Вялікая тэма савецкага часу — вайна. Кожны малы марыў мець пілотку, зорку ці дзягу з салдацкай спражкай, як у кіно. Днямі лёталі па надворку ды «стралялі», хто з чаго меў. Хто з цацачных стрэльбаў, а хто і проста з жэрдак, ці з адмыслова зламаных галінаў дрэва, у якіх пакідалі дзве ручкі.

Немцы былі адназначна кепскімі. Нейкім абсалютным злом. Немцам ніхто не хацеў быць. Але ўжо калі выпадала лёсам, то дзеці адпаведна паводзілі сябе так, як паводзіць сябе абсалютнае зло. Людзі-зверы, для якіх няма нічога святога. Малыя капіравалі не толькі паводзіны, але і стэрэатыпны выгляд немцаў. І капіраваць немцаў было лёгка — закасаныя па локаць рукавы і аўтаматы, абавязкова з доўгай прамой рукаяткай. Малыя капіравалі не толькі паводзіны, але і стыль, эстэтыку немцаў.

Стэрэатыпы ў знешнім выглядзе савецкіх салдат і немцаў маглі бянтэжыць. Малым я ніяк не мог зразумець, чаму ў буквары быў змешчаны здымак немцаў у шлемах на Чырвонай плошчы.

150 словаў пра эСэСэСэР. Вайна і немцы
Фота: 360doc.com