Маю ўстойлівую асацыяцыю паху апельсіна і Новага году. Як цяпер памятаю, як я прачынаюся, а на маім ложку стаіць ладны картонны пакуначак з цукеркамі. А ў пакуначку – цэлы скарб. Сярод звычайных цукерак з крамы – ледзянцоў і шакаладных цукерак з белым ці жоўтым напаўняльнікам, якія я вельмі не любіў, была шакаладка і адна грыльяжная цукерка. І я чакаў менавіта на іх. Але сапраўдны цуд – сярод цукерак заўсёды быў адзін апельсін-аранжык!

Я звычайна браў доўга нюхаў як ён па асабліваму пахне. Звычайна аранжык быў халодны, з марозу і ад гэтага, мне здавалася, меў асаблівы пах. Тады я любіў разглядаць яго нероўную скурку. На адным з бакоў заўсёды быў чорны папяровы ромбік-налепка з надпісам: “Moroc”.

Мяне заўжды здзіўляла чаму на апельсіне надпіс з памылкай. Трэба ж пісаць “Мороз”! Бо гэта ж у мароз мне прыносяць апельсін.

Апельсін у часы майго дзяцінства я еў толькі раз у год з падарунку на Новы год.

apelsin

1,5% налога в Польше