Для чаго нас у школе цягалі на вурокі Труда? Чаму нас вучылі на «Трудзе»? Менш дасведчаныя скажуць, што каб прывучыць да працы. Другія скажуць — каб навучыцца рабіць, што пазней прыдасца. Для таго, каб палюбіць працу, скажуць трэція…
Адзін год на ўроках Труда мы цэлы год з проставугольных металічных загатовак напільнікамі зшароўвалі адзін бок загатоўкі каб зрабіць вузкі баёк малатка.
Пасля таго як на працягу некалькіх месяцаў мы завострылі адзін баёк — прасвідравалі дзве дзіркі і натфілямі некалькі месяцаў раўнялі адтуліну для рукаяткі малатка. Потым некалькі месяцаў напільнікам раўнялі вуглы ў драўляных проставугольных загатоўках каб зрабіць ручкі пад падрыхтаваныя адтуліны.
Нашто мы гэта рабілі? Цяпер я ведаю, што мы маглі зрэзаць лішкі ў загатоўцы пілой па металу, зрабіць адтуліну на станку, за ўрок выразаць на станку ручкі і за некалькі урокаў сабраць малаткі. Але задача, відаць, ставілася — каб мы задалбаліся іх шураваць напільнікамі.
Мо «Труд» звязвалі з расейскім «ТРУДно»?