Ж — Жылібер. Батанік і масон, што даў імя парку. 5 фактаў пра самага вядомага ў Гродне француза

Ён патрапіў у Гродна праз банкруцтва на радзіме. Стварыў тут батанічны сад і ўзначаліў медыцынскую акадэмію. Быў галоўным афіцэрам масонскай ложы і насіў званне Майстра крэсла. У яго гонар пазней нават назвалі расліну. Чытайце пяць цікавых фактаў пра Жана Эмануэля Жылібера ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Патрапіў у Гродна пасля банкруцтва

У Гродна Жылібер прыехаў па запрашэнні Антонія Тызенгаўза. Верагодна, прыняццю такой прапановы спрыяла нядаўняе банкруцтва. У Ліёне па замове гарадской адміністрацыі Жылібер стварыў батанічны сад. У гэты праект ён уклаў асабістыя грошы. Горад абяцаў кампенсаваць выдаткі, але гэтага Жылібер так і не дачакаўся. Прапанова паехаць у Гродна і кантракт на 10 гадоў давалі яму новы шанец на працу і дастатак.

Стварыў батанічны сад

1 жніўня 1775 года Жылібер выправіўся з Ліёна ў Гродна. Па дарозе ён заязджаў пагасцяваць да сяброў, таму да месца прызначэння дабраўся толькі пад канец году. Яго адразу зцягнула ў вір дзейнасці. Найбольш вядомым праектам Жылібера ў Гродне стаў каралеўскі батанічны сад. За шэсць гадоў на яго тэрыторыі ўдалося сабраць калекцыю ў 2000 відаў жывых раслін з розных частак свету і розных кліматычных зон.

Быў масонам і майстрам крэсла

Пасаду «майстар крэсла» Жылібер меў у масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне». Майстар крэсла — гэта галоўны афіцэр масонскай ложы. Ён кіраваў усімі справамі, рытуалам і цырымоніямі і меў больш паўнамоцтваў чым астатнія афіцэры. Ложа дзейнічала ў Гродне ад 1781 года і вяла справы на французскай мове. Кампанію Жану Эмануэлю ў ложы складалі архітэктар Джузэпэ дэ Сака, астраном Францішак Нарвойш, капітан Стэфан Грабоўскі ды іншыя.

Узначаліў медыцынскую акадэмію

Медыцынскую акадэмію стварылі ў Гродне на загад Антонія Тызенгаўза. Адкрылі навучальную установу 30 красавіка 1775 года. Першым яе дырэктарам стаў Жан Эмануэль Жылібер. Пры акадэміі працавалі акушэрская школа, шпіталь і аптэка. Побач знаходзіўся аптэкарскі агарод і апрацоўваліся лекавыя расліны.

Вынікам вывучэння мясцовай флоры стала кніга Жылібера «Flora lithuanica inchoata», дзе апісаны лекавыя ўласцівасці і прымяменне ў побыце каля сотні зёлак.

Праца ў Гродне для Жылібера скончылася з адстаўкай Тызенгаўза. Пасля гэтага медыцынская акадэмія разам з дырэктарам пераехала ў Вільню. У 1783 Жылібер вярнуўся ў Францыю.

Жыліберцыя ў парку Жылібера

Імем Жылібера назвалі род раслінаў Gilibertia RUIZ & PAV з сямейства араліевых (Araliaceae). У Гродзенскім парку імя Жылібера яна таксама ёсць. Ініцыятаркай пошуку жыліберцыі была настаўніца і краязнаўца Наталля Канюк. Разам з вучнямі яна аднавіла ў парку некаторыя расліны з калекцыі Жана Эмануэля.

Ідэя адраджэння батанічнага саду Жылібера да гэтага часу лунае над Гродна. Зараз прыватны інвестар мае планы на аднаўленне будынка медычнай акадэміі і пабудовы аранжарэі для вырошчвання экзатычных і лекавых раслін.

Чытай таксама: Дж — У Гародні дожДЖ. «Гарадзенская азбука» вырушае на шпацыр па радках песні Віктара Шалкевіча

Ё — нЁман. 5 фактаў пра раку, якая дала назву фабрыкам, музыкам і спартовым клубам

Е — Езуіцкі калегіум. 5 фактаў з гісторыі найстарэйшай навучальнай установы Гродна

Дз — ГаДЗіннік. 5 фактаў пра гарадзенскую адметнасць на вежы Фарнага касцёла

Д — Давыд Гарадзенскі. 5 фактаў пра гарадзенскага старасту які не атрымаў ніводнай паразы ад крыжакоў

Г-Гарадніца. 5 фактаў пра вёску, якая стала цэнтрам горада

Поделиться

Последние записи

Испеките сами и угостите друзей. Три рецепта ко Всемирному дню выпечки

Пирог с лососем, фруктовые слойки или сырные вафли – давайте отметим Всемирный день выпечки (World…

19 мая 2024

Гродно в чемодане: художник Ярослав Кирвель создал модель города из 200 винных пробок

Если бы пришлось добыть 200 винных пробок собственными силами, на остальное не хватило бы ни…

17 мая 2024

Первая мировая в Кревском замке, огненный фестиваль в Лиде. Что будет на Ночь музеев 2024 в Гродненской области

В этом году на международную акцию Ночь музеев в Лиде готовят огненный вечер, а в…

15 мая 2024

«Понимаю, что могу кому-то помочь». Как в Польше устроено донорство яйцеклеток

Если у вас хороший запас яйцеклеток для оплодотворения, вы можете помочь забеременеть другим девушкам, которым…

15 мая 2024

«Стоим в очереди с весны 2023 года». Белорусы пытаются привиться от ВПЧ, но вакцины нет

Доступ к прививке от вируса папилломы человека может спасти многих женщин от онкологии. В Беларуси…

14 мая 2024

Как получить удовольствие и популяризировать белорусский язык разговорами об истории и сексе — рассказала журналистка из Гродно

Когда в 2021 году некоторые плакали от горечи поражения или собирали из осколков разбитого «я»…

14 мая 2024