Святы Губерт і яго алень у філатэліі: на марках якіх краін можна знайсці галоўны сімвал Гродна

Алень Святога Губерта гэта не проста самы вядомы сімвал сённяшняга Гродна. І алень з крыжам паміж рагамі, і сам святы — распаўсюджаныя ў еўрапейскай культуры постаці. Яны адлюстраваныя нават на паштовых марках. Пры гэтым святога не заўсёды нават завуць Губертам! Пра гэта для Hrodna.life піша краязнаўца і філатэліст Лявон Карповіч.

10 кастрычніка 1994 года Міністэрства сувязі і інфарматыкі Беларусі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку № 75 Герб Гродна. Марка выканана паводле малюнку мастака Міколы Купавы.

Адкуль пайшоў герб Гродна

Гісторыкі лічаць, што герб з выявай аленя Святога Губерта мог быць нададзены Гродна яшчэ ў 1540 годзе Вялікай князёўнай ВКЛ італьянкай Бонай Сфорца. Яны ж тлумачаць наданне такога герба гораду тым, што некалі даўно вакол Гродна рос густы лес, які называлі Гарадзенскай пушчай, дзе было мноства розных звяроў, але найбольш высакародных аленяў. Гэта пацвярджаецца вынікамі археалагічных раскопак: 25% выкапаных звярыных касцей на Гарадзеншчыне складаюць косці высакароднага аленя.

Але мне больш падабаецца тлумачэнне Ігара Кузьмініча ў яго казцы «Як Гародня атрымала свой Герб». Шчыра раю прачытаць гэту казку як дзецям, так і дарослым. А найлепей, каб дарослыя прачыталі дзецям. Ці наадварот.

Вось урывак з гэтай казкі:

«І вось пачало пакрысе віднець і Вялікі князь і кароль наш меўся быў ужо аддаць загад страляць па мурах замка, і падняў быў нават руку, як раптам убачыў што над сценамі горада [справа ідзе пра Гродна — аўт.] на фоне сіняга ранішняга неба лунае алень. А паміж яго рагоў свеціцца залаты крыж. Укленчыў тады наш Вялікі князь і кароль і зразумеў, што гэта вестка яму. Падышоў тады наш князь і кароль да варотаў і сказаў, што не будзе караць гарадзенцаў і не хоча забіраць аленя ад іх. А за тое, што абаранілі гарадзенцы свайго аленя і не выдалі яго, паабяцаў даць правы на самакіраванне гараджанам, а Гербам зрабіў аленя, які лунае над сценамі замка на нябесна-сінім фоне з залатым крыжам паміж рагамі.

З таго часу маюць гарадзенцы свой Герб — аленя, а горад атрымаў асаблівае права: той хто пражыў за сценамі горада год і адзін дзень — станавіўся гарадзенцам і атрымліваў свабоду, нават калі раней ён быў рабом".

«Над сценамі горада на фоне сіняга ранішняга неба лунае алень». Картмаксімум (філатэлістычная творчасць) з паштоўкай, па-мастацку аформленай Алесяй Радновай.

У 1963 г. пошта Чэхаславакіі ў серыі «Чэшскае і Славацкае народнае мастацтва» выпусціла марку, якая паказвае фрагмент малюнка на керамічным збане са Славакіі - алень Святога Губерта.

Хто такі святы Губерт і адкуль у яго алень?

Губерт, верагодна, нарадзіўся ў 655 годзе ў Брабанце. Гэта гістарычная назва зямлі, якая распасціраецца ў ніжнім басейне ракі Рэйн. Сёння гэта тэрыторыя знаходзіцца часткова ў Бельгіі і Нідэрландах. У маладосці Губерт вёў разгульнае жыццё і быў заўзятым і марнатраўным паляўнічым. Як апавядае легенда, аднойчы ён выехаў на паляванне ў Страсную пятніцу, калі паляванне забаронена. На паляванні ён доўга пераследаваў аленя, які ў рэшце з’явіўся перад Губертам у лясным гушчары з зіхатлівым крыжам паміж рагамі. Алень сказаў: «Губерт, калі ты не навернешся да Бога і не ўзвысішся святым жыццём, то хутка за грэх распусты трапіш у пекла».

З’яўленне аленя з крыжам перад Губертам у 1944 годзе адлюстравала на сваёй марцы пошта Бельгіі. Марка выдадзена ў серыі «Легенды Бельгіі» з даплатай на карысць барацьбы з туберкулёзам.

Алень прамаўляе да Губерта на марцы пошты Манака, выдадзенай у 1982 годзе з нагоды Міжнароднага савета па паляванні.

Пасля гэтага выпадку паводзіны Губерта поўнасцю змяніліся. Некаторыя крыніцы кажуць, што Губерт аддаў усю сваю маёмасць бедным і працяглы час жыў пустэльнікам. Пасля прыбыў да біскупа Ламберта, каб стаць яго вучнем. Пасля смерці свайго настаўніка ён стаў біскупам Маастрыхцкім.

У Доме (музей) Палявання і Прыроды — Гатэль-дэ-Guénégaud у Парыжы знаходзіцца скульптура 15-га стагоддзя, відарыс якой адлюстраваны на паштовай марцы Францыі, выдадзенай у 1981 годзе «Відзенне Святога Губерта».

Адпавядае марцы картмаксімум са спецгашэннем.

На працягу ўсяго жыцця пасля сустрэчы з цудоўным аленем Губерт не спыняў місіянерскай працы. У яго з’явілася здольнасць дакранаючыся лячыць хворых людзей і жывёл. Памёр ён 30 мая 727 г.

11 чэрвеня 1977 года з нагоды 1250-й гадавіны смерці Святога Губерта пошта Бельгіі выдала марку з выявай Святога Губерта перад аленем з распяццем паміж яго рагамі.

Марцы адпавядае картмаксімум са спецгашэннем.

Неўзабаве пасля смерці святога яго культ распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. Яго лічаць сваім нябесным заступнікам не толькі паляўнічыя і леснікі, што вынікае з захаплення святога Губерта паляваннем, але таксама спартоўцы, гарбары, матэматыкі.

А што, калі гэта не Губерт?

Але трэба сказаць, што алень з распяццем уяўніўся Губерту не першаму. У Лонданскай Нацыянальнай галерэі знаходзіцца карціна Антоніа Пізанела — «Бачанне Св. Яўстафія», намаляваная ім каля 1440 году.

У загадкавай і казачнай атмасферы, узмоцненай таямнічым змрокам начнога пейзажу, бясконца доўжыцца нямы дыялог шыкоўна ўбранага вершніка і аленя з распяццем у рагах.

Бачанне Св. Яўстафія (1440), Антоніа Пізанела (1392−1455). Картмаксімум пошты Парагваю, выдадзены ў 1975 годзе

Яўстафій (да хрышчэння — Плакіда) быў вайсковым палкаводцам пры імператарах Ціце і Траяне. Паводле падання Яўстафій прыняў хрысціянства пасля таго, як на паляванні з’явіўся перад ім алень з выявай між рагамі раскрыжаванага Хрыста, які сказаў яму: «Плакіда, навошта праследуеш ты Мяне, Хто жадае твайго выратавання?» Вярнуўшыся дахаты, ён хрысціўся разам са сваёй жонкай Феапістыяй і двума сынамі - Агапіем і Феапістам.

Вялікапакутнік Яўстафій Плакіда з Рыма прыняў смерць разам са сваёй сям’ёй за веру ў Хрыста каля 118 г. Так што аленя з крыжам паміж рагамі можна называць і аленем Яўстафія Плакіда.

Поделиться

Последние записи

Зонтик, халат, check-up здоровья. 11 идей, что подарить мужчине на праздник

Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…

20 декабря 2024

«Навевает сплин и возмущение». Белорус посетил Новогрудок и разочаровался — город запущен, а сервис не развит

Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…

18 декабря 2024

Витина, драккар или славянское фэнтези? Почему проект ресторана-ладьи на Немане вызывает вопросы

Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…

18 декабря 2024

Дьякон, хакер и многодетный отец. Как белорус исполнил американскую мечту

Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…

17 декабря 2024

Всеслав Чародей — квадробер, а Франтишка Уршуля Радзивил — найк про. Объясняем молодежный сленг на исторических фигурах

Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…

9 декабря 2024

Можно попробовать на большинстве заправок. Как в Гродно обжаривают кофе для всей Беларуси

Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…

9 декабря 2024