Штогод 27 сакавіка святкуецца Міжнародны дзень тэатра. З гэтай нагоды Hrodna.life зрабіў падборку спектакляў, запісы якіх можна паглядзець у інтэрнэце. Мы падзялілі падборку на дзве часткі. У першай — спектаклі, якія раяць паглядзець людзі, звязаныя з тэатрам — акцёры і рэжысёры. У другой частцы — спектаклі, што раіць журналіст Hrodna.life, які час ад часу наведвае тэатральныя пастановы.
З даступных анлайн спектакляў прадстаўнікі тэатральных прафесій раяць такія:
У аснове спектакля — першы паэтычны зборнік паэта Адама Міцкевіча. «Балады і рамансы» — гэта маніфест і пачатак эпохі рамантызму не толькі ў Польшчы, але і рамантызму наогул на землях колішняй Рэчы Паспалітай.
Гэта монаспектакль савецкай і расійскай акторкі Алісы Фрэйндліх паводле рамана французскага пісьменніка Эрыка-Эмануэля Шміта. У сюжэце спектакля старая сядзелка дзіцячага шпіталя чытае лісты 10-гадовага хлопчыка Оскара, хворага на лейкемію, які пісаў іх Богу.
Спектакль паводле казкі Карло Гоццы. У ім кітайская прынцэса Турандот не жадае выходзіць замуж. Для ўсіх жаніхоў яна прыдумала невыканальную задачу — разгадаць тры складаныя загадкі. Хто не адгадае — таго пакараць смерцю. Тым не менш, плынь закаханых не спыняецца. Але перад ёй з’яўляецца прынц Калаф, і пачынаюцца трагічныя і камедыйныя прыгоды.
Спектакль «Уладзімір Высоцкі» стварылі калегі актора і музыканта да першай гадавіны ягонай смерці. Пастаноўка створана на аснове песень паэта. У 1981 годзе паказаць спектакль дазволілі толькі адзін раз. Афіцыйны дазвол на выпуск пастаноўкі «Тэатр на Таганцы» атрымаў толькі ў часы перабудовы ў канцы 1980-х гадоў.
Спектакль паводле аднайменнай рок-оперы кампазітара Аляксея Рыбнікава, які паставіў Марк Захараў у 1981 годзе ў Маскоўскім тэатры імя Ленінскага камсамола. Ад першай прэм’еры спектакль паказалі больш за 1,5 тыс. разоў. Пастаноўка стала своеасаблівай візітоўкай «Ленкама».
Гэта спектакль унука Чарлі Чапліна Джэймса Т’ерэ. Ён праславіўся сваімі шоу, у якіх спалучае тэатр і цырк. Сам Т’ерэ не толькі актор і рэжысёр, а таксама танцоўшчык, мім і скрыпач.
Крытыкі розных краін да гэтага часу не могуць вызначыць, што такое «Снежнае шоу Славы Палуніна» — цыркавая клаўнада, мастацкі перформанс ці казка, аднолькава цікавая і пазнавальная як для дзяцей, так і для дарослых.
Вячаслаў Палунін прыдумаў яго яшчэ ў 1993 годзе. І з тых часоў з нязменным поспехам шоу паказваюць па ўсім свеце, заваёўваючы разнастайныя прызы.
Чытайце таксама: «Падпольным займацца цікавей». Незалежны тэатр у Гродне памёр, рэпертуар дзяржаўнага збяднеў
Спектакль паводле кнігі Сяргея Пясецкага, які «купалаўцы» паставілі ў 2022 годзе. Твор прынята лічыць жорсткай сатырай, якая ў гратэскных фарбах малюе менталітэт савецкага салдата — носьбіта магутнай ідэалогіі, грамадзяніна новай вялікай дзяржавы. Але што будзе, калі прыгледзецца да галоўнага героя ўважлівей?
Пастаноўка Генадзя Мушперта створана паводле аднайменнага рамана Рэя Брэдберы, які стаў сусветнай класікай. Выдадзены ў 1953 годзе, раман толькі набірае актуальнасць сёння.
Чытайце таксама: «Калі дадуць лінаваную паперу, пішы ўпоперак». У Гродне акцёры закрытага драмтэатра выступілі ў двары
Спектакль заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата — журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. У нейкі момант ён вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем.
Монаспектакль «Як я з’еў сабаку» — гэта, па словах аўтара і выканаўцы, «універсальная гісторыя сталення чалавека», досвед марака, які ён атрымаў падчас службы на Ціхаакіянскім флоце. Апавяданне вядзецца ад першай асобы адным акцёрам (самім аўтарам) як успамін чалавека пра дзяцінства, юнацтва і марскую службу.
Таксама мы маглі б параіць паглядзець спектакль «Тутэйшыя» паводле Янкі Купалы ў пастанове гродзенскага Тэатра лялек. Але яго запіс недаступны. Таму можна паглядзець спектаклі Купалаўскага тэатра 1991 і 2001 гадоў.
Таксама ёсць пастанова «купалаўцаў» 2020 года
Чытайце таксама: «Тутэйшыя» вяртаюцца! Гродзенскі тэатр лялек аднавіў культавы спектакль
Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…
Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…
Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…
Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…
Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…
Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…