоддзі вёска называлася Петуховічы ці Петухова. Новую назву ёй даў саксонец і ваявода ВКЛ Ян Флемінг. Ён уладарыў мястэчкам у другой палове XVIІІ стагоддзя і перайменаваў вёску ў Ізабелін у гонар дачкі Ізабэлы. Таксама ён запрасіў у мястэчка нямецкіх майстроў, каб развіваць прамысловасць. На пачатку XІX стагоддзя тут была ткацкая фабрыка, дзе яны працавалі.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Царкву Святога Міхаіла Арханёла ў Ізабеліне пабудавалі ўніяты ў канцы XVIII стагоддзя. У 1863 годзе ў званіцу ўдарыла маланка і храм сур’ёзна пацярпеў ад пажару. Пасля рамонту яго зрабілі праваслаўным. З тых часоў царква абнаўлялася ў 1924 годзе.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Першы касцёл у Ізабеліне пабудавалі ў XVII стагоддзі, калі мястэчка належала Сапегам, але ён да нашых дзён не захаваўся. Сучасны касцёл Святых Пятра і Паўла пабудаваў граф Грабоўскі ў 1778 годзе як кальвінскі збор. У 1935 годзе збор перадалі католікам. У савецкія часы ў касцёле зрабілі склад, а ў 80-х гадах мясцовыя атэісты падпалілі храм. 10 гадоў касцёл стаяў разбураным. У 1990-х гадах храм вярнулі вернікам і адрэстаўравалі.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

9. Міжэрычы: сустракаюць ветракамі, развітваюцца — неаготыкай

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. Благавешчанскі касцёл у Міжэрычах. Першы драўляны касцёл у Міжэрычах пабудавалі ў 1622 годзе. У 1891 годзе яго зачынілі. У 1907 году пабудавалі новы неагатычны храм з цэглы. У гэты час на тутэйшых землях паўстала шмат храмаў у стылі неаготыкі. Нагодаю стаў указ цара аб рэлігійнай талерантнасці. Пасля 40 гадоў забароны католікі атрымалі шанец на свае храмы і скарысталі яго напоўніцу. У 1946 годзе храм зачынілі і зрабілі ў ім гандлёвую лаўку. Толькі ў 1989 годзе касцёл вярнулі вернікам і адбудавалі нанова. У касцёле захоўваецца абраз Маці Божай Міжэрыцкай, напісаны ў першай палове XVIII стагоддзя

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

10. Зэльва: горад Сапегаў і Ларысы Геніюш

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Гістарычная даведка. У 1614 годзе за грошы Льва Сапегі ў Зэльве пабудавалі першы каменны храм, але ён не захаваўся. У 1743 годзе Антоні Сапега прафінансаваў будаўніцтва новага касцёла. У першай сусветнай ён быў разбураны. На гэтым месцы ў 1913 годзе ўзвялі касцёл Найсвяцейшага Сёмухі па праекце Юзэфа Піўса Дэконскага. У 1950 годзе з касцёла зрабілі краму, а ў 1960-х збожжасховішча. Вярнулі храм вернікам толькі ў 1989 годзе.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

У 1815 годзе ў Зэльве на сродкі Сапегаў пабудавалі ўніяцкі храм на месцы старой праваслаўнай драўлянай царквы. У пачатку ХХ стагоддзя храм перабудавалі, і ў 1910 годзе перадалі праваслаўным.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень
Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Каля царквы Святой Жываначальнай Тройцы знаходзіцца арка, на якую падвешаны звон з 1888 года. Ён важыць 400 кілаграмаў.

Побач з Траецкай царквой пахавана беларуская паэтка і пісьменніца Ларыса Геніюш і яе муж. Зэльва была родным горадам яе мужа. Пара вярнулася сюды пасля папраўча-працоўных лагераў. Ўсе свае гады жыцця ў Зэльве Геніюш адмаўляліся прыняць грамадзянства СССР. Жыццё сям'і праходзіла пад наглядам КДБ.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Скульптуру каня на плошчы паставілі ў 2008 годзе. Гэта сімвал Зэльвы, бо тут ад 1720 года праходзілі штогадовыя кірмашы па продажы коней у гонар Святой Ганны. З 2001 года традыцыю аднавілі. Звычайна Ганненскі кірмаш праводзяць у Зэльве ў канцы жніўня.

Каліноўскі, скарб Талочкаў і сядзіба, дзе гасцяваў Напалеон. 10 месцаў паміж  Свіслаччу і Зэльвай – за 1 дзень

Зэльва — апошняя кропка ў трэцім падарожжы Hrodna.life. Засталося вярнуцца дадому и планаваць новыя маршруты па Гарадзеншчыне.

Чытай яшчэ: