Укладуць у рэканструкцыю $ 10 млн: што чакае гродзенскае «Юнацтва»

Рэканструкцыю палаца культуры «Юнацтва» на Урублеўскага, 33 плануюць пачаць у жніўні 2023. Як будуць аднаўляць аб’ект, даведаўся канал Urban Hrodna.

На распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі выдаткуюць 420,78 тыс. руб. з гарадскога бюджэта. Максімальная сума, якую збіраюцца інвеставаць у рэканструкцыю — 24 млн руб. Вясной на капрамонт палаца планавалі выдаткаваць менш — 8,43 млн руб., і збіраліся скончыць рамонт цягам 2023 г. Зараз уласнік будынка — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры — шукае генпраекціроўшчыка.

Што будзе ўнутры

Праект рэканструкцыі прадугледжвае і архітэктурныя змены, і пераабсталяванне палацу культуры. Ён мусіць улічыць працу:

  • механічнага абсталявання і адзення сцэны;
  • сістэмы гукаўзмацнення залы і фае;
  • пастановачнага асвятлення залы і фае;
  • сістэмы рэжысёрскай сувязі, гукавай трансляцыі, відэаназірання і кіравання;
  • сістэмы відэаадлюстравання.

Асобна распрацуюць дызайн-праект для глядацкай залы, хола і вестыбюля.

Чытайце таксама: У Гродне адрамантуюць Палац культуры «Юнацтва», у якім 12 гадоў не было канцэртаў

Паводле перадпраектнай дакументацыі, на сцэне ўладкуюць светладыёдны экран 10,24*5,76 м, светладыёдны арлекін (паласа зверху) 12*0,5 м, дзве светладыёдныя кулісы 2*7 м і дзве адкатныя светладыёдныя кулісы 1,5*6,5 м. У фае размесцяць светладыёдны экран 3,84*2,24 м, 8 акустычных сістэм і абсталююць месцы гука- і відэааператараў.

У палацы прадугледжаны канферэнц-сістэма, сістэмы для відэапрагляду і сінхроннага перакладу, відэастудыя, абсталяванне для запісу, апрацоўкі і трансляцыі відэа ў інтэрнет, якое магчыма будзе выкарыстоўваць і на выяздных мерапрыемствах, кабінет гуказапісу.

Што будуць рабіць з будынкам

Індывідуальны праект рэканструкцыі мусіць прадугледзець 4 чаргі будаўніцтва.

I чарга:

  • рэканструкцыя і інжынернае забеспячэнне глядзельнай залы і сцэны з прылеглымі памяшканнямі,
  • дах над імі,
  • усталёўка 2-х кран-бэлек для загрузкі дэкарацый,
  • магчымасць безбар’ернага доступу на 1-ы паверх (да глядзельнай залы, санвузлоў, касы, у фае і гардэроб),
  • замена вітража ў фае 2-га паверха,
  • пракладка камунікацый для падлучэння тэхналагічнага абсталявання сцэны і залы,
  • перакладка вонкавых сетак электразабеспячэння,

ІІ чарга:

  • тэхналагічнае абсталяванне сцэны і залы, мантаж і пусканаладачныя працы.

III чарга:

  • фасады будынка з заменай аконных блокаў і вітражоў, з улікам размяшчэння інфармацыйнага табло,
  • астатняя частка даху будынка,
  • абсталяванне некапітальнага, неацяпляемага павільёна для захоўвання элементаў мабільнай сцэны, дэкарацый і абсталявання.

IV чарга:

  • перакладка вонкавых сетак (за выключэннем сетак электразабеспячэння),
  • аднаўленне добраўпарадкавання.

На час рэканструкцыі не збіраюцца перапыняць эксплуатацыю астатняй часткі будынка.

Як зменіцца тэрыторыя вакол палаца

Таксама у межах рэканструкцыі ў двары палаца збіраюцца збудаваць асобны некапітальны павільён для захоўвання частак мабільнай сцэны і дэкарацый.

Паводле папярэдняга праекта, за палацам з боку царквы ўладкуюць паркоўку на 50 месцаў, з боку жылых дамоў - яшчэ на 8 аўто і дадаткова 2 месцы для кіроўцаў з інваліднасцю. Паміж палацам і паркоўкай будзе дзіцячая пляцоўка. Збоку ад вялікай паркоўкі размесцяць кантэйнерную пляцоўку.

Стан «Юнацтва»

Трохпавярховы палац «Юнацтва» збудаваны ў 1976 г. Агульная плошча будынка — 5620 кв.м. Глядацкая зала разлічана на 540 месцаў. З часу пабудовы механіку сцэны ні разу не абнаўлялі і не мадэрнізавалі, рэканструкцыі будынка таксама не было. Паводле дэфектных актаў, зношванне будынка складае 22%, большасці абсталявання і сантэхнікі - 65−80%, сістэмы водазябеспячэння — 25%.

Апошні канцэрт там прайшоў 12 гадоў таму. Апошнія гады будынак належаў ГрДУ, вясной 2022 перайшоў да Гарадскога цэнтра культуры.

Поделиться

Последние записи

«Каб цябе пярун забіў!» Как молнии 90 лет назад держали в страхе Гродненщину

“Каб цябе пярун забіў!” - одно из наиболее известных белорусских проклятий. В 1934 и 1935…

22 апреля 2025

Гродненцы открыли грибной сезон. Где в области искать сморчки и другие грибы?

С наступлением тепла в западных регионах Беларуси — Гродненской и Брестской областях — стали появляться…

22 апреля 2025

Оливковые, золотые и мраморные яйца. Тренды Tik Tok на Пасху 2025

Смешать два знакомых способа покраски яиц и получить оливковый цвет, найти способ с помощью химической…

17 апреля 2025

Самим решать, где будут дорога и школа. Сравнили, как организовано местное самоуправление в Польше и Беларуси и какая система эффективнее

Где построить дорогу, как оборудовать школу, когда включить отопление и пустить ли новый маршрут пригородного…

14 апреля 2025

Миллиарды евро — Варшаве, миллионы — Минску. Сравнили, как Польша и Беларусь использовали европейские гранты

«Евросоюз нам не нужен!» Этот нарратив популярен не только у белорусской пропаганды, но и у…

9 апреля 2025

Порезали платье, бросали пирожные. Власти хотят бороться с буллингом, а учителя его не замечают

Белорусские власти начали обращать внимание на школьный буллинг. Через Telegram-каналы и рассылки в школьных Viber-чатах…

7 апреля 2025