"Пагоня на Грунвальд". Крыніца: Holiday.by
Герб «Пагоня» з 2007 года унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Але пасля жніўня 2020 года за выяву герба, напрыклад на налепцы на машыне, можна атрымаць штраф за «пікетаванне» ці ўвогуле патрапіць на суткі. Telegram-канал Hrodna 11:27 даведаўся, дзе ў Гродне можна адшукаць выяву вершніка з больш чым 600-гадовай гісторыяй.
Стэла «Грунвальд 1410» размяшчаецца побач з Каложскай царквой. Гэта адзіны помнік з выявай «Пагоні», які ёсць у Гродне.
Помнік з каменя і з металічнай шыльдачкай урачыста адкрылі ў лістападзе 1990 года. Паводле гарадской легенды, менавіта адсюль, пасля ўрачыстай службы ў Каложскім храме, харугвы ВКЛ на чале з князем Вітаўтам вырушылі на поле пад Грунвальдам у 1410 годзе.
Падчас адкрыцця помнік асвяцілі каталіцкі, праваслаўны і грэка-каталіцкі святары. На адкрыцці прысутнічалі ўдзельнікі навуковай канферэнцыі «Вітаўт Вялікі і яго эпоха» — гісторыкі з Беларусі, Літвы і Польшчы.
Пасля ўсталявання помніка, у 1990-я гады на гэтым месцы святкавалі Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня.
Леваруч ад цэнтральнага ўваходу ў Новы замак размяшчаецца драўляная шыльда. Яна прысвечана падзеям паўстання 1794 года. У той час у замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія. Прыязджаў туды і сам Тадэвуш Касцюшка.
Шыльду ўсталявалі ў 200 гадавіну паўстання ў 1994 годзе. Ужо ў наступным 1995 годзе, адбыўся рэферэндум, пасля якога герб «Пагоня» згубіў статус дзяржаўнага сімвала.
Побач з «пагоняй Касцюшкі», таксама каля ўвахода ў Новы замак, размяшчаецца картуш з гербам Рэчы Паспалітай. На ім размешчаны адразу дзве Пагоні. Гэты картуш, зроблены з пясчаніка, упрыгожваў Новы замак у часы Аўгуста ІІІ. Аднак у сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас перабудовы каралеўскага палаца ў расійскі вайсковы шпіталь, герб дэмантавалі і часткова пабілі. Яго да 1920-х гадоў захоўвала ў сябе сям’я Солтанаў з Мураванай пад Бераставіцай.
У 2013 годзе герб ачысцілі, адрэстаўравалі і размясцілі на пастаменце побач з уваходам у Новы замак.
Яшчэ адну «Пагоню» можна адшукаць ў Фарным касцёле. Яна размчяшчаецца на алтары святога Андрэя Баболі. На ім размясцілі два герба: злева польскі «Арол», а з права «Пагоня».
«Самага маладога» вершніка на кані з мячом можна ўбачыць на аб’ёмным гербе Рэчы Паспалітай. Яго размясцілі на ўваходнай браме Старога замка ў лістападзе 2020 года. Гэта адбылося ў межах першай чаргі рэканструкцыі палаца.
Цікава, што хвост каня падняты ўверх, менавіта як на гербе Літвы. Але і на «Пагоні», што каля Каложскай царквы, можна таксама ўбачыць хвост падняты ўверх.
Адшукаць «Пагоню» можна на скрыжыванні вуліц Дзяржынскага і 17 Верасня. Менавіта там размяшчаецца будынак афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі. На шчыце, які падзелены на чатыры часткі, у суседстве з Арлом і аленем святога Губерта, можна ўбачыць «Пагоню» аўтарства Яўгена Куліка.
“Каб цябе пярун забіў!” - одно из наиболее известных белорусских проклятий. В 1934 и 1935…
С наступлением тепла в западных регионах Беларуси — Гродненской и Брестской областях — стали появляться…
Смешать два знакомых способа покраски яиц и получить оливковый цвет, найти способ с помощью химической…
Где построить дорогу, как оборудовать школу, когда включить отопление и пустить ли новый маршрут пригородного…
«Евросоюз нам не нужен!» Этот нарратив популярен не только у белорусской пропаганды, но и у…
Белорусские власти начали обращать внимание на школьный буллинг. Через Telegram-каналы и рассылки в школьных Viber-чатах…