У пагоні за «Пагоняй». Дзе ў Гродне знайсці беларускі герб, за які ў Беларусі саджаюць на суткі

Герб «Пагоня» з 2007 года унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Але пасля жніўня 2020 года за выяву герба, напрыклад на налепцы на машыне, можна атрымаць штраф за «пікетаванне» ці ўвогуле патрапіць на суткі. Telegram-канал Hrodna 11:27 даведаўся, дзе ў Гродне можна адшукаць выяву вершніка з больш чым 600-гадовай гісторыяй.

«Пагоня на Грунвальд 1410»

Стэла «Грунвальд 1410» размяшчаецца побач з Каложскай царквой. Гэта адзіны помнік з выявай «Пагоні», які ёсць у Гродне.

Помнік з каменя і з металічнай шыльдачкай урачыста адкрылі ў лістападзе 1990 года. Паводле гарадской легенды, менавіта адсюль, пасля ўрачыстай службы ў Каложскім храме, харугвы ВКЛ на чале з князем Вітаўтам вырушылі на поле пад Грунвальдам у 1410 годзе.

«Пагоня на Грунвальд». Крыніца: Holiday.by

Падчас адкрыцця помнік асвяцілі каталіцкі, праваслаўны і грэка-каталіцкі святары. На адкрыцці прысутнічалі ўдзельнікі навуковай канферэнцыі «Вітаўт Вялікі і яго эпоха» — гісторыкі з Беларусі, Літвы і Польшчы.

Пасля ўсталявання помніка, у 1990-я гады на гэтым месцы святкавалі Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня.

Адкрыццё помніка

Пагоня Касцюшкі

Леваруч ад цэнтральнага ўваходу ў Новы замак размяшчаецца драўляная шыльда. Яна прысвечана падзеям паўстання 1794 года. У той час у замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія. Прыязджаў туды і сам Тадэвуш Касцюшка.

Пагоня на шыльдзе. Крыніца: t-styl.info

Шыльду ўсталявалі ў 200 гадавіну паўстання ў 1994 годзе. Ужо ў наступным 1995 годзе, адбыўся рэферэндум, пасля якога герб «Пагоня» згубіў статус дзяржаўнага сімвала.

Пагоня на картушы Аўгуста ІІІ

Побач з «пагоняй Касцюшкі», таксама каля ўвахода ў Новы замак, размяшчаецца картуш з гербам Рэчы Паспалітай. На ім размешчаны адразу дзве Пагоні. Гэты картуш, зроблены з пясчаніка, упрыгожваў Новы замак у часы Аўгуста ІІІ. Аднак у сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас перабудовы каралеўскага палаца ў расійскі вайсковы шпіталь, герб дэмантавалі і часткова пабілі. Яго да 1920-х гадоў захоўвала ў сябе сям’я Солтанаў з Мураванай пад Бераставіцай.

У 2013 годзе герб ачысцілі, адрэстаўравалі і размясцілі на пастаменце побач з уваходам у Новы замак.

Пагоня святога Андрэя Баболі

Яшчэ адну «Пагоню» можна адшукаць ў Фарным касцёле. Яна размчяшчаецца на алтары святога Андрэя Баболі. На ім размясцілі два герба: злева польскі «Арол», а з права «Пагоня».

Пагоня ў Фарным касцёле. Крыніца: t-styl.info

«Самы малады» вершнік

«Самага маладога» вершніка на кані з мячом можна ўбачыць на аб’ёмным гербе Рэчы Паспалітай. Яго размясцілі на ўваходнай браме Старога замка ў лістападзе 2020 года. Гэта адбылося ў межах першай чаргі рэканструкцыі палаца.

«Пагоня» над уяздной брамай у Стары замак. Фота: Hrodna.life

Цікава, што хвост каня падняты ўверх, менавіта як на гербе Літвы. Але і на «Пагоні», што каля Каложскай царквы, можна таксама ўбачыць хвост падняты ўверх.

«Пагоня» якую захавалі палякі

Адшукаць «Пагоню» можна на скрыжыванні вуліц Дзяржынскага і 17 Верасня. Менавіта там размяшчаецца будынак афіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі. На шчыце, які падзелены на чатыры часткі, у суседстве з Арлом і аленем святога Губерта, можна ўбачыць «Пагоню» аўтарства Яўгена Куліка.

«Пагоня» на шчыце Саюза палякаў на Беларусі.
Поделиться

Последние записи

Гродно в чемодане: художник Ярослав Кирвель создал модель города из 200 винных пробок

Если бы пришлось добыть 200 винных пробок собственными силами, на остальное не хватило бы ни…

17 мая 2024

Первая мировая в Кревском замке, огненный фестиваль в Лиде. Что будет на Ночь музеев 2024 в Гродненской области

В этом году на международную акцию Ночь музеев в Лиде готовят огненный вечер, а в…

15 мая 2024

«Понимаю, что могу кому-то помочь». Как в Польше устроено донорство яйцеклеток

Если у вас хороший запас яйцеклеток для оплодотворения, вы можете помочь забеременеть другим девушкам, которым…

15 мая 2024

«Стоим в очереди с весны 2023 года». Белорусы пытаются привиться от ВПЧ, но вакцины нет

Доступ к прививке от вируса папилломы человека может спасти многих женщин от онкологии. В Беларуси…

14 мая 2024

Как получить удовольствие и популяризировать белорусский язык разговорами об истории и сексе — рассказала журналистка из Гродно

Когда в 2021 году некоторые плакали от горечи поражения или собирали из осколков разбитого «я»…

14 мая 2024

Больной выбросился из окно, жалоба на ассенизаторов, годовщина смерти Ожешко: чем жил Гродно 100 лет назад

Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает публиковать короткие фрагменты из жизни Гродно в 1924 году. Заметки взяты из…

12 мая 2024