У школе быў я сцяганосцам. Утрох мы ганарова заносілі сцяг піянерскай дружыны, стаялі ля яго падчас  “смотру песні” і выносілі. Мы стаялі са сцягам акурат за журы, а зала была перапоўненая вучнямі  4-ых – 10-ых класаў.

Падчас абмеркавання вынікаў падышла наша піянер-важатая. Была яна маладая і з файнай фігурай. Насіла яна кароткія спаднічкі, а тут перагнулася праз спінку крэсла і практычга легла на стол…

Перад намі адкрыўся супер эратычны выгляд яе формаў злёгку абцягнутых бялізнай…

Расчырванелыя мы стаялі ля сцягу і не адрывалі вачэй каб лепш запомніць прыгажосць дзявочага цела. А цела было – ууууууууххх!

Пасля працяглага ўзнагароджвання лепшых важатая вярнулася і стала перад намі каб сказаць фразу якой ўсё сканчалася: “Піанер, за дзело камунісціческой партіі будзь гатов!” Я ўжо трымаў сцяг у руках, гатовы рушыць, а мой прыяцель, чырвоны ад перажыванняў, кідае сваю пілотку на падлогу, кленчыць і заглядае ёй проста пад спадніцу. У гэты самы момант зала выбухае: “Всегда гатов!”

150_budzhotov