Настаўніца, калега маёй бабулі, прыйшла да нас і запытала нешта ў мяне і пасля майго адказу сказала: “О-о-о, ты такі разумны — як Ленін!” А я ёй: “Не, Ленін — во!”, — і паказаў на акцябрацкі значак прымацаваны да маёй кашулі, — “а я – Ліка!”

Гэтую гісторыю мне так шмат разоў расказвалі, што гэты аповяд здаецца мне адным з маіх першых “уласных” згадак пра сябе ў самым раннім дзяцінстве…

Памятаю, як я любіў разглядаць Леніна на першай старонцы “Букваря” адразу за сіняй цвёрдай вокладкай. Мне чамусці вельмі падабаўся гэты цёплы малюнак.

На працягу ўсёй маёй маладосці я сустракаў Ленінаў усюды. Ленін усю маю маладосць быў вакол мяне. Ён быў на сценах, плакатах, у тэлевізары, радыёкропцы, у фільмах, кнігах, прыкладах, слоганах… Ён быў ва ўсім!

Як жа так стала, што выключна станоўчы вобраз Леніна, а ад яго ўва мне так хутка нічога не засталося?

Ленін быў першым у маім жыцці спамам.

bukvar-3