10 часов, 15 мест и 225 километров помещаются в один выходной. Проверено. В этом году вы не можете пойти в море и горы. Это минус. Но есть повод для поездок по родным местам. И это плюс.

Совсем рядом с домом есть много достопримечательностей, спрятанных в маленьких деревнях и маленьких городах. Чтобы открыть их заново, Hrodna.life начинает сезон путешествий по Гродненской области. Присоединяйтесь!

Путешествие начинается с заправки


Если вы ранее использовали карту лояльности «Беларуснефти», вам предложат сменить карту бесплатно. С июня работает новая бонусная программа «Заправка». Теперь бонусы за все покупки, от кофе до топлива, можно накапливать и использовать при оплате.

Среди участников бонусной программы также проходит розыгрыш призов от «Беларуснефти». Основной — 20 тысяч рублей. Кроме того, разыгрывается 300 сертификатов по 50 рублей каждый. Суперприз — автомобиль.


Гродно, до свидания! Поехали на Квасовку

— 1 —

Первая точка маршрута — Квасовка. По официальной версии, название произошло от имен жителей — Квасовых и Квасевичей. Согласно альтернативной, источником названия стал бесплатный квас. Говорят, однажды местный бедняк нашел клад и купил магазин. Маркетинговый лайфхак от квасовского счастливчика был такой — все за деньги, а квас бесплатно. Как вы думаете, такое предложение будет востребовано сейчас?

Архитектурная достопримечательность Квасовки — церковь, перестроенная трижды. Сейчас это неоготическое здание с элементами эклектики. Стоит с 1747 года. Но история храма идет гораздо глубже.

Историческая справка: Костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии

Разрешение на строительство приходского костела было выдано в 1626 году литовским придворным маршалом Кшиштофом Веселовским. Первое здание было деревянным. При нем была больница, приют для бездомных и школа для местных детей.

В 1747 году костел была перестроен. Финансировал это король Август III. Прихожане получили разрешение на строительство каменного костела в 1856 году. Но летом 1864 года строительство было остановлено по приказу генерал-губернатора Михаила Муравьева. Причиной была политическая ненадежность местного священника. Строительство было завершено только в 1870 году.

Недалеко от Квасовки находится искусственное озеро. Сюда приезжают рыбачить, а посетители — наблюдать за птицами. Цапля ждала нас на берегу. Она стояла так долго, что мы приняли ее за искусственную. Но нет. Внезапно она поднялась в небо. Настолько неожиданно, что мы даже не успели сфотографировать. Если вы находитесь на этом озере — будьте готовы снимать заранее.

Декаловичи: Свислочь впадает в Неман, а дети катаются на тарзанке. Бонус — непроходимый маршрут от Тадика

-2-

Столько воды за раз можно увидеть только здесь. Неман в месте впадения Свислочи самый широкий.

На въезде в деревню видим, как играют дети. Познакомьтесь с Артёмом, Максимом и Захаром. С ними овчарка Лаки.

Артем — местный, Максим и Захар приехали в деревню к бабушке.

Сабака Лакі прыехаў у вёску з Гродна разам з Максімам. Пакуль мы гаворым, Лакі дэманструе цуды навучання — прыносіць знойдзеную побач палку. «Мы ўзялі Лакі маленькім, а зараз яму 7 гадоў. Яго дзядуля натрэніраваў. Лакі ведае шмат камандаў, — расказвае Максім. — Чужых ён не вельмі слухаецца, больш за ўсіх любіць дзядулю».

Хлопцы кажуць, хто летам у вёсцы не сумна — можна гуляць, гушкацца на тарзанцы, слухаць музыку з тэлефона ці купацца. А яшчэ — палоць агарод і частавацца гароднінай наўпрост з градаў.

Нарэшчэ Нёман. Супрацьлеглага берагу тут амаль не відаць. Пакуль мы здымаем, на луг выязджае машына. Начальнік вытворчага ўчастка з СПК імя Крэмко Віталь Цымбаліст прыехаў праверыць сенажаць.

— Якая гэта вам трава? Гэта сена. Што, па ім не бачна? Павязу зараз у лабараторыю, праверыць вільготнасць. Не ў горад, у нас свая лабараторыя ёсць. Правяраем, каб добра захоўвалася. Калі сырое, ляжаць не будзе, — тлумачыць «гарадскім» Віталь Цымбаліст.
— Нічога, што субота?
— Гэта ў вас — субота, бо ўсё ў магазіне прадаецца. Калі мы працаваць не будзем, то што вы купіце? У нас дзень год корміць, хоць і субота.

На наступным раздарожжы мы спыняемся ля крыжа. Побач амаль адразу прыпыняецца мясцовая машына. За стырном — Тадзік Гусак, мясцовы.

Яшчэ Тадзік распавёў пра «хату з калонамі» ў Дарошавічах і пра тое, што «ў Лікоўцы за Квасоўкай таксама жыла паненка». Але рушыць яго маршрутам мы не рызыкнулі. Узгадалі пра Сусаніна і пабаяліся заблукаць у мясцовых балотах. Тым больш, што ў нас быў свой план. У ім з прапанаванага Тадзікам маршрута была толькі «кантора» у Свіслачы — былы палац графіні Марты Красінскай.

Свіслач — лабірынты і балі Марты Красінскай

-3-

Трохпавярховы палац графіні Марты Красінскай пабудаваны ў стылі мадэрн у пачатку XX стагоддзя. Будынак быў вельмі прагрэсіўным на свой час. І ім быў нават ліфт для дастаўкі ежы з кухні ў гасцёўню.

Гістарычная даведка: Палац Марты Красінскай у Свіслачы

Бацька Марты, Вандалін Пуслоўскі, валодаў маёнткам Свіслач у XIX стагоддзі. Калі дачка вышла замуж, яна атрымала сядзібу ў пасаг. Апроч палаца, тут былі спіртзавод, цагельня і маслабойня. Недалёка ад палаца да нашага часу захаваліся стайні, дзе гадавалі белых арабскіх коней на продаж.

Марта валодала вялікай бібліятэкай, якую пачаў збіраць яшчэ бацька. Графіня Красінская была асабіста знаёма з заснавальнікам музея ў Гродне Юзафам Ядкоўскім. У 1927 годзе яна падарыла музею больш за 10 тысяч кніг. Амаль усе яны захаваліся да нашых дзён.

Частай госцяй палаца ў Свіслачы была Эліза Ажэшка. Жыхары гэтай мясцовасці сталі героямі яе рамана «Дзюрдзі».

Кнігі з калекцыі Вандаліна Пуслоўскага і Марты Красінскай захоўваюцца ў Гродзенскім музеі
Інкунабулы, палеатыпы і іншыя калепіны ў «Таямніцах старых пераплётаў». Не прапусці, каб не застацца невучам!

Ля галоўнага ўваходу ў палац — дзве шыльды. Адна абвяшчае, што тут месціцца праўленне СПК «Свіслач». Другая распавядае, што ў час апошняй вайны ў Свіслачы працаваў падпольны Гродзенскі райкам партыі і камсамолу. Ля палаца мы сустрэлі Кацю Андраш. Яна — загадчыца дома культуры, які таксама зараз знаходзіцца ў палацы.

«Гэта летняя рэзідэнцыя Марты Красінскай, — расказвае Каця пра палац. — Яна прыязджала сюды з Варшавы адпачываць. Тут амаль да Індуры былі яе землі».

Сама Каця нарадзілася ў Свіслачы. Яе бацькі і бабулі з дзядулямі таксама тутэйшыя. «Бабуля расказвала, што бачыла графіню. Пры палацы быў англійскі лабірынт з кустоў. Яны цвілі ружовымі кветкамі і Марта любіла сядзець там на лавачцы, накрыўшыся пледам. Бабуля на той час была яшчэ дзяўчынкай, а Марта ўжо пажылой жанчынай».

Каця кажа, што частка гэтых кустоў захавалася, але ад лабірынта засталіся толькі ўспаміны — ні сцежак, ні лавачак даўно няма.

Дзяўчына расказвае, што Марта любіла гуляць у лапту, збірала гасцей на чаяванні на балконах і ўвогуле «вясёлая была жанчына». Мы ідзём па грабавай алеі - па ёй Марта пад’язджала да палаца на ўласным аўтамабілі.

З другога боку маёнтка яшчэ адна алея — ліпавая. Перад уваходам — чырвоны клён, пасаджаны Мартай.

Мара Кацярыны — аднавіць у Свіслачы летнія балі, як тое было заведзена яшчэ ў часы Красінскай. «Марта любіла прыгожыя сукенкі і капялюшыкі. У нас у музеі ёсць некалькі яе рэчаў. Ужо сёлета хацелі зладзіць першы баль. Каб усе прыгожыя і жанчыны ў вечаровых сукенках, каб харэографы правялі майстар-клас па бальных танцах, — расказвае Каця. — Усё засталося толькі ў планах на паперы. Бо пандэмія. Крыўдна».

У пацвярджэнне свайго расповеду Каця паказвае нам сукенкі, падрыхтаваныя да балю: «Засталося толькі знайсці капялюшыкі».

Багатырэвічы — Магіла Яна і Цэцыліі

-4-

Гістарычная даведка: Магіла Яна і Цэцыліі

Паходжанне назвы вёскі тлумачыць легенда. Нібыта ў даўнія часы прыйшла сюды маладая пара. Хлопец быў падобны да селяніна, а дзяўчына — да знатнай асобы. Было відаць, што яны ўцякаюць ад пагоні і шукаюць спакойнага месца для жыцця. Яны ўпадабалі месца на беразе Нёмана і засталіся тут жыць. Кажуць, што ў Яна і Цэцыліі нарадзілася 12 дзяцей — 6 дачок і 6 сыноў. Вакол іх паселішча ўтварылася вёска. За тое, што людзям удалося ператварыць пусташ ва ўраджайную зямлю, іх называлі багатырамі, а вёску — Багатырэвічамі. Першы раз яна ўзгадваецца ў 1558.

Чуткі пра Яна і Цэцылію дайшлі да караля Сігізмунда Аўгуста. Нібыта ён сам наведаўся сюды ў госці. Пабачыўшы, як добра яны гаспадараць, кароль дараваў Яну і Цэцыліі шляхецкія прывілеі і герб з галавою зубра. Гэту легенду ўзгадвала Эліза Ажэшка ў рамане «Над Нёманам».

Шлях на магілы Яна і Цэцыліі паказвае драўляны чалавек-указальнік. Трэба збочыць з дарогі і даехаць да лесу.

На ўскрайку пад соснамі стаіць драўляны крыж. Раней тут ляжаў камень з надпісам «Ян і Цэцылія 1549».

Уніз ад магілы вядуць прыступкі да ракі - таямнічае месца для адпачынку ад спёкі.

Мінявічы. Магіла паўстанцаў

-5-

У сасновым бары на беразе Нёмана пахаваны ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863−64 гадоў. Помнік усталявалі на пачатку 1990-х пры падтрымцы польскіх дыпламатаў. На кургане — гранітны камень з крыжам і словы «GLORIA VICTIS» («слава пераможаным»).

Гістарычная даведка: Магіла паўстанцаў і Мінявічах

Паўстанец з Мінявічаў Ян Каменскі пасля паразы быў пакараны ссылкай у Арэнбургскую губернію на 20 гадоў. Ён стаў прататыпам Анджэя Карчынскага ў рамане Элізы Ажэшкі «Над Нёманам».

Менавіта гэты раман зрабіў магілу пад Мінявічамі адным з самых знакамітых месцаў паўстання. Звестак аб тым, да якога атраду належалі паўстанцы і калі тут адбыўся бой з царскімі войскамі няма.

Ёсць нават думка, што бою магло і не быць, а магіла ў Мінявічах гэта толькі зборны вобраз, створаны Ажэшкай.

Сюрпрызы Лунна: чырвоныя макі і жалезны чалавек

-6-

На пад’ездзе на Лунна мы сустрэлі сапраўдны цуд — поле чырвоных макаў. Праехаць міма яго немагчыма!

Перад Лунна — могілкі з капліцай мінулага стагоддзя і цікавымі пахаваннямі.

З цэнтральнай плошчы ў Лунна відаць адразу два храмы. Бліжэй да дарогі - Свята-Іаана-Прадцечанская царква. Трохі ўбаку — касцёл Святой Ганны. У касцёле ёсць лава, дзе малілася Эліза Ажэшка.

Касцёл у Лунне быў заснаваны Бонай Сфорцай у 1546 годзе. Мураваны храм пабудаваны ў 1782 годзе на ахвяраванні апошняга уладара Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэта помнік архітэктуры класіцызму.

Праваслаўны храм збудавалі ў 1886—1889 гадах у рэтраспектыўна-рускім стылі. Аўтар праекта — архітэктар Іван Трубнікаў.

На выездзе з Лунна махае рукой жалезны чалавек — ну як не спыніцца ля такога ўзорчыка сучаснага мастацтва! Пазначце яго на сваіх мапах — і працягнеце падарожжа з усмешкаю.

Па дарозе па вёсках звярніце ўвагу на забудову. Тут захавалася шмат старых дамоў. Гэта не толькі драўляныя хаты. Побач з імі стаяць і цікавыя цагляныя дамы пачатку мінулага стагоддзя. Міма адной з такіх пабудовоў мы не змаглі праехаць міма. Прыпыніліся каля падобнай да куфэрачка «лядоўні» з жоўтай цэглы ў вёсцы Падбараны.

«Прысядзьце, раскажыце», — вітае гаспадар сядзібы. Падходзіць жанчына, пагаварыць і адпачыць ад працы на градах. Гэта Саша і Лена Саханда з Гродна. Тут у іх лецішча, дзе пара «рыхтуецца да выхаду на пенсію».

«На гэтай вуліцы нашай вёскі такі ляднік адзін захаваўся. Не хачу яго зносіць. Дом гэты 1935 года пабудовы. У мяне ёсць дакументы па яго гісторыі. Трохі даведаўся і пра былога гаспадара. Ён тут за польскім часам займаўся зборам малака ў насельніцтва, а сын ягоны працаваў у рыбалавецкай арцелі, таксама побач жыў. Рабацягі былі, гаспадарлівыя».

На падворку, мяркуюць гаспадары, некалі былі брукаваныя сцежкі - як пачалі дорбаўпарадкаваць гарод, часта натыкаюцца на іх астаткі.

Больш пра гісторыю вёскі, па словах Сашы, можа расказаць суседка, баба Ліза. Яна з 1938-га года і ўсё яшчэ помніць.

«Сам шмат пра што ў яе распытваў. Што тут было, хто раней жыў. А вы ведаеце, што раней гэта вёска называлася Радзівонаўцы? Помешчык Радзівонаў валодаў гэтымі землямі.

Падбаранамі вёска стала ці ў 43-м, ці ў 45-м, калі адышла да саветаў. Увогуле ў ваколіцах шмат старых дамоў. У мяне цешча жыве ў суседняў вёсцы. Яе дом у 1913 годзе пабудаваны, на каменях надпіс ёсць. Іх сям’я ў першую германскую вайну сбегла ад немцаў на Смаленшчыну. Там бацька і маці ад чумы памерлі, а дзеці потым дадому вярнуліся. Усе продкі жонкі адсюль. Тут у Лены бацькаўшчына".

Па словах дачнікаў мясціны прывабілі іх прыгажосцю так, што мяркуюць некалі жыць тут стала. «Зімой пабачыў на снезе сляды касуль. То збудаваў для іх яслі, кідаю сена, што за лета назапасіў. Яны прыходзяць пад’есці, бачу раніцай па свежых слядах», — расказвае Саша.

Пасля нечаканага прыпынку і адпачынку рушым далей.

Кіруем на Воўпу — патрапляем у валошкавы рай

-7-

Мінуць гэта поле немагчыма. Яно сінее ад валошак і зліваецца з небам на гарызонце.

Не толькі нас яно завабіла. У валошках мы сустрэлі Дашу і Стаса Саладуновых з Гродна. Вяртаючыся ў горад з падарожжа, пара спыніліся, зачараваная валошкамі.

Яны разам ужо тры гады, але рамантыкі іх стасункі не пазбавіліся. Раім і вам спыніцца тут — хаця б дзеля фотасэта.

На ўездзе ў Воўпу - могілкі з драўлянай царквой Пятра і Паўла. Яе пабудавалі ў 1848 годзе і аднавілі ў 1945.

Адсюль відаць і архітэктурная пярліна Воўпы — драўляны касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

Гістарычная даведка: Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Першы драўляны касцёл пабудавалі ў 1477 годзе. Сённяшні - у 1773 годзе на сродкі тагачаснага пробашча ксяндза Юзафа Казіміра Касакоўскага. Храм — рэдкі прыклад захаванага да нашых дзён драўлянага барока. Зараз ён мае статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Драўляны разьбяны галоўны алтар — помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва першай паловы XVII стагоддзя.

Рэпля — лепш, чым Масква, а яшчэ тут раяць шукаць золата

-8-

Мы едзем у Рэплю паглядзець на касцёл Дзевы Марыі. Яго відаць здалёк — праз палі на фоне вечаровага неба гатычны храм велічна ўзвышаецца над паселішчам.

Гістарычная даведка: касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Першы касцёл у Рэплі збудавалі ў 1626 годзе, калі гэтыя землі належалі Юрыю Спіцыёну, паслу Рэчы Паспалітай у Сейме. Сучасны касцёл збудавалі на гэтым месцы ад 1902 да 1909. Гэта цагляны неагатычны храм з дзвюмя вежамі.

Калі атрымаецца патрапіць у сам касцёл, звярніце ўвагу на сцены. На іх ёсць адбіткі далоняў, пакінутыя будаўнікамі храма. Невядома, зрабілі іх выпадкова ці наўмысна, але з часам яны сталі яшчэ адной цікавосткаю храма.

Касцёл у вёсцы Рэпля дзейнічаў з невялікім перапынкам нават за савецкім часам.

Ля касцёла нам сустракаюцца двое мясцовых мужчын. Маладзейшы назваўся Ігарам, ён працуе на пілараме. Старэйшы Гена — пенсіянер.

-А нас сфатаграфуеце?

-Чаму не, давайце, — так і пачынаецца размова.

«Прыгожы наш касцёл, — кажа Гена. — Я калі маленькі быў, мы з татам едзем тут на кані, рабая кабылка была ў нас, і я пытаю: „Тата, гэта Масква?“. Ён смяяўся. „Не, — кажа, — гэта наш касцёл“. Харошы касцёл. Многа сюды прыязджаюць. Нават здалёк».

Распытваем, што яшчэ варта паглядзець у ваколіцах Рэплі, і даведваемся пра сядзьбу памешчыкаў Залютынскіх.

Ігар кажа, што там да гэтага часу «шукаюць золата».

-А што, было золата? Раскажыце.

-Чуеш? Жэншчына золата ішчэт! А ў вас металашукальнік ёсць?

-Не. Толькі фотаапарат.

-Тут многія шукаюць. Кажуць, што знаходзяць. А як жа вы будзеце золата шукаць без металашукальніка?

-Можа вы раскажаце?

-Я? Не раскажу!

Відаць, што «золата Залютынскіх» для мясцовых — нагода для жартаў з турыстамі. А ці было тое золата? Можа і не было. Мы не шукалі - чакала дарога.

Вярэйкі - месца, дзе мастацтва належыць народу, а касцёл быў зернесховішчам

-9-

Мы кіраваліся ў Вярэйкі, каб пабачыць касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. За час існавання ён быў касцёлам, царквой і саўгасным зернасховішчам. Зараз тут ізноў ідуць службы.

Гістарычная даведка: Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Дазвол на будаўніцтва касцёла мясцовыя вернікі ўпершыню атрымалі ў 1826 годзе. Праект для яго з Санкт-Пецярбурга. Фундатарам будоўлі быў уладальнік маёнтка Вярэйкі, стацкі саветнік Аляксандр Свечын. Ён быў праваслаўным, але змог даказаць уладам мэтазгоднасць будаўніцтва каталіцкага храма. Кажуць, зрабіў гэта дзеля каханай жонкі-каталічкі. У гонар фундатара у Вярэйках усталяваны мемарыяльны крыж. Ён знаходзіцца праз дарогу, леваруч ад касцёла.

Пасля паразы паўстання Каліноўскага касцёл аддалі праваслаўным. Вярнулі храм каталікам у 1921. 1952 года касцёл зачынілі, а будынак перадалі мясцоваму саўгасу пад зернесховішча. Вярнулі храм каталікам толькі ў 1990.

Касцёл у Вярэйках — помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Зусім побач з касцёлам — дом культуры. Яго цяжка абмінуць за кошт надпісу «Искусство принадлежит народу». Прынамсі, гэта наводзіць на думкі.

Вялікая Бераставіца. Касцёл, дзе магчыма, друкавалі «Мужыцкую праўду»

-10-

Гістарычная даведка: Касцёл кармелітаў

Місія манахаў-кармелітаў з’явілася ў мястэчку ў 1615 годзе. Першы іх касцёл быў драўляным. Мураваны касцёл тут з’явіўся ў 1741. Пазней пры касцёле існаваў шпіталь і школа. Над галоўным алтаром касцёла была замацавана металічная урна з сэрцам гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча .

Ёсць згадкі, што ў скляпеннях касцёла друкавалі газету паўстанцаў Каліноўскага «Мужыцкая праўда». Пасля паразы паўстання храм перадалі праваслаўным. У міжваенны час касцёл вярнулі каталікам.

Савецкая ўлада закрыла касцёл у 1963 годзе. Будынак выкарыстоўвалі для гаспадарчых і адміністрацыйных патрэбаў. Тут быў склад, а ў канцы 1980-х — магазiн мэблi.

У 1990 годзе касцёл ізноў перадалі вернікам. Планавалася рэканструкцыя храма. У 1992 падчас пажару згарэў дах будынка і абрушыліся скляпенні. З таго часу ён стаіць у руінах.

«Вы з дрона здымаеце, так? Я бачыла Бераставіцу з дрона, прыгожа. А так глядзіш — штатны гарадзішка», — да нас падышла мясцовая жыхарка Святлана Арэшкіна.

«Каб не савецкая ўлада, то стаяў бы, — кажа яна пра касцёл. — Некалі мы ўсім раёнам збіралі грошы на яго аднаўленне. Ужо рыштаванні стаялі. А потым хіба падпаліў нехта. Пасля пажару ўсё пашло рушыцца. Шкада», — кажа Святлана. Яна параўноўвае бераставіцкі касцёл з храмамі Кракава.

Да Святланы падышла ўнучка, што прыехала да бабулі «на клубніку». Час разыходзіцца. А мы едзем далей, на Малую Бераставіцу.

Касцёл і царква Малой Бераставіцы — суседзі па розныя бакі дарогі

-11-

Гістарычная даведка: Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Пабудаваны ў 1863 годзе і амаль адразу закрыты царскімі ўладамі. Прычына: у касцёле зачыталі паўстанцкі маніфест, а ксёндз дабраславіў паўстанцаў. Храм перадалі праваслаўнай царкве. Вярнулі храм католікам у 1919, калі Малая Бераставіца ўваходзіла ў склад Польшчы.

Неўзабаве пасля Другой сусветнай здарыўся пажар. Аднавілі храм толькі ў 1990 паводле малюнкаў Напалеона Орды 1868 года.

Гістарычная даведка: Царква Святога Дзімітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы

Пабудавана ў 1866 годзе на месцы былой уніяцкай царквы. Пабудова адносіцца да так званых «мураўёвак» — цэркваў, што пачалі паўсюдна будаваць пасля паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Аўтарам праекту быў губернскі архітэктар Восіп Міхаэліс.

Алекшыцы з царквою «пры самым паштовым тракце»

-12-

Гістарычная даведка: Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Алекшыцах

Пабудавана ў 1865—1871 гадах з цэглы. Гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аўтар праекта — Віктар Міхаэліс.

Балота пры вёсцы Грайна — птушыны запаведнік

-13-

Паміж Алекшыцамі і Індурай ёсць месца, якое цяжка абмінуць увагай — «птушынае» балота ў пойме Свіслачы.

Гэта месца мае міжнародны статус тэрыторыі, важнай для птушак. Тут cустракаецца больш за 200 відаў пярнатых і каля 250 відаў сасудзістых раслін.

Сярод тутэйшых птушак 40 чырвонакніжных відаў - вяртлявая чаротаўка і вялікі грыцук, сокал падарожнік і стэпавы лунь, белавокі нырок і вялікі савук.

Калі не спынішся ля балота, заўжды пабачыш нейкія птушыныя цікавосткі.

Індура, дзе «няма каму хадзіць у сінагогу»

-14-

Здалек відаць купал індурскага касцёла. З архітэктурных цікавостак тут трэба адзначыць яшчэ царкву і сінагогу. Таксама цікава зайсці на старыя яўрэйскія могілкі XVIII стагоддзя. Яны месцяцца на ўскрайку вёскі.

У цэнтры вёскі яшчэ можна пабачыць пабудовы з каменнымі сценамі з вялікіх валуноў. Ля адной такой пабудовы мы разгаварыліся з мясцовымі мужчынамі.

— А што тут раней было?

-Раней — сяльпо. А што ад пачатку і не ведаю, трэба некага старэйшага распытаць, — кажа Іван Басевіч.

-Нешта яўрэйскае мабыць. Тут шмат чаго яўрэйскага засталося, — дадае Сяргей Тоўсцік, -сінагога ёсць і школа.

-Вам бы ў старэйшых каго запытаць, — ізноў раіць Іван.

Абодва яны нарадзіліся недалёка ад Індуры, тут жывуць больш за 20 гадоў. Распытваем іх пра іншыя мясцовыя цікавосткі.

-Тут у нас царква ёсць, касцёл прыгожы і сінагога. Да касцёла людзі ходзяць і ў царкву. Толькі сінагога закрытая. Калісці ў нас жыды былі, яўрэі значыць. Індура была яўрэйскім мястэчкам. Зараз няма іх, то для каго рамантаваць? Стаіць закінутая. Яшчэ ў нас яўрэйскія могілкі ёсць. Бачылі?

Іван перапрашаецца, за тое, што няшмат ведае з краязнаўства: «То праца, то гаспадарка. Во — [паказвае на мех з травою] трэба трусоў карміць».

«Гісторыя толькі ў школе ёсць, — далучаецца Сяргей, — там уся запісана ў музеі ў школьным. А ў нас работы — во! У выхадныя траву косім — так адпачываем-загараем».

У гэты час чуецца гук трубы.

Што гэта, — пытаемся.

-Гэта ў нас на касцёле кожную гадзіну труба грае. Толькі раніцай зараз няма музыкі. Каб дзяцей не будзіць на канікулах. А так — ад паловы на дзявятую — кожную гадзіну, — тлумачаць мясцовыя.

Вось табе і вёсачка! Сапраўдная Еўропа! Едзем да кацела.

Гістарычная даведка: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры Першы храм збудавалі ў 1522 года. У 1815 годзе парафіянае пабудавалі замест драўлянага новы мураваны касцёл.

Рэканструкцыя касцёла 1901—1904 гадоў значна змяніла выгляд храма. Ён набыў рысы эклектыкі з элементамі неабарока і неакласіцызму. Аўтарам праекта рэканструкцыі быў гродзенскі губернскі архітэктар Вільгельм Срока.

Пры савецкай уладзе касцёл дзейнічаў і быў адзіным у Беларусі, дзе служылі айцы-езуіты.

Важная святыня храма — цудадзейная ікона Маці Божай Індурскай. У двары касцёла збудавалі «Грот Марыі» і ўсталявалі драўляныя скульптуры Ісуса і Панны Марыі ды слупы-каплічкі.

Адэльск — даўні касцёл і новыя анёлкі

-15-

Гістарычная даведка: Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Першы касцёл у Адэльску з’явіўся ў 1490 годзе. Фундатарам пабудовы быў вялікі князь і кароль Казімір Ягелончык. Касцёл, які можна пабачыць сёння, збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Гэта драўляны храм у стылі барока з элементамі народнага дойлідства.

На алтарах касцёла захаваліся выявы жывапісу XVIII стагоддзя.

У савецкі час касцёл не закрывалі.

У Адэльску нарадзіўся Тадэвуш Кандрусевіч (1946), архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Астафій Катовіч (1674 — 1687), вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэолаг.

Традыцыйная кухня Адэльску у 2015 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Канец маршруту — праз запраўку


За час падарожжа мы засумавалі па каве. Знайсці яе ў вёсачках і аграгарадках аказалася няпроста. Недзе сталоўкі ці кавярні зачынены з нагоды эпідэмічнай сітуацыі, недзе летам праводзяць рамонт. Але на запраўках «Беларуснафты» кава заўжды ёсць. Можна пад’есці на месцы ці ўзяць каву з сабой.

Дарэчы, на ўпакоўках фрэнчбургераў тут таксама можна пабачыць гістарычныя цікавосткі Беларусі. Тут мы абнавілі і новую бонусную карту «Запраўка» — зарабілі першыя бонусы.


Апошняя кропка маршруту замыкае круг. Нас чакае Гродна і адпачынак ад адпачынку. Наперадзе — новыя маршруты.

Перепечатка материалов Hrodna.life возможна только с письменного разрешения редакции. Контакт info@hrodna.life

Редакторка спецпроектов, репортерка, фотографка и видеографка. В журналистике с 2015 года. Участвовала в разработке концепции ребрендинга издания «Твой стыль» и создании «Hrodna.life». По образованию Ирина инженер-механик, поэтому не боится технически сложных форматов.

Чаще всего пишет социальные репортажи. Любимое дело — изобретать велосипед и ставить амбициозные цели для всех, кто не успел спрятаться.

Материалы Ирины Новик были отмечены дипломами многих конкурсов.