Наследие

Адное лечаць — другое калечаць. Чаму ў Гродне пачынае развальвацца самы стары мост Беларусі

Пра праблемы захавання помніка архітэктуры, на які многія наогул не звяртаюць увагі, піша гісторык Мечыслаў Супрон.

Мост паміж Старым і Новым замкамі ў Гродне — самы стары мост у Беларусі. Фота з архіву Hrodna.life

Мост, які вядзе на Стары замак — самы стары не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй краіне. Збудавалі яго ў самым пачатку 17 стагоддзя. Гэта значыць, мосту ўжо больш за чатыры стагоддзі. Яго неаднаразова перабудоўвалі, але ён захаваў сваю арыгінальную чатырохсотгадовую канструкцыю.

Чаму мост не «дыхае»

Мост перад рамонтам у 2004 годзе. Фота: Андрэй Дыбоўскі

У 2004−2005 гг. мост адрамантавалі: перасыпалі пясок унутры, пераклалі парэнчы-броўку, выклалі паверхню пліткай (шкада, што не брукам). Працы тады выконвалі па-валюнтарысцку: плітку ўкладвалі глыбокай восенню на намоклы пясок, разаграваючы яго газавай гарэлкай. Тады ж былі закладзены адтуліны для сцёку вільгаці на апорах моста. Увесь аб’ём моста быў затынкаваны сучасным танным будаўнічым тынкам на палімернай аснове, які дрэнна прапускае вільгаць. Іншымі словамі, дзякуючы гэтаму мост не «дыхае» і «гніе» знутры.

Пасля рамонту мост раз на два-тры гады фарбавалі. Аднак тры гады таму, падчас узвядзення аб’ектаў першай чаргі на Старым замку, мост вырашылі прыстасаваць пад праезд цяжкой будаўнічай тэхнікі. На мост паклалі жалезабетонныя пліты — каб размеркаваць цяжар з арак на апоры і мост. Здаецца, пакуль што канструкцыя тэхніку трымае.

На мосце відаць вільготныя плямы, пачынае слаямі адслойвацца цэгла. Лістапад 2020 г

Чаму сцены моста прасачыла вільгаць

Аднак паміж плітамі і парэнчамі ўтварылася свабодная прастора, у якую вось ужо некалькі гадоў засыпаецца зямля, апалае лісце і будаўнічае смецце. Там ужо вырасла трава і ўтварыўся слой сапраўднага перагною вышынёй у некаторых месцах у 30 — 40 см. Гэты слой вельмі хутка ўбірае вільгаць. Ён пастаянна мокры і гэтая вільгаць прасачыла сцены моста. Мост з боку парэнчаў прамок наскрозь, з вонкавага боку з карнізаў тынкоўка ўжо адстае цэлымі слаямі.

Прыкра, што ведучы будоўлю на замку, да старажытнага мосту паставіліся як да самай звычайнай будоўлі. А ўсё што трэба — гэта вычысціць гэтыя раўчукі і закласці іх воданепранікальным матэрыялам. Хаця ўжо цяпер відавочна, што мост прыдзецца досыць грунтоўна рамантаваць. Спадзяюся, на праблему звернуць увагу органы, адказныя за ахову спадчыны і, уласна, будаўнікі.

Чытайце таксама:

Поделиться

Последние записи

$ 200, машинка и мечта. 9 гродненских брендов, на которые стоит обратить внимание этой весной

Hrodna.life собрал в одном месте несколько локальных дизайнеров, у которых можно обновить гардероб этой весной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У белорусских студентов в Польше появились проблемы с визами: МИД отказывает, срок сокращается

Белорусским студентам начали отказывать в визе для учебы за границей. Сроки, на которые виза выдается,…

30 апреля 2024

«Ходят слухи, что ее завербовали». Что гродненцы написали в 600 обращениях в КГБ

Порядка 600 обращений, отправленных гродненцами или связанных с Гродно, есть в базе обращений в КГБ.…

30 апреля 2024

Драка артистов на сцене, благоустройство Швейцарской долины, празднование Дня Конституции — что происходило в Гродно 100 лет назад

Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает пересказывать то, что писала местная газета «Echo Grodzieńskie» о жизни…

28 апреля 2024