Адна з трох загарадных рэзідэнцый апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага — Панямунь. У будынку, што схаваны глыбока ў парку, не раз гасцілі знатныя асобы і паплечнікі караля, з якімі манарх вырашаў будучыню краіны. У новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі» — пяць фактаў пра сядзібу Панямунь.
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Як сцвярджае мясцовае паданне, на месцы сядзібы калісьці стаяў замак. Але ніякіх прызнакаў яго існавання і пацвярджэнняў гэтаму няма. Загарадную рэзідэнцыю для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага пабудавалі на гэтым месцы ў 1771 годзе.
Аднапавярховы будынак размясцілі ў глыбіні парка над правым берагам Нёмана. Сядзібу умацавалі падпорнымі сценкамі тэрас. З усходу і поўначы тэрыторыя была абмежавана глыбокім ровам.
Будынак пабудавалі з цэглы. Палац быў атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. Пачатковы выгляд сядзібы можна ўбачыць на малюнку Напалеона Орды. У ХХ стагоддзі частку разбураных сценаў замянілі драўлянымі.
Пасля адрачэння ад трона Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аддаў палац сваім крэдыторам. У другой палове ХІХ стагоддзя ўласніцай сядзібы стала Ядзвіга Друцкая-Любецкая. Пасля яе смерці сядзіба адышла яе брату Уладзіславу, які быў гаспадаром іншага палаца былога караля — Станіславова. Апошняй уладальніцай сядзібы стала дачка Уладзіслава Яніна.
Гродзенская пісьменніца Эліза Ажэшка 9 лютага 1892 года адзначала ў палацы 25-годдзе літаратурнай дзейнасці. Сярод гасцей былі паэт Францішак Багушэвіч і кампазітар Мечыслаў Карловіч.
Будынак палаца — не адзіны, які ўваходзіў у комплекс рэзідэнцыі. У ХІХ стагоддзі на ўездзе ў сядзібу пабудавалі капліцу. Неагатычны будынак з васьміграннай шатровай званіцай захаваўся да сённяшняга дня.
Ніжэй палаца, на тэрасе, знаходзіўся прамакутны флігель, які з аднаго боку быў аднапавярховы, а з другога двухпавярховы. Да яго прымыкалі аранжарэі. У адрозненні ад капліцы, яны не захаваліся да нашых дзён.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Белорусским студентам начали отказывать в визе для учебы за границей. Сроки, на которые виза выдается,…
Порядка 600 обращений, отправленных гродненцами или связанных с Гродно, есть в базе обращений в КГБ.…
Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает пересказывать то, что писала местная газета «Echo Grodzieńskie» о жизни…
В Гродно можно купить несколько бизнес-центров, заполненных арендаторами. Среди них - бывшее железнодорожное депо начала…
Какой была жизнь в Гродно сто лет назад? О событиях и заботах повседневной жизни можно…