Быў пералік музыкі, якую не хацелі ставіць на дыскатэках. Але мы і так ставілі. Асаблівым кайфам было паскакаць пад “метал”: Accept, AC/DC ці Iron Maiden.

Настаўніца магла зайсці ў залу і прымусіць спыніць музыку і ўключыць святло. Так магло быць, але здаралася гэта рэдка. Бо мы мелі негалоснае пагадненне “моладзь” vs “школа”.

Мы ўспрымалі гэта як гульню. Моладзь прыйшла весяліцца, але мы “мышы”. А настаўніцы прыйшлі працаваць і яны “коткі”. Але псаваць забаву “коткі” нам не хацелі. Бо наступным разам мы маглі ўвогуле не прыйсці на дыскатэку ў нашу школу, а пайсці ў якую іншую. Тады “коткі” атрымалі б верагодна ад начальства, што завалілі пазакласную работу.

Я так і бачу, як дзве-тры настаўніцы пасля таго, як запусцілі нас у залу, сядзяць у настаўніцкай, пьюць чай, гамоняць пра свае справы… І тут раптам адна з іх узнімаецца:

— Ну што, пайду шугану дзяцей, каб не расслабляліся!

І прыходзіла на хвілін пяць да нас.

kuzm-sssr