Савецкі дзіцячы садок любяць узгадваць як значнае дасягненне сістэмы выхавання. Мне пашчасціла толькі год хадзіць у садок № 13 што знаходзіўся акурат за вядомымі любому гарадзенцу ваданапорнымі вежамі.

Найбольш уражваў у садку прымус, неабходны, верагодна, каб падрыхтаваць дзіця да жыцця па прынцыпах савецкага грамадства.

Не буду ўзгадваць шмат. Для мяне асабліва цяжкім у садку было ўставаць пасля сну. Бо акурат пасля таго як мы ўставалі нам давалі кіпячонае малако з пенкай.

Я не хацеў яго піць. Але была ўстаноўка — хочаш ты ці не — мусіш! І мяне прымушалі не толькі выпіць кіпячонае малако, але і з’есці пенку… Мяне ванітавала, мне было кепска, я спрабаваў выкінуць пенку пад стол, пакласці яе пад талерку ці кубак, але выхавацелька заўсёды знаходзіла пенку і нязменна брала мяне за каўнер каб прашыпець:

— Я цебе эта малако за шыварат вылью еслі не выпьеш!

Я ем усё. Можна сказаць — усяядны… Адзінае, што дагэтуль не пераношу — кіпячонае малако з пенкай.

150таталитарызм