Неяк паспрачаліся мы з сябрам у самым канцы перабудовы, а заадно і Савецкага Саюзу, пра Леніна. Спрэчка неяк звялася да двух асобаў: Леніна VS Сталіна. Сябар мой казаў - абое рабое і прыводзіў цытаты з Леніна, а я гаварыў пра Леніна як каштоўнасць, як пра наша ўсё. Карацей, усялякую мутацень пра «Сталін сапсаваў светлыя Ленінскія задумы».
Той вобраз, які ўбіваўся ў галаву, быў нейкі ўтульны. Ніяк не мог паверыць што такі добры і прасветлены чалавек можа зрабіць нешта кепскае. Прыхлопнуць муху газетай ці наступіць на кветку.
Але, калі паглядзець на вобраз, напрыклад, Чыкацілы, які адгрызаў смочкі ў дзяцей і еў іх перад тым як забіць, то ён таксама выглядае калі не на анёла, то на прыстойнага чалавека. Лысая галава, разумны погляд, прыемная усмешка. Вось толькі нягледзячы на вобраз, ён мог зрабіць шмат вар’яцкі-жахлівага безабаронным і пасля мог далей міла пасміхацца…
Сябар лагічна крок па кроку даводзіў, я супраціўляўся: «Ён не такі!»